![]() |
0.99 р.
Вага: 100 г
Памеры: 130x200 мм
|
Пер. З. Коласа. — Мінск: Зміцер Колас, 2007. — 91 с. — (Галерэя чалавечай думкі).
Рэнэ Дэкарт (1596—1650) — выбітны францускі матэматык, фізык, фізіёляг і філёзаф, заснавальнік новай школы эўрапейскай філязофіі, якая паводле лацінізаванай формы ягонага прозьвішча (Cartesius) стала вядомай як картэзіянства. Праца "Развагі аб мэтадзе" — першы філязофскі твор на францускай мове.
Прадмова
Калі гэтыя развагі пададуцца занадта доўгімі, каб быць прачытанымі за раз, то можна падзяліць іх на шэсьць частак. Тады ў першай частцы мы знойдзем разнастайныя разважаньні адносна навук. У другой – галоўныя правілы мэтаду, распрацаванага аўтарам. У трэцяй – некаторыя правілы маралі, якія аўтар вывеў з гэтага мэтаду. У чацьвертай – довады, з дапамогай якіх ён даказвае існаваньне Бога і чалавечай душы і якія складаюць падмурак ягонай мэтафізыкі. У пятай – шэраг разгледжаных ім пытаньняў фізыкі і, у прыватнасьці, тлумачэньне руху сэрца і некаторых іншых складаных момантаў, якія тычацца мэдыцыны, а таксама адрозьненьне паміж нашай душой і душой жывёлы. І ў апошняй – што, на аўтараву думку, патрэбна, каб прасунуцца далей, чым у былыя часы, у дасьледаваньні прыроды, а таксама тыя прычыны, якія прымусілі яго пра гэта напісаць.