Цыркун Кастусь. Над намі – неба

Цыркун Кастусь. Над намі – неба
1.58 р.
Вага: 480 г
Памеры: 170x215 мм



Міфы і паданні пра планеты, зоркі і сузор’і: для сярэд. і ст. шк. узросту. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 207 с.: іл.

У кнізе не толькі падаюцца міфы і легенды пра нябесныя аб'екты, а і сабраныя беларускія паданні пра зоркі і планеты, прыведзеныя іх беларускія назвы. Змяшчаецца інфармацыя, з дапамогай якой лёгка адшукаць сузор'і, зоркі, планеты на начным небе. Такая кніга выходзіць упершыню ў Беларусі.

ISBN 978-985-02-1085-2

Багата ілюстраванае выданне адрасуецца найперш падлеткам, шкальнай і студэнцкай моладзі, чыя фантазія і мроі сягаюць далёка за межы Сонечнай сістэмы, а таксама выхавальнікам і настаўнікам, якія вядуць школьныя дысцыпліны "Літаратура", "Сусвет", "Астраномія", і ўсім тым, каго ўзрушвае і хвалюе чароўная маляўнічасць навакольнай прасторы.

ЗМЕСТ

Ад аўтара

ЗЯМЛЯ

СОНЦА

СОНЕЧНАЯ СİСТЭМА
Месяц
Меркурый
Венера
Марс
Юпітэр
Сатурн
Уран
Нептун
Плутон і карлікавыя планеты

СУЗОР'İ
Незаходныя сузор'і
Вялікая Мядзведзіца
Малая Мядзведзіца
Касіяпея
Цэфей
Дракон
Зорнае неба вясной
Валапас
Паўночная Карона
Гончыя Псы
Валасы Веранікі
Шалі
Дзева
Леў
Змяя, Гідра, Змеяносец
Рак
Зорнае неба ўлетку
Лебедзь
Ліра
Арол
Геркулес
Дэльфін, Страла, Лісічка, Малы Конь
Вадаліў
Казярог
Стралец
Скарпіён
Зорнае неба восенню
Персей
Андрамеда і Трохкутнік
Пегас
Кіт
Рыбы
Авен
Зорнае неба ўзімку
Арыён
Вялікі Пёс
Заяц
Вознік
Блізняты
Цялец

КАСМİЧНЫЯ ГОСЦİ
Метэоры
Каметы

МЛЕЧНЫ ШЛЯХ
Зорны спеў

ДАДАТКİ
Грэчаскі і лацінскі алфавіты
Назвы некаторых сузор'яў паўночнага неба і ўласныя назвы зорак
Назвы астранамічных аб'ектаў Сонечнай сістэмы ў міфах і паданнях
Астранамічны слоўнік
Літаратура

Ад аўтара

Як тыя кветкі, што па вясне засцілаюць рознакаляровым дываном наваколле, кожную ясную ноч на небе загараюцца мільёны зіхоткіх зорак, з якіх наша фантазія тчэ вобразы міфічных сузор'яў.

Пра найбольш цікавыя сузор'і, якія можна знайсці на зорным небе Беларусі, пра Сонца і Сонечную сістэму, планеты, астэроіды, каметы, метэоры, сонечныя зацьменні і зацьменні Месяца апавядае гэтая кніга. Яна ўключае астранамічныя звесткі і міфы, паданні, легенды пра нябесныя аб'екты.

За апошнія гады навуковыя даследаванні Сонечнай сістэмы з дапамогай магутных наземных тэлескопаў і аўтаматычных касмічных станцый значна папоўнілі нашы веды аб Сусвеце. İнфармацыя так хутка зменьваецца, што яшчэ нядаўна дасканала вядомыя факты ўжо не адпавядаюць рэчаіснасці. Нават погляд на будову Сонечнай сістэмы з сярэдзіны 2006 г. значна змяніўся – са спіса планет знік Плутон. Таму на старонках кнігі знойдзем новыя звесткі пра сучасныя даследаванні Сонечнай сістэмы.
Большасць матэрыялаў кнігі на працягу многіх гадоў назапашвалася і выкарыстоўвалася на занятках астранамічнага гуртка Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў, змяшчалася на старонках часопіса "Роднае слова" ў 2000 – 2007 гг.

Кніга будзе карыснай вучням пры падрыхтоўцы да ўрокаў фізікі і астраноміі, гісторыі, роднай мовы і літаратуры. Бацькі таксама знойдуць тут шмат карысных звестак. Настаўнікі і кіраўнікі астранамічных гурткоў возьмуць у кнізе неабходныя матэрыялы для правядзення заняткаў. А для закаханых кніга стане сапраўдным даведнікам пра зорнае неба.

Аўтару вельмі хацелася, каб кожны, хто прачытае гэтую кнігу, загарэўся жаданнем у ясную маладзіковую ноч пабыць сам-насам пад купалам бяздоннага зорнага неба, у тэлескоп разгледзець галактыку Андрамеды, палюбавацца кольцамі Сатурна... İ каб да кожнага з нас вярнулася знішчаная тэхнагеннай цывілізацыяй і камп'ютэрнымі тэхналогіямі здольнасць здзіўляцца, ізноў абудзілася імкненне рабіць адкрыцці.
Зорнае неба роднага краю – частка нашага жыцця. За ім трэба назіраць, вывучаць яго, шанаваць і любіць, і тады зорнае неба назаўсёды стане нашым сябрам, будзе напаўняць нас сваёй энергіяй неабсяжных прастораў Космасу.

Чатырыста гадоў таму італьянскі астраном, фізік і матэматык Галілеа Галілей упершыню прымяніў тэлескоп для назіранняў за зорным небам. 3 дапамогай тэлескопа ён убачыў кратэры і горы на Месяцы, спадарожнікі Юпітэра, фазы Венеры. 3 гэтай нагоды Міжнародны астранамічны саюз прыняў рашэнне аб'явіць 2009 год Міжнародным годам астраноміі.

Гэтае рашэнне было падтрымана ЮНЕСКА і ўхвалена Генеральнай асамблеяй ААН. Рэспубліка Беларусь разам з 136 краінамі свету заявіла пра свае жаданне ўдзельнічаць у мерапрыемствах Міжнароднага года астраноміі.

Гэтая кніга – толькі невялікая частка інтэлектуальна-духоўнага укладу нашай краіны ў глабальны астранамічны праект. Яна дапаможа раскрыць і напоўніць зместам галоўную тэму Міжнароднага года астраноміі: "Сусвет – для Вас".


Раім таксама паглядзець:
Місько Павел. Эрпіды на планеце Зямля
0.82 р.

Місько Павел. Эрпіды на планеце Зямля

У Беларусь на касмічным караблі прыляцелі два робаты-разведчыкі. Яны завуцца Эрпідамі. Эрпід – Электронны робат-паліглот ізаляванага дзеяння. Адзін з іх атрымаў заданне даведацца, што ўяўляюць з сябе людзі на Зямлі, якія ў іх звычкі і норавы, а другі – вывучыць жывёльны і раслінны свет таго краю, куды іх адправілі. Пра знаёмтсва робатаў з зямлянамі і расказвае аўтар у сваёй фантастычнай і вясёлай аповесці.

Азбука для маленькіх + чытанка
7.49 р.

Азбука для маленькіх + чытанка

Чытанне вершаў, прысвечаных кожнай літары алфавіту, на дыску чаргуецца са спевамі. У дадатак да дыска ёсць друкаваны буклецік на 20 старонак, у якім прыгожа аздобленая вершаваная чытанка.

Лынькоў Міхась. Міколка-паравоз
1.53 р.

Лынькоў Міхась. Міколка-паравоз

Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 366 с. – (Бібліятэка школьніка). Цвёрдая вокладка.