Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Чытанка для дзіцячага садка

Чытанка для дзіцячага садка
8.99 р.
Вага: 490 г
Памеры: 130x205 мм



Уклад. : Вінцук Вячорка, Пётра Садоўскі ; мал. Наталлі Гарбуновай. – Мінск : Медисонт, 2008. – 372 с. : іл.

ISBN 978-985-6887-11-9

Творы "Чытанкі" прыдатныя для чытання, распавядання, завучвання на памяць пры засваенні ведаў, выпрацоўцы навыкаў і ўменняў, знаёмстве з краінай і малой радзімай, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць творы, якія дапамогуць наладзіць святы і гульні. Выхавальнікі ці бацькі самі абяруць тэксты, даступныя дзецям з розным узроўнем ведання беларускай мовы.

ЗМЕСТ

Ад укладальнікаў

Для дзяцей да трох гадоў
Сонейка-сонца. З народнага
Ладкі ладком. З народнага
Ладу, ладу, ладкі.З народнага
Баю-баінку, баю. З народнага
Люлі, люлі, люлі. З народнага
А курачка-рабушэчка. З народнага
Мышка, мышка, дзе была? З народнага
Гого-гого, гусачок. З народнага
Верабейчык. З народнага
Верабейчык. Алег Лойка
Куры. З народнага
Гэй, мой конік. Змітрок Бядуля
Белабока-сарока. З народнага
Васілька. З народнага
Трах-бах-тарабах. З народнага
Божая кароўка. З народнага
Вавёрка. Уладзіслава Луцэвіч
Грушка. З народнага
Плывун. З народнага
Люлі-люлі, люляшу. З народнага
Ай, люлі-люлі-люлечкі. З народнага
Кую, кую ножку. З народнага
Ішла каза. З народнага
Люлі-люлі, дзеця. З народнага
Ходзіць певень па капусце. З народнага
Люляю-люляю. З народнага
А ты, коцінька-каток. З народнага
Курачка-рабка. Беларуская народная казка
Калабок. Руская народная казка
Бабіны госці. Васіль Вітка
Свята. Сяржук Сокалаў-Воюш
Авечка. Сяржук Сокалаў-Воюш
Пчолка. Сяржук Сокалаў-Воюш
Мышаня. Сяржук Сокалаў-Воюш
Мішка. Агнія Барто. Пер. Сяржук Сокалаў-Воюш
Мішка. Сяржук Сокалаў-Воюш
Бычок. Агнія Барто. Пер. Сяржук Сокалаў-Воюш
Чысцюсік. Эва Шэльбург-Зарэмбіна. Пер. Лявон Баршчэўскі
Мыюцца кацяняты. Аўгіння Кавалюк
Гаршчок. Сяржук Сокалаў-Воюш
Гушкі, гушкі, гушкі. З народнага
А ты, каток шэры. З народнага
Люлі-люлі-люлечкі. З народнага
Вясёлая бяседа. З народнага
Сарока-варона. З народнага
Я сама. Іван Муравейка
Санкі. Алесь Станкевіч
Сняжынкі. Авяр'ян Дзеружынскі
Калядкі. Артур Вольскі
Люлі-люлі-люлі. З народнага
Коця і Каця. Васіль Вітка
Люлі-люлі, каціна. З народнага
Кукарэку, певунок. З народнага
Дзед Мароз, дзед Мароз…
Кукарэку, певунок!
Зайчык. З народнага
Жук. З народнага
Мядзведзь. Алесь Якімовіч
Ліска. Алесь Якімовіч
Коні і поні. Анатоль Камінчук. Пер. Кастусь Цвірка
Коцік прачынаецца. Андрэй Мясткіўскі. Пер. Уладзімір Паўлаў
У зайчыка лапкі. Андрэй Мясткіўскі. Пер. Уладзімір Паўлаў
Дзе ж быў, казюленька? З народнага
Не хадзі, коцік. З народнага
Коцік-варкоцік. Ніна Галіноўская
Валёнкі. Ганна Іванова
Божая кароўка. Іван Юкляеўскі
Птушачка. Уладзіслава Луцэвіч
Коцік Петрык і Мышка. Казка
Вушкі. Нэлі Тулупава
Калыханка. Генадзь Бураўкін
Дожджык. Васіль Вітка
У куце сядзіць мядзведзь. З народнага
Аладкі. Вольга Іпатава
Апсік, апсік, каточак. З народнага
Куранятка. Карней Чукоўскі
Цягнік. Якаў Тайц
Яечка. Іван Шуцько
Мая лялька. Еўдакія Лось
Чаравікі. Сяржук Сокалаў-Воюш
Дапамагу. Тадзіяна Кляшторная
Доктар. Леанід Шырын
Сядзіць мядзведзь на калодзе. З народнага
Дзіцячы сад. Канстанцыя Буйло
Бычок. З народнага
Пчолы. Тадзіяна Кляшторная
Пчала. Артур Вольскі
Козытка. Рыгор Барадулін
Дзінь-дзілінь-баў. З народнага
Гусі. Валянціна Коўтун
Конік. Мікола Чарняўскі
Вавёрка. Ларыса Геніюш
Верабей. Ларыса Геніюш
Сняданне, абед і вячэра. Сяржук Сокалаў-Воюш
Гаспадыня. Тадзіяна Кляшторная
З братам трэба сябраваць. Сяржук Сокалаў-Воюш
Мышка. Алесь Бадак
Паўцякалі цацкі. Тадзіяна Кляшторная

Для дзяцей трох-чатырох гадоў
Як курачка пеўніка ратавала. Беларуская народная казка
Муха-пяюха. Беларуская народная казка
Трое мядзведзяў. Леў Талстой
Ягорачка. З народнага
Цілім-бом. З народнага
Нядбалая каза. З народнага
Колькі трэба чаравікаў. Сільва Капуцікян
Стары мядзведзь на калодзе. З народнага. Пер. Валянціна Коўтун
Капуста. Ларыса Геніюш
Ветлівыя словы. Тадзіяна Кляшторная
Ліст да ўсіх дзяцей наконт адной вельмі важнай справы. Юльян Тувім. Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай
Сурвэткі. Сяржук Сокалаў-Воюш
Чаму кот толькі пасля снедання мыецца. Літоўская народная казка. Пер. І. Скапараў
Піла. Васіль Вітка
Едзе восень. Валянцін Рабкевіч
Цукеркі. Сяржук Сокалаў-Воюш
Не сквапная. Тадзіяна Кляшторная
Прымаўкі
Блакіт нябёс. Сяржук Сокалаў-Воюш
Сцяг і сцяжок. Сяржук Сокалаў-Воюш
Наш герб "Пагоня". Сяржук Сокалаў-Воюш
Коцік, пеўнік і лісіца. Беларуская народная казка
Дзед-госць. Якуб Колас
На рэчцы зімою. Якуб Колас
Калядоўнікі. Сяржук Сокалаў-Воюш
Ляпіў снегавіка. Пятро Сушко
Мароз, Чырвоны нос. Алена Кобец-Філімонава
Як Дзед Мароз перад святам мост наладзіў зайчанятам. Іван Бурсаў
Мыйдадзір. Карней Чукоўскі
Мядзведзь. Данута Бічэль-Загнетава
Сукенка раскажа. Тадзіяна Кляшторная
Раскідач. Рыгор Барадулін
Іграў я на дудцы. З народнага
Дзед Мароз. Янка Журба
Сядзіць сыч на капе. З народнага
Адмарозіў лапкі. Іван Муравейка
Верабейка. З народнага
Верабейчыкі. Сяргей Новік-Пяюн
Каток – залаты лабок. Беларуская народная казка
Два вераб'і. Аляксандра Смоліч
Храбры певень. Якуб Колас
Куркі. Артур Вольскі
Нашы сябры. Станіслаў Шушкевіч
Клубочак. Павел Марціновіч
На шашы. Рыгор Барадулін
Верабейка. Станіслаў Шушкевіч
Скакалка. Рыгор Барадулін
Як дзялілі мядзведзя. Самуіл Маршак. Пер. Васіль Вітка
Дзяўчынка-равушка. Агнія Барто
Дзяўчынка чарнамазая. Агнія і Павел Барто
Тэлефон. Карней Чукоўскі
А мне дасце? Сільва Капуцікян. Пер. Валянціна Коўтун
Баран бок абадран. Беларуская народная казка
Страшная казка пра страшнага звера. Іван Бурсаў
Цяжкая навука. Іван Бурсаў
Лялька. Яўген Баравы
Вайна вясны з зімою. Цётка (Аляізія Пашкевічанка)
Мама. Аляксандра Смоліч
Матуліны рукі. Вера Вярба
Вішанькі-чарэшанькі. Леся Украінка
Галінка і верабей. Максім Танк
Шпак. Тадзіяна Кляшторная
Зубры. Ларыса Геніюш
На кані скачу. Ганна Іванова
Маша і мядзведзь. Руская народная казка
Ехаў казачнік Бай. Максім Танк
Хто там стукае ў акно? Алесь Бадак
Яблык. Васіль Хомчанка
Што рабіць? Анатоль Прохараў
Возера лясное. Сяржук Сокалаў-Воюш
Замак. Сяржук Сокалаў-Воюш
Змей. Сяржук Сокалаў-Воюш
Умей пачакаць. Канстанцін Ушынскі
Пацалунак асвы. Уладзімір Юрэвіч
Коцік. Янка Журба
Кураняты. Алег Лойка
Вожык. З народнага
Я будую дом з пяску. Ганна Іванова
За адвагу. Анатоль Прохараў
Мурашыная святліца. Анатоль Прохараў
Дожджык. Тадзіяна Кляшторная
Павучок. Ларыса Геніюш
Спі, Аленка. Ларыса Геніюш
Добры чалавек. Ніл Гілевіч
Бусел і хлопчык. Авяр'ян Дзеружынскі

Для дзяцей чатырох-пяці гадоў
Пшанічны каласок. Беларуская народная казка
Піліпка-сынок. Беларуская народная казка
Як звяры зіму сустракаюць. Іван Бурсаў
Лістапад. Янка Купала
Вавёрка. Янка Журба
Вожык-дзівачок. Артур Вольскі
Гародніна. Юльян Тувім. Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай
Як конік звяроў катаў. Яўген Чарушын
Натальчына сямейка. Васіль Вітка
Янкава рукавічка. Васіль Хомчанка
Ласачка. З народнага
Коцік. Артур Вольскі
Чарапашына хатка. Павел Марціновіч
Пра мядзведзя ды пчолак. Данута Бічэль-Загнетава
Раз-два-тры! Юльян Тувім. Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай
Ладкі. Іван Муравейка
Над калыскай. Сяргей Новік-Пяюн
Бой. Сяргей Новік-Пяюн
Рыцар. Сяржук Сокалаў-Воюш
Чаму Волечка не сарвала кветкі. Васіль Сухамлінскі
Лужа. Васіль Сухамлінскі
Разумная варона. Аляксандра Смоліч
Былінка і верабей. Беларуская народная казка
Рукавічка. Украінская народная казка
Чырвоная Шапачка. Шарль Перо
Дзікія козы. Аляксандра Смоліч (З народнага)
Сняжынка. Таццяна Бушко
Бярозчыны валёнкі. Уладзімір Юрэвіч
Працавітая дзяўчынка. Андрэй Александровіч
Што такое добра і што такое дрэнна? Уладзімір Маякоўскі
Алоўкі. Сяржук Сокалаў-Воюш
Зіма. Якуб Колас
Навагодняя песня. Сяржук Сокалаў-Воюш
Калядныя зоркі. Сяржук Сокалаў-Воюш
Калядная песня. З народнага
Першыя сняжынкі. Янка Журба
Елка. Сяржук Сокалаў-Воюш
Сяброўкі. Васіль Вітка
Мароз. Ларыса Геніюш
Настачка. Барыс Сачанка
Гусі. Канстанцін Ушынскі
На чужое паквапішся – сваё страціш. Літоўская народная казка. Пер. І. Скапараў
Бішка. Канстанцін Ушынскі
Дадумалася. Аляксандра Смоліч (паводле Жана Ляфантэна)
Вавёрка і воўк. Аляксандра Смоліч (паводле Лява Талстоя)
Зайкава хатка. Беларуская народная казка
Каза-манюка. Беларуская народная казка
Маланка і Гром. Юры Ярмыш
Ната маму любіць надта. Рыгор Барадулін
Наш дзень. Андрэй Александровіч
Лебедзь, шчупак і рак. Украінская народная казка. Пер. Сяргей Міхальчук
Песня аб вясне. Якуб Колас
Прылёт птушак. Якуб Колас
Гуканне вясны. Васіль Жуковіч
Свята мам. Артур Вольскі
Бабуліны казкі. Вера Вярба
Памочніца. Агнія Барто
Ай! Не буду! Не хачу! Рыгор Барадулін
Ластаўкі. Якуб Колас
Мурашкі. Якуб Колас
Каток. Якуб Колас
Пчолка. Янка Журба
Мае забавы. Змітрок Бядуля
Хто сказаў "мяў"? Васіль Суцееў
Сынок-з-кулачок. Беларуская народная казка
Пчала і муха. Беларуская народная казка
Два зайцы. Беларуская народная казка (апр. Якуб Колас)
Кароткая гутарка. Аляксандра Смоліч
Каток сам цягне. Аляксандра Смоліч
Маладое-неразумнае. Аляксандра Смоліч
Верны прыяцель. Леаніла Чарняўская (З народнага)
Янка-Запытанка. Вольга Іпатава
Сем мастакоў. Алена Кобец-Філімонава
Жыў-быў вожык. Янка Брыль
Дзядуля і яблынькі. Яніс Райніс. Пер. Рыгор Барадулін
Паравоз. Юльян Тувім. Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай
Акуляры. Юльян Тувім. Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай
У полі. Якуб Колас
Шалтай-Балтай. Іван Муравейка
Увесь давай. Іван Муравейка
Рамонак. Марыя Пазнанская. Пер. Мікола Чарняўскі
Дзеці і гняздзечка. Аляксандра Смоліч
Я – беларус. Ніл Гілевіч

Для дзяцей пяці-шасці гадоў
Вясна. Якуб Колас
Дарагое імя. Мікола Хведаровіч
Трое парасятак. Уолт Дыснэй
Адлёт птушак. Якуб Колас
Зімовы Дуб. Клаўдзія Каліна
Пра быка і яго сяброў. Беларуская народная казка
Жаронцы. Беларуская народная казка
Лёгкі хлеб. Беларуская народная казка
Не сілай, а розумам. Беларуская народная казка
Лісіца-хітрыца. Беларуская народная казка
Жук і слімак. Максім Танк
Канец лета. Якуб Колас
Восень залатая. Сяргей Новік-Пяюн
Дождж і Гром. Васіль Сухамлінскі
Хлеб. Максім Танк
Саўка за сталом. Эдзі Агняцвет
Жывы капялюш. Мікалай Носаў
Чарадзейныя словы. Валянціна Асеева. Пер. Сяргей Міхальчук
Дзеці. Артур Вольскі
Страшная казка. Васіль Вітка
Адлёт жураўлёў. Якуб Колас
Сонечная сцежка. Сяргей Грахоўскі
Няма прыгажэй. Артур Вольскі
Хачу служыць… Артур Вольскі
Ночка. Сяргей Новік-Пяюн
Агнявік. Алег Мінкін
Як кот звяроў напалохаў. Беларуская народная казка
Сталяры. Артур Вольскі
Загадкі на градках. Рыгор Барадулін
Хлопчык, які не можа хадзіць. Васіль Сухамлінскі
Пурга. Сяргей Новік-Пяюн
На каньках. Ларыса Геніюш
Лісіца і сабакі. Руская народная казка
Селянін, мядзведзь і лісіца. Беларуская народная казка
Заяц-хвалько. Руская народная казка
З выраю. Канстанцыя Буйла
Сакавік і яго сёстры. Клаўдзія Каліна
Красавік. Клаўдзія Каліна
Коцікі. Кастусь Цвірка
Пралеска. Вера Вярба
На вербніцу. З народнага
Жаўна. Васіль Вітка
Першы гром. Якуб Колас
Бусел. Васіль Вітка
Вожык. Язэп Лёсік
Раніца вясною. Якуб Колас
Наша матулька. Ніл Гілевіч (з К. Вялічкава)
Я і мама. Георгі Качахідзе
Нарадзіўся Божы Сын. Артур Вольскі
Чаму ў слоніка доўгі нос (паводле Рэд'ярда Кіплінга)
Верабей і мыш. Беларуская народная казка
Кот Максім. Беларуская народная казка
Ліпень. Клаўдзія Каліна
Жнівень. Клаўдзія Каліна
Верасень. Клаўдзія Каліна
Кампот. Клаўдзія Каліна
Жывы голас. Алена Мімрык
Білеты ў цырк. Васіль Хомчанка
На лузе. Якуб Колас
Год і яго род. Ларыса Геніюш
Як ён завецца? Вольга Іпатава
Кася. Дарота Гельнэр. Пер. Лявон Баршчэўскі
Робін-Бобін. Англійская народная песенька
Слон. Артур Вольскі
Кенгуру. Артур Вольскі
Коні-поні. Артур Вольскі
Зайздросны сабака. Аляксандра Смоліч
Азбука. Юльян Тувім. Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай
Скакалка. Юльян Тувім. Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай
Гарошак. Беларуская народная казка
Пажарныя сабакі. Леў Талстой
Першы подзвіг Геракла. Старажытнагрэцкі міф. Пераказ Веры Смірновай. Пер. Зоя Петрушэня
Геракл знішчае Лярнейскую гідру. Старажытнагрэцкі міф. Пераказ Веры Смірновай. Пер. Зоя Петрушэня
Дзіўны дзед. Артур Вольскі
Месяцы года. Пімен Панчанка
Бацька і сыны. Леў Талстой
Чортаў скарб. Уладзімір Караткевіч
Пагоня. Артур Вольскі


Ад укладальнікаў

Гэтая "Чытанка для дзіцячага садка" мае сваю гісторыю.

У 1989 годзе ўпершыню ў гісторыі айчыннай педагогікі выйшла "Праграма выхавання і навучання ў дзіцячым садзе (з беларускай мовай выхавання і навучання)", дзе раздзелы "Мастацкая літаратура", "Развіццё мовы", "Азнаямленне з наваколлем", "Музычнае выхаванне" ды іншыя суправаджаліся спісам рэкамендаваных літаратурных і фальклорных твораў па-беларуску. Спіс быў складзены, а праграма адрэдагаваная ўкладальнікамі гэтае "Чытанкі". Такі падыход адпавядаў псіхалінгвістычным асаблівасцям светаўспрымання праз мову дзяцей дашкольнага ўзросту і дапамагаў педагогу ў сітуацыі неўраўнаважанага беларуска-рускага двумоўя забяспечыць дзецям цалкам беларускамоўнае асяроддзе.

У 1990 годзе ў выдавецтве "Народная асвета" 70-тысячным накладам выйшла "Чытанка для дзіцячага сада" (Уклад. В. Вячорка, Н. Маскаленка, П. Садоўскі), у якой былі сабраныя ўсе тэксты, рэкамендаваныя "Праграмай..." 1989 г., а таксама шэраг дадатковых пазапраграмных тэкстаў. Адной з найбольш істотных і новых рысаў праграмы 1898 года і адпаведна "Чытанкі" 1990 года было тое, што ўсе без вынятку творы іншых літаратураў падаваліся ў беларускім перакладзе. Гэта была першая цалкам беларускамоўная дашкольная хрэстаматыя.

З таго часу праграмная аснова працы дашкольных установаў краіны змянілася. Дзейная праграма дашкольнай адукацыі "Пралеска" характарызуецца пераходам да больш сучасных агульных методык, дэідэалагізацыяй праграмнага зместу. Аднак у параўнанні з "Праграмай..." 1989 г. у ёй не забяспечваецца адзіны моўны рэжым. Беларускі варыянт праграмы фактычна перакладзены з рускага; для беларускамоўных дзіцячых садкоў ізноў прапануюцца тэксты на абедзвюх мовах, прычым рускіх тэкстаў больш, чым беларускіх, а творы пісьменнікаў іншых народаў рэкамендуецца чытаць толькі ў рускім перакладзе.

Укладальнікі з метадычных і лінгвадыдактычных меркаванняў не пагаджаюцца з такім падыходам і выдаюць абноўленую "Чытанку" на аснове прынцыпаў, сфармуляваных у пачатку 90-х гадоў.

Такім чынам, "Чытанка" 2008 г. фармальна не звязаная з дзейнай цяпер праграмай дашкольнай адукацыі і адпаведна не ёсць метадычным дапаможнікам.

Аднак творы, уключаныя ў "Чытанку", могуць на жаданне бацькоў ці выхавальнікаў выкарыстоўвацца або непасрэдна для чытання, распавядання, завучвання на памяць, або як дапаможны матэрыял пры засваенні ведаў, выпрацоўцы навыкаў і ўменняў, знаёмстве з нашай краінай і малой радзімай дзяцей, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць творы, прыдатныя для ладжання святаў, спартовых і іншых гульняў. Бацькі самі выберуць тэксты з рознымі моўнымі асаблівасцямі, даступныя разуменню дзяцей з розным веданнем беларускай мовы.

Многія творы, уключаныя ў чытанку, знайсці па-за ёй без доступу ў фундаментальныя бібліятэкі цяжка. Шырока падаецца беларускі фальклор. Пры ўключэнні твораў іншых літаратураў, фальклору іншых народаў перавага аддавалася суседнім народам.

Імёны перакладнікаў пададзеныя ў змесце, апроч выпадкаў, калі прозвішчы аўтараў перакладаў, што выйшлі ў 30-50-я гады, не ўдалося высветліць, а таксама выпадкаў, калі творы пераклалі ўкладальнікі.

Апошнімі гадамі памяняўся ўзроставы падзел арганізацыі дзейнасці дашкольных установаў. Але ўкладальнікі "Чытанкі" вырашылі захаваць больш дэталёвы падзел на ўзроставыя катэгорыі ад 3 да 6 гадоў (маленства – да 3-х гадоў, дашкольнае дзяцінства 3-4, 4-5, 5-6 гадоў), які дазволіць бацькам ці выхавальніку лягчэй зарыентавацца ў матэрыяле.

У "Чытанцы" няма штучнага, на нашую думку, падзелу твораў на беларускія, рускія і замежныя. Часткова ў парадку закладзены каляндарны прынцып (ад восені да лета). Як правіла, жанры чаргуюцца. Нават калі пэўны твор прыдатны для розных узроставых групаў, у "Чытанцы" ён падаецца адзін раз.

Асобныя тэксты падаюцца са скаротамі альбо прадстаўленыя ўрыўкамі. Некалькі твораў адаптаваныя ўкладальнікамі.

Шырока ўлічаны досвед і выкарыстаныя здабыткі ўкладання першых – пачатку ХХ ст. – беларускіх зборнікаў для дзяцей наагул, для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў: Аляксандры Смоліч, Уладзіславы Луцэвіч, Леанілы Чарняўскай, Якуба Коласа, Язэпа Лёсіка. Укладальнікі з удзячнасцю паклікаюцца на пазнейшыя працы хрэстаматыйнага кшталту Васіля Віткі, Артура Вольскага, Андрэя Каляды, Марыі Шаўлоўскай, Алега Мінкіна, на лінгвадыдактычныя распрацоўкі Наталлі Старжынскай.

Падрабязней пра кнігу тут.


Раім таксама паглядзець:
Азбука для маленькіх + чытанка
7.49 р.

Азбука для маленькіх + чытанка

Чытанне вершаў, прысвечаных кожнай літары алфавіту, на дыску чаргуецца са спевамі. У дадатак да дыска ёсць друкаваны буклецік на 20 старонак, у якім прыгожа аздобленая вершаваная чытанка.

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова
14.99 р.

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова

“Спецнамінацыя” ў прэміі “Дэбют-2013” імя М. Багдановіча. Другое месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION (паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні)!

Па-даросламу дзіцячы маляўнічы дапаможнік па беларускай мове, дзе моўныя тонкасці тлумачацца на забаўных інтэрактыўных малюнках, а таксама ў дадатку змешчаны слоўнічак цікавых і складаных словаў. У выглядзе шыкоўнага бонусу ў кнізе ёсць ад рукі напісаная паслямова Рыгора Барадуліна, а таксама прадугледжанае месца для вашых уласных замалёвак і занатовак.

Крынічка. Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
4.79 р.

Крынічка. Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

Найлепшыя ўзоры фальклору, творы беларускіх і замежных пісьменнікаў размешчаны ў хрэстаматыі па тэматычных раздзелах. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам ВНУ, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў.