Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Цвірка Віталь. Альбом

Цвірка Віталь. Альбом
5.39 р.
Вага: 300 г
Памеры: 150x170 мм



Біяграфія і спадчына. Віталь Цвірка / Виталий Цвирко / Vital Tsvirka / Альбом на трох мовах: беларускай, англійскай і рускай. Аўтарка тэксту і складальніца Н. Л. Сяліцкая. — Мінск : Беларусь, 2012. — 70 с. : іл. — (Славутыя мастакі з Беларусі). — Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-01-1030-5

Віталь Цвірка па праву лічыцца наватарам, першаадкрывальнікам у стварэнні адмысловага тыпу маляўніча-эпічнага і лірыка-гераічнага пейзажа, які быў невядомы да гэтага ў беларускім мастацтве.

В. Цвірка адкрыў яркую, кантрастную, экспрэсіўную прыгажосць родных прастораў. Ён з тых мастакоў, каго беспамылкова пазнаеш не па подпісу, але па аўтарскім почырку.

 

Віталь Цвірка / старонкі з кнігі

 

Віталь Цвірка / старонкі з кнігі

Раім таксама паглядзець:
Ваньковіч Валенцій. Альбом
4.39 р.

Ваньковіч Валенцій. Альбом

Кніга пра Валенція Вільгельма Ваньковіча – аднаго з нешматлікіх беларускіх мастакоў XIX стагоддзя, які пакінуў след не толькі ў культуры сваёй Бацькаўшчыны, але і атрымаў вядомасць далёка за яе межамі. Імя выдатнага мастака непарыўна звязана з Беларуссю, дзе ён правёў самы працяглы перыяд свайго творчага жыцця.

Орда Напалеон. Шлях да Бацькаўшчыны
64.99 р.

Орда Напалеон. Шлях да Бацькаўшчыны

Перавыданне шыкоўнага фаліянта на амаль паўтысячы старонак, якое ўжо паспела было зрабіцца бібліяграфічнаю рэдкасцю!

Гэтая ўнікальная кніга-альбом – найбольш поўная беларускамоўная навуковая манаграфія пра знакамітага сына Палесся, выдатнага майстра алоўка, вядомага кампазітара і піяніста Напалеона Орду (1807 – 1883). Выдадзеная на дыхтоўнай паперы і багата аздобленая малюнкамі.

Селяшчук Мікола. Гучанне музыкі нябёсаў
12.99 р.

Селяшчук Мікола. Гучанне музыкі нябёсаў

Кніга расказвае пра жыццёвы і творчы шлях мастака, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Міколы Селешчука, якога, на жаль, ужо больш за дзесяць гадоў няма сярод нас. Успамінамі пра М. Селешчука дзеляцца вядомыя мастакі, пісьменнікі і тыя людзі, якія жылі і працавалі з гэтым вялікім майстрам.

Баразна Міхаіл. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя
4.99 р.

Баразна Міхаіл. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя

Выданне раскрывае станаўленне і развіццё вядомай не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі школы мастацтва кнігі. Яно ўключае творы мастакоў розных пакаленняў, адлюстроўвае розныя творчыя тэндэнцыі і стылістыкі. У кнізе змешчаныя ўнікальныя матэрыялы мастацка-выдавецкай практыкі, раней не прадстаўленыя шырокаму колу чытачоў.