![]() |
19.99 р.
Вага: 590 г
Памеры: 280x210 мм
|
Цудоўна ілюстраванае выданне легендарнай кнігі!
Чытанка для маленькіх / укладанне Вінцук Вячорка, Пётра Садоўскі. — Мінск : Кнігазбор, 2013. — 60 с. : іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» ; падсерыя «Каляровы ровар» ; вып. 2). — Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-7089-16-1
У дадзенай “Чытанцы” сабраныя народныя, а таксама аўтарскія вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў. Укладальнікі кнігі — вядомыя знаўцы беларускай мовы Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі.
Мастачка Святлана Канькова-Дударэнка адмыслова да гэтага выдання зрабіла ілюстрацыі — яскравыя, разнастайныя, душэўныя. Яе малюнкі прыйдуцца даспадобы маленькім чытачам, так што кнігу захочацца гартаць зноў і зноў! Але не трэба хвалявацца, што дзеткі “зачытаюць кніжку ўшчэнт”: чытанка выдадзеная на шчыльнай крэйдаванай паперы і мае цвёрдую вокладку.
Вінцук Вячорка (нар. 7 ліпеня 1961, Берасце) — беларускі палітык і мовазнавец. Скончыў філялягічны факультэт БДУ (1983) і Лінгвістычны інстытут АН БССР (1986).
Працаваў выкладчыкам у Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце і ў Беларускім гуманітарным ліцэі, а таксама журналістам і намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».
Пятро Садоўскі (нар. 2 лютага 1941) — беларускі мовазнавец, палітык і дыплямат. Кандыдат філялягічных навук. У 1959 скончыў МнСВУ. Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. Валодае нямецкай, ангельскай, гішпанскай ды францускай мовамі.
Камэнтары
Прабачце, калi ласка, але цi
Прабачце, калi ласка, але цi зявiцца гэта кнiга у продажу? дзякуй.