Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Дранько-Майсюк Леанід. Анёлак і я

Дранько-Майсюк Леанід. Анёлак і я
3.99 р.
Вага: 40 г
Памеры: 140x70 мм



Апавяданне. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 98 с.

ISBN 978-985-6906-22-3

Апавяданне "Анёлак і я" – поўнае музыкі, філасофіі, паэзіі і таямніцы.

Яно пра гламурную N – мастацкае ўвасабленне сучаснай дзелавой жанчыны, а таксама пра хлопчыка, які чакае маці, і пра мужчыну, якога пакінула каханне, і пра Беларусь, як пра сустрэчу новай зямлі з раскіданым гняздом...

Змест

Біяграфічная даведка
Ахоўнік ручая. Уладзімір Някляеў
Анёлак і я. Апавяданне

Леанід Дранько-Майсюк – аўтар "Полькі беларускай", вершаў для цудоўнай A. і кнігі для спадарыні Эл – нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў Давыд-Гарадку; скончыў маскоўскі Літаратурны інстытут імя A. M. Горкага; працаваў у выдавецтве "Мастацкая літаратура".

Са жніўня 2002 года нідзе не служыць, займаецца чыстым пісьменніцтвам і для яго творчая свабода – лепшы падарунак лёсу.

Ахоўнік ручая

Аднойчы я прысутнічаў пры размове Янкі Брыля і Міхася Стральцова. Брыль даводзіў Стральцову, што ён, Стральцоў, не проста літаратар, што ён – ахоўнік літаратуры. Чысціні стылю, мовы. Сціплы Міхась Лявонавіч адказаў Брылю, што той зблытаў яго з сабой. На што Брыль заўважыў жартаўліва: "Нас немагчыма зблытаць, я вершаў не пішу. İ пісаць не збіраюся".

У адрозненне ад празаіка Янкі Брыля, які не пісаў і не збіраўся пісаць вершы, паэт Міхась Стральцоў лічыў (і пра гэта сказаў неяк), што кожнаму прыстойнаму паэту не зашкодзіла б кніга прыстойнай прозы. İ напісаў такую кнігу, адно з апавяданняў якой, "Смаленне вепрука", стала ці не найлепшым у беларускай літаратуры.

Паэт Леанід Дранько-Майсюк не толькі любіў паэта Міхася Стрельцова, якога было за што любіць, але, як маладзейшы старэйшага, яшчэ і слухаў яго. İ пачуў, што той казаў, і напісаў кнігу прозы, адно з апавяданняў якой, "Анёлак і я", стала калі не найлепшым, дык адным з найлепшых у беларускай літаратуры.

Што з гэтага вынікае?.. Тэарэтычна з гэтага вынікае тое, што кожны прыстойны паэт мог бы напісаць прыстойную кнігу прозы, і тады прыстойнай прозы ў нас было столькі ж, колькі прыстойнай паэзіі. Але на практыцы, на жаль, такога не назіраецца, бо тут патрэбны сінтэтычны талент літаратурнага майстра, якім і ёсць Леанід Дранько-Майсюк. Адзін з ахоўнікаў ручая нашай літаратуры.

Пра што ён напісаў апавяданне "Анёлак і я"?..

Пра ўсё. А калі цытаваць апавяданне, дык яно пра жанчыну, для якой "першы той, з якім яна шчаслівая". Пра "рэдкую ўдачу злавіць рукою матылька". Пра "мелодыю, падобную на жвірысты шорхат ластаўкі", пра "музыку і тое вечнае, у чым свабода глядзіць у вочы каханню". Пра "вялікае і неадольнае жаданне бесклапотнасці" і пра тое, што хоць табе ў свеце гэтым гарэць, хоць тлець, але не выйдзе, як Якуб Колас некалі напісаў, "думак клопату не мець".

А пра што клопат?.. Пра жанчыну, пра матылька, пра музыку... İ пра анёла, які і ў жанчыне, і ў матыльку, і ў музыцы – ва ўсіх і ва усім, і які гэтым разам – хлопчык. Ахоўнік ручая, што чакае, калі праплыве стронга. Рыба, за якой, можа быць, прыплыве да анёла – недзе заблуканая ў свеце – маці.

Для таго, каб яна, маці, вярнулася да анёла, аўтар апавядання запускае ў ручай хлебных, злепленых з мякіша, рыб. Хлебныя рыбы не плаваюць, і аўтар гэта ведае, але ў гэтым ручаі гэтыя рыбы плывуць – і маці вяртаецца.

Бо гэта сапраўдны ручай і сапраўдныя рыбы.

Сапраўдная літаратура.

Уладзімір Някляеў


Раім таксама паглядзець:
Акулін Эдуард. Вітражы
3.99 р.

Акулін Эдуард. Вітражы

У новай кнізе вершаў Эдуард Акулін стварае шматколерныя вітражы свайго паэтычнага Сусвету, робячы гэта па-майстэрску нязмушана і выкшталцона.

Вярцінскі Анатоль. Асобныя радкі розных гадоў
3.99 р.

Вярцінскі Анатоль. Асобныя радкі розных гадоў

Гэтае ўнікальнае паэтычнае выданне рэкамендуецца для шырокага кола чытачоў.

Барадулін Рыгор. Навошта
3.99 р.

Барадулін Рыгор. Навошта

Вершасказы, выказаныя Рыгорам Барадуліным, спарадкаваныя Алесем Камоцкім, аздобленыя фотаздымкамі Джона Кунстадтэра.