![]() |
1.83 р.
Вага: 520 г
Памеры: 150x210 мм
|
Беласток : Праграмная рада тыднёвіка "Ніва", 2008. – 308 с. : іл.
ІSBN 978-83-925904-5-3
Гісторыя Беларусі і беларускія лёсы шчыльна зьвязаныя з беластоцкай зямлёй. Беларусы-аўтахтоны стагодзьдзямі насяляюць гэты край, і таму, нягледзячы на знаходжаньне Беласточчыны ў межах сучаснай Польшчы, існаваньне яе ў агульнабеларускай культурнай і гістарычнай прасторы не выклікае сумневаў. Аўтар выданьня краязнавец і журналіст Сяргей Чыгрын сабраў у цэласьць імёны і прозьвішчы людзей, асобаў, што стваралі беларускую гісторыю. Адзіная лучнасьць усіх гэтых разнастайных і па-свойму адметных асобаў – гэта месца адкуль паходзяць іх карані – з беластоцкай зямлі.
Складаныя лёсы беларусаў у ХХ стагодзьдзі, калі суседзі, сябры, родныя знаходзіліся па розныя бакі барыкадаў выдатна заўважныя чытаючы расповеды інтэрвію і эсэ прысьвечаныя народжаным на Беласточчыне. Важнасьць выданьня ў тым, што ў звычайную сьвядомасьць жыхароў Беларусі вяртаецца цэлы край са сваімі таленавітымі і заслужанымі для Беларусі людзьмі, а для беларусаў Польшчы – нагода паразважаць над лучнасьцю беларускай нацыі нягледзячы на межы і адлегласьці.
ЗМЕСТ
Думалі пра будучыню
Андраюк Серафім
Даследчык белоруской прозы і крытыкі
3 часоў маленства
Аніська Дамінік
Малавядомае імя
Борык Антон
Слуцкі паўстанец з Сакольшчыны
Бранштэйн Якаў
Быў і не быў з намі
Бычкоўскі Адам
Вяртанне Адама Бычкоўскага
Валошын Павел
Смелы і адчайны беларус
Варонка Язэп
Адзін з арганізатараў БНР
Вашкевіч Аляксандр
Беларускі генерал з Беласточчыны
Верас Зоська
Незабыўная Людвіка Антонаўна
Гелда Іван
Беларускі вайсковец
Геніюш Янка
Побач з паэткай
Гершун Аляксандр
Фізік з Саколкі
Грабінскі Баляслаў
Яркая постаць
Грынкевіч Станіслаў (малодшы)
Маленькая згадка пра Станіслава Грынкевіча (малодшага)
Грынкевіч Станіслаў (старэйшы)
Беларускі доктар і палітык
Віленскія дапаўненні да біяграфіі Станіслава Грынкевіча (старэйшага)
Грыцук Аляксей
Пра Аляксея Грыцука
Грышкевіч Франук
3 Беларуссю ў сэрцы
Дарашкевіч Янук
Прыгадаем Янука Дарашкевіча
Дашута Язэп
Думаў аб Ісусе Хрысце
Дзямідаў Мікола
Вайсковец у форме з беларускай сімволікай
Дубінскі Сяргей
Беларускі археолаг і гісторык
Ільяшэвіч Хведар
Зорны шлях Хведара Ільяшэвіча
Казбярук Уладзімір
Даследчык, крытык, перакладчык
Беларуская літаратура Беласточчыны – з'ява фенаменальная
Казлоўскі Уладзіслаў
Час вяртання
Карпюк Аляксей
Літаратурная спадчына Аляксея Карпюка
Кіслы Кастусь
Дырыжор і кампазітар Кастусь Кіслы
Галіна Кіслая ўспамінае бацьку
Краскоўскі Іван
Чалавек вялікага сэрца
Куклінскія Аляксей і Міхась
Браты Куклінскія – рэпрэсаваныя бежанцы з Заблудава
Лабовіч Арсень
Даследчык беларускага тэатра
Лангбард Іосіф
Летуценны хлопец з Бельска
Ластаўка Пятро
Быў беларускім дзеячам
Макаль Пятрусь
Жыў літаратурай
Мацюк Уладзімір
Разьбяр па дрэве
Міклашэўскі Яўген
Пісьменніку думаецца пра лёс нацыі
Неманцэвіч Антон
Па слядах Антона Неманцэвіча
Несцярэўскі Мікалай
Мастак шчодрай душы
Новік Ганна
Святаў было мала
Пецюкевіч Мар'ян
Чытаючы Мар'яна Пецюкевіча
Дзённік Мар'яна Пецюкевіча
Браты Пецюкевічы перажывалі за Беларусь
Прытыцкі Сяргей
Гэтага патрабавала жыццё
Пятэльскі Сцяпан (Арол М.)
Меў палёт і талент
Разумоўская Любоў
Даследчыца Яна Длугаша
Сакалоўскі Васіль
Герой Савецкага Саюза
Сідаровіч Кастусь
Беларускі тэатральны кааператыў "Полымя"
Сумны Анатоль
Гартаючы часопіс "Баявая Ўскалось"
Тамашчык Уладзімір (епіскап Васіль)
Епіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы
Хлябцэвіч Яўген
Халімон з-пад пушчы
Царук Іраіда
Генеалагічнае дрэва Прытыцкіх
Чарапук-Змагар Янка
Беларускі рыцар Калумба
Чаржынскі Уладыслаў
Жыццё і творчая дзейнасць Уладыслава Чаржынскага
Чарнецкі Мікола
Беларускі патрыёт
Яканюк Данат
Унук святара Андрэя Туроўскага
Думалі пра будучыню
Мая зямля. Мая айчына. Мая Беларусь. Гэта першае, што ўражвае, калі чытаеш пра беларускія лёсы людзей родам з Беласточчыны або з ёю звязаных доўгімі гадамі жыцця ці захаплення ў XX стагоддзі. Сяргей Чыгрын, друкуючы на старонках "Нівы" свае нарысы, дорыць нашай гісторыі і культуры невялікі ўрывак штодзённай працы, зробленай на карысць Бацькаўшчыны незвычайнымі асобамі. У прапанаваным ім выданні ратуе ад забыцця падляшска-беларускі ланцуг невядомых шырэйшаму колу чытачоў дзеячаў. Аўтар — збіральнік і захавальнік памяці беларускіх прозвішчаў і імён Сямятыцкай, Гайнаўскай, Бельскай, Беластоцкай, Гарадоцкай, Крынкаўскай, Сакольскай, Дуброўскай зямель.
Выдадзеная Праграмнай радай тыднёвіка "Ніва" кніга не прэтэндуе на навукова-даследчую працу. Наша мэта — заінспіраваць да хвіліны роздуму над складанымі беларускімі шляхамі і выбарамі ў мінулым стагоддзі. Выбарамі ў цяні чужых беларускай справе інтарэсаў. А дзеля іх у пастаяннай грамадзянскай беларуска-беларускай вайне ставалі часта насупраць сябе аднавяскоўцы, аднасямейнікі, сябры. Цяпер ляжаць яны пад рознымі крыжамі, раскінутымі па ўсім свеце, у вядомых і забытых магілах. Кніжка — маленькая спроба сплаціць перад імі наш доўг і абавязак памятаць пра роднае.
Проста хочацца верыць, што на працягу найбліжэйшага часу беларускімі навуковымі інстытутамі ў Польшчы і Беларусі будзе распрацавана праграма па падрыхтоўцы біябібліяграфічнага слоўніка беларусаў Падляшскай зямлі. Гэтая зямля, яе дзеці і нашчадкі вартыя такога выдання.
Яўген Вапа
Пра аўтара ў Вікіпедыі.