Чыгрын Сяргей. Беларуская Беласточчына

Чыгрын Сяргей. Беларуская Беласточчына
1.46 р.
Вага: 250 г
Памеры: 135x200 мм



Гісторыка-краязнаўчыя і літаратурныя артыкулы. – Мінск : Кнігазбор, 2008. – 168 с. : іл.

ІSBN 978-985-6852-49-0

У кнізе аўтар расказвае пра знакамітых беларусаў Беласточчыны, пра іх жыццё, дзейнасць і творчасць, а таксама пра беларускія калектывы, гурткі і выданні ХХ стагоддзя на Беласточчыне.

ЗМЕСТ

Беласточчына і беларускі рух. Віталь Луба
Жыццё і творчая дзейнасць Уладыслава Чаржынскага
Язэп Варонка
Язэп Дашута
Баляслаў Пачопка
Мікола Дзямідаў
Уладзімір Тамашчык
Аляксандр Гершун
Яўген Хлябцэвіч
Янка Чарапук-Змагар
Янка Геніюш
Аляксей Карпюк
Ганна Новік
Слуцкі паўстанец з Сакольшчыны
Баляслаў Грабінскі
Сяргей Дубінскі – беларускі археолаг і гісторык
Аляксея Грыцука любілі ўсе
Дырыжор і кампазітар Кастусь Кіслы
Галіна Кіслая ўспамінае бацьку
Васіль Сакалоўскі
Пятрусь Макаль
Прыгадаем Янука Дарашкевіча
Малавядомае імя
Па слядах Антона Неманцэвіча
Незабыўная Зоська Верас
Летуценны хлопец з Бельска
Быў беларускім дзеячам
Разьбяр па дрэве
Пра айца Яўгена Віхрова і Клаўдзю Бяляеву
Піліп Пестрак і Беласточчына
Расстраляныя беларусы Беласточчыны на Бутаўскім палігоне
Браты Куклінскія – рэпрасаваныя бежанцы з Заблудава
Маленькая згадка пра Станіслава Грынкевіча (малодшага)
Віленскія дапаўненні да біяграфіі Станіслава Грынкевіча (старэйшага)
Якаў Бранштэйн
Беларускія генералы з Беласточчыны
Гартаючы часопіс "Баявая Ускалось"
На паштоўках – беларуская моладзь Сакольшчыны
Беларускі тэатральны кааператыў "Полымя"
Драмгурткі пачыналіся са сцэнічных твораў
"Творы" Хведара Ільяшэвіча
"Галасы разбуджаных птушак" Беласточчыны
Краса і сіла беларускай паэзіі
Арсень Лабовіч
Генелагічнае дрэва Прытыцкіх
Культурна-літаратурная Гродзеншчына на старонках тыднёвіка "Ніва"
Беларускія пісьменнікі Польшчы на старонках часопіса "Роднае слова"
Яўген Міклашэўскі
Адпачыў душою і сэрцам
Беларуская літаратура Беласточчына – з'ява фенаменальная
Восеньскі роздум Ганны Новік
Чытаючы Мар'яна Пецюкевіча
Беласточчына ў паэзіі Віктара Шведа
Мастак шчодрай душы


Беласточчына і беларускі рух

Беларускі рух на Беласточчыне пачаў існаваць ужо ў другой палове ХІХ стагоддзя. Тут нелегальна выдавалася "Гутарка двух суседаў', першы нумар якой выйшаў вясною 1861 года. Гэтае вершаванае выданне разыходзілася галоўным чынам на Беласточчыне і Гродзеншчыне. Ініцыятарам выдавання "Гутаркі двух суседаў" быў Браніслаў Шварцэ, а рэдагавалі яе Адольф Белакоз ды Ігнат Грынявіцкі. Магчыма, што ў падпольнай друкарні на Беласточчыне выдавалася "Мужыцкая праўда", першы нумар якой убачыў свет у чэрвені 1862 года. Выдаваў яе ўраджэнец Мастаўлянаў Кастусь Каліноўскі пад псеўданімам Яська гаспадар з-пад Вільні.

Калі ў пачатку ХХ стагоддзя з'явіліся першыя беларускія палітычныя арганізацыі, то ў ліку іх дзеячаў апынуліся студэнты-выхадцы з Беласточчыны. Дзеячам Беларускай сацыялістычнай грамады ў Пецярбургу быў студэнт з Кленік Бельскага павета Яўген Хлябцэвіч. Актыўна ўключыўся ён у беларускі нацыянальна-вызвольны рух, падтрымліваў цесныя сувязі з рэдакцыямі беларускіх газет "Наша доля" і "Наша ніва", куды дасылаў свае допісы, многія з іх падпісваў псеўданімам Халімон з-пад пушчы. У той час на старонках "Нашай нівы" свае вершы друкавалі Сцяпан Пятэльскі (пад псеўданімам М. Арол) з Гарадка і Іван Дарашкевіч (Янук Д.) з суседніх Меляшкоў.

Першая сусветная вайна і ў яе выніку бежанства 1915 года выгналі беларусаў у глыб Расіі. Беласточчына на некалькі гадоў стала пустыняй. Аднак расцярушаныя па тадышняй Расіі беластоцкія бежанцы ўдзельнічалі ў станаўленні незалежнай Беларусі. Мікола Дзямідаў і згаданы Сцяпан Пятэльскі дзейнічалі ў беларускім вайсковым руху. Ураджэнец Сакольшчыны Язэп Варонка ў канцы 1917 года быў абраны камісарам юстыцыі і ўнутраных спраў Вялікай беларускай рады, актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні Усебеларускага з'езда. А ў лютым 1918 года стаў старшынёй Народнага сакратарыята Беларусі і народным сакратаром замежных спраў. Язэп Варонка быў адным з арганізатараў і ініцыятараў абвешчанай 25 сакавіка 1918 года Беларускай Народнай Рэспублікі. Ураджэнец Сакольшчыны Янка Чарапук у 1918 годзе таксама актыўна ўключыўся ў справы БНР. З канца 1919 года працаваў сакратаром Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі, быў сябрам беларускай калоніі ў Латвіі, дыпламатычным кур'ерам пры ўрадзе БНР.

Пасля Рыжскага мірнага дагавору 1921 года ўраджэнцы Беласточчыны служылі беларускай ідэі ў розных палітычных умовах: у савецкай напрыклад, Уладыслаў Чаржынскі, у Заходняй Беларусі (Станіслаў Грынкевіч, Язэп Дашута, Хведар Ільяшэвіч), ці на эміграцыі (Янка Геніюш). У часы Другой сусветнай вайны, падчас нямецкай акупацыі беларускую дзейнасць у Беластоку вялі Уладзімір Тамашчык, Хведар Ільяшэвіч, Масей Сяднёў. У выніку ваенных падзей і пасляваеннай рэпатрыяцыі частка беларусаў Беласточчыны апынулася ў БССР (напрыклад, Пятрусь Макаль, Аляксей Карпюк, Яўген Міклашэўскі). Тыя, што засталіся на роднай Беласточчыне ў 1956 годзе, заснавалі Беларускае грамадска-культурнае таварыства і тыднёвік "Ніва". Пасля 1989 года, калі Польшча стала дэмакратычнай краінай, узніклі новыя беларускія арганізацыі, выданні, радыё і тэлеперадачы.

Дзесяцігоддзямі замоўчваліся імёны многіх беларускіх дзеячаў, у тым ліку заходнебеларускіх, якія не прызнаваліся ні савецкай, ні польскай афіцыйнай прапагандай. "Ніва" на сваіх старонках паступова вяртала іх з забыцця, узнаўляла іх ідэі і дасягненні ў свядомасці беларускай грамадскасці Беласточчыны. У 1984 годзе да кола ніўскіх аўтараў далучыўся слонімскі журналіст, краязнавец і літаратар Сяргей Чыгрын. У выніку шматгадовага супрацоўніцтва з тыднёвікам "Ніва", з'явілася рубрыка "Родам з Беласточчыны", у якой аўтар знаёміў і знаёміць цяпер ніўскіх чытачоў з беларускімі палітычнымі, рэлігійнымі, культурнымі дзеячамі, таленавітымі літаратарамі, якія нарадзіліся на Беласточчыне або былі звязаныя з Беласточчынай і сумежнай Гродзеншчынай. Гэтыя артыкулы, а таксама дапоўненыя, і склалі кнігу "Беларуская Беласточчына". Яна — доказ жывучасці беларускай ідэі не толькі на этнічнай Бацькаўшчыне, але і па-за яе межамі, у тым ліку і сярод беларускага насельніцтва Беласточчыны.

Віталь Луба,
намеснік галоўнага рэдактара тыднёвіка беларусаў у Польшчы "Ніва".

Падрабязней пра кнігу "Беларуская Беласточчына" тут.

Пра аўтара ў Вікіпедыі.


Раім таксама паглядзець:
Туронак Юры. Мадэрная гісторыя Беларусі
8.69 р.

Туронак Юры. Мадэрная гісторыя Беларусі

У дадзеным выданьні пад адной вокладкай сабраныя практычна ўсе найбольш значныя працы вядомага беларускага гісторыка з Варшавы Юр’я Туронка, у тым ліку рэвалюцыйныя для свайго часу "Вацлаў Іваноўскі і ідэя адраджэньня Беларусі" і "Беларусь пад нямецкай акупацыяй".

Латышонак Алег. Беласток – Полацак
6.99 р.

Латышонак Алег. Беласток – Полацак

У кнігу ўвайшлі выбраныя публіцыстычныя артыкулы, напісаныя аўтарам на працягу амаль 30-ці гадоў – з пачатку 1980-х да 2008 г. – пра жыцьцё беларусаў Беласточчыны, пра паездкі на Беларусь, пра становішча беларускай эміграцыі, пра падзеі сусьветнай важнасьці, пабачаныя вачамі прадстаўніка беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы.

Чыгрын Сяргей. З беластоцкай зямлі
1.83 р.

Чыгрын Сяргей. З беластоцкай зямлі

Гісторыя Беларусі і беларускія лёсы шчыльна зьвязаныя з беластоцкай зямлёй. Беларусы-аўтахтоны стагодзьдзямі насяляюць гэты край, і таму, нягледзячы на знаходжаньне Беласточчыны ў межах сучаснай Польшчы, існаваньне яе ў агульнабеларускай культурнай і гістарычнай прасторы не выклікае сумневаў.