Чумакоў Леанід. Ракі. Малюскі. П’яўкі. Таямнічыя жыхары вадаёмаў

Чумакоў Леанід. Ракі. Малюскі. П’яўкі. Таямнічыя жыхары вадаёмаў
0.76 р.
Вага: 430 г
Памеры: 205x260 мм



Нарысы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 73 с. : іл. – (Зямля мая).

ISBN 978-985-02-0966-5

Алфавітны паказальнік

Алфавітны паказальнік
Бадзяга
Бакаплаў
Балацянік звычайны
Балацянік малы
Бітынія шчупальцавая
Бяззубка
Валасень звычайны
Вослік вадзяны
Вош карпавая
Гідра
Даламедас
Дафнія
Двухвусатка пячоначная
Дрэйсена
Жабраног
Жамчужніця рачная
Імшанка
Інфузорыя-туфлік
Іхтыяфтырыус
Калаўроткі
Катушка
Клешч вадзяны
Колепс
Лептадора
Лужанка
Мізіда
Павук-серабранка
Пантапарэя
Перлавіца авальная
Планарыя
П'яўка вялікая несапраўднаконская
П'яўка двухвокая
П'яўка малая несапраўднаконская
П'яўка медыцынская
П'яўка птушыная
П'яўка рыбная
П'яўка смаўжовая
Рак вузкапалы
Рак шыракапалы
Рамнец звычайны
Рачкі ракушкавыя
Спірастома
Стэнтар
Сувойка
Трубачнік
Цыклоп
Чашачка
Шароўка
Шчыцень вясенні
Шчыцень звычайны
Эргазілюс

І ў вадзе жывёлінак багата (пачатак кнігі)

Мой добры чытач, вось мы з табой сустрэліся яшчэ раз. Але цяпер я жадаю расказаць аб тых жывёлінках, якіх ты, мабыць, хоць і сустракаў, але ведаеш не вельмі добра. Не, не што ты не хацеў гэтага. А таму, што звычайна мала хто звяртае на іх увагу. Некаторых, праўда, мы заўважаем. Гэта малюем ды п'яўкі. Затое іншых ці проста не бачым, ці нават і не здагадваемся, што гэта жывёліны. Дык вось, калі табе цікава даведацца пра іх, прачытай гэтую кніжку. І жывёльны свет вадаёмаў больш не будзе для цябе незнаёмым і загадкавым. Добра?

Ты, напэўна, ведаеш, што наша планета мае даволі многа вады. Яна значна перавышае сушу. І ў вадзе жывуць розныя жывёліны. Адны з іх знаходзяцца ў тоўшчы вады і не могуць хутка, актыўна перамяшчацца. Гэтая групоўка завецца планктонам. Планктонныя арганізмы робяць толькі такія рухі, якія дазваляюць ім утрымлівацца ў тоўшчы вады ў завіслым стане. Яны маюць прыстасаванні, якія павялічваюць паверхню цела ў вадзе з невялікай шчыльнасцю. Амаль усе гэтыя жывёліны безабаронныя. Таму, каб выжываць, характарызуюцца вялікай інтэнсіўнасцю размнажэння. Самі ж яны з'яўляюцца даволі добрай і пажаданай ежай для многіх іншых жывёл.

Жывёліны, што актыўна перамяшчаюцца ў тоўшчы вады, утвараюць групоўкі пад назвай нектон. Яны маюць цела абцякальнай формы, добра развітыя органы руху.

А на самым дне вадаёмаў у глеі і на грунце жывуць тыя, каго мы называем бентасам. Звычайна гэта жывёлы, якія павольна перамяшчаюцца па дне ці прымацаваныя да яго. Яны маларухомыя. Для аховы ад ворагаў маюць розныя прыстасаванні. Некаторыя нават могуць вельмі хутка закопвацца ў грунт. Відавая разнастайнасць гэтых жывёл у розных вадаёмах адрозніваецца. На камяністым грунце іх звычайна значна менш, чым на глеістым.

Жывучы ў вадзе, гэтыя жывёлы даволі добра прыстасаваліся да ўмоваў асяроддзя. Па-першае, большасць з іх маюць розныя прыстасаванні, якія дазваляюць павялічваць плывучасць і ўтрымлівацца ў вадзе на рознай глыбіні. У некаторых рачкоў ёсць у целе кроплі тлушчу, малюскі маюць паветраносныя камеры, а вадзяныя павукі – паветраныя пузыры. Усё гэта аблягчае pyx жывёлаў у вадзе. Іншыя для свайго перамяшчэння выкарыстоўваюць раснічкі і канечнасці, падобныя на вёслы. Малюскі і некаторыя іншыя жывёліны поўзаюць пад вадой пры дапамозе нагі, п'яўкі перамяшчаюцца хвалепадобнымі рухамі цела, а маленькая гідра – крокамі. Але ёсць і такія жывёліны, што зусім нікуды не спяшаюцца. Яны як паселяцца на адным месцы, так тут і праседзяць усё жыццё.

Вада адыгрывае вялікую ролю ў жыцці насельнікаў вадаёмаў. Апошнія рэагуюць на яе тэмпературу, хімічны склад, святло, што пранікае ў ваду, колькасць кіслароду і г. д.

Ты, напэўна, ведаеш, што на значнай глыбіні вада мае тэмпературу ўсяго 4 °С. Пры гэтай тэмпературы яна найбольш шчыльная. 3 награваннем яе шчыльнасць падае. Але ж жывёлінам трэба плаваць і ў цёплай вадзе, што бывае ўлетку. У гэты час, каб павялічыць сваю плывучасць, некаторыя жывёліны выпрацоўваюць на паверхні цела розныя нарасты. Такая з'ява называецца цыкламарфозам. Яна мае сезонны характар і больш праяўляецца ў ракападобных.

Халодная вада не вельмі спрыяльная для большасці жывёлін. Таму, каб лягчэй перажыць зімовы час, многія з іх утвараюць розныя цысты, адкладваюць зімуючыя яйкі, закопваюцца ў грунт, хаваюцца пад рознымі прадметамі і г. д. Але і ў халоднай вадзе жыццё не сціхае. Калі ў зімовы час зрабіць у лёдзе дзірку, дык лёгка можна налавіць розных насельнікаў вадаёмаў. Здараецца, некаторыя з іх у невялікіх вадаёмах умярзаюць у лёд. Але калі лёд растае, гэтыя жывёлінкі нібы аджываюць. Пра некаторых з іх ты даведаешся з гэтай кніжкі.
Моцны ўплыў на жыхароў вадаёмаў аказвае сонечнае святло. Яно рэгулюе гадавы жыццёвы цыкл жывёл. Святло можа аказваць вялікае ўздзеянне на рост і развіццё некаторых водных жывёл. Напрыклад, рост звычайнага балацяніка моцна замаруджваецца, калі светлавы рэжым перавышае 12 гадзін за суткі. У некаторых іншых малюскаў лінейны рост у цемры можа быць у 5 разоў вышэйшы, чым пры асвятленні. У дафній пры кароткім светлавым дні вага найбольшая. А вось для развіцця рачкоў жабраногаў лепей, каб светлавы дзень быў даўжэйшы.

Для дыхання ў вадзе жывёлам патрэбны кісларод. Для больш эфектыўнага атрымання яго з вады жыхары вадаёмаў маюць жабры. Але некаторыя паглынаюць раствораны ў вадзе кісларод усёй паверхняй цела. У процілегласць ім частка насельнікаў вадаёмаў дыхае свабодным паветрам. Для гэтага ім час ад часу прыходзіцца ўзнімацца да паверхні вады, хапаць паветра і ўтвараць яго запас. Некаторыя малюскі навучыліся выкарыстоўваць свае лёгкія ў якасці жабраў. Гэта звычайна адбываецца тады, калі тэмпература вады зніжаецца да 8 0С і менш. Тады лёгкія запаўняюцца вадой і функцыянуюць як жабры. Пражываючы ў вадаёмах з невялікай колькасцю
кіслароду, гэтыя малюскі вымушаны часта ўзнімацца да паверхні вады, каб дыхаць паветрам. У чарвякоў жа трубачнікаў ад колькасці кіслароду ў вадзе залежаць інтэнсіўнасць дыхальных рухаў і ступень апускання цела ў глей.

Вялікую ролю ў жыцці водных жывёл адыгрываюць вуглякіслы газ і розныя солі, што раствораны ў вадзе. Першы забяспечвае фотасінтэз водных раслін. А яны не толькі даюць кісларод, але і з'яўляюцца ежай для многіх жывёл вадаёмаў. Салявы склад прэсных вод адыгрывае вялікую ролю ў жыцці жывёл, напрыклад, тым, што забяспечвае апошніх матэрыялам для пабудовы цела. Напрыклад, губкі выкарыстоўваюць крэмній для свайго шкілета, малюскі – кальцый для ракавін, а ракі – для свайго вонкавага покрыва.

Жыццё жывёлін у вадзе даволі цяжкае. І праходзіць яно ў вялікай барацьбе. Па-першае, у барацьбе за ежу. Адны здабываюць яе, фільтруючы ваду. Другія з'яўляюцца драпежнікамі. Ёсць сярод водных жывёлін і паразіты, што жывуць як на целе іншых, так і ўнутры яго. І пра ўсё гэта ты даведаешся з кніжкі, якую ты зараз трымаеш у руках. Спадзяюся, яна табе спадабаецца.


Раім таксама паглядзець:
Зуёнак Сяргей, Навіцкі Руслан, Драбянкоў Сяргей. Земнаводныя. Паўзуны.
2.59 р.

Зуёнак Сяргей, Навіцкі Руслан, Драбянкоў Сяргей. Земнаводныя. Паўзуны. Успамін пра забыты палёт

"Земнаводныя і паўзуны" – гэта захапляльны аповед трох аўтараў пра дзіўных жывых істот, людзі іх зазвычай не надта любіць, у міфалогіі і ў фальклоры розных народаў свету яны з’яўляюцца ў фантастычным абліччы, ім надаюцца надпрыродныя ўласцівасці.

Васючэнка Пятро. Каляровая Затока : экалагічная казка
1.34 р.

Васючэнка Пятро. Каляровая Затока : экалагічная казка

Маст. Алена Кійко. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 143 с. : іл. – (Казкі XXI стагоддзя).

Чумакоў Леанід. Насякомыя. Шасціногія суседзі
0.76 р.

Чумакоў Леанід. Насякомыя. Шасціногія суседзі

На нашай планеце насякомыя займаюць амаль усё навакольнае асяроддзе. Яны сустракаюцца на сушы і ў вадзе, на халодным арктычным лёдзе і ў гарачых пустынях. І паўсюль яны прыстасаваліся да складаных умоў жыцця.