Дранько-Майсюк Леанід. Кніга для спадарыні Эл

Дранько-Майсюк Леанід. Кніга для спадарыні Эл
5.29 р.
Вага: 220 г
Памеры: 120x190 мм



Проза, вершы, п'еса Леанід Дранько-Майсюк. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 200 стар. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня Пісьменнікаў”; выпуск 27).

ISBN 978-985-7007-68-4

У кніжнай серыі “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая кніга вядомага беларускага літаратара Леаніда Дранько-Майсюка. У зборнік пад назвай “Кніга для спадарыні Эл” увайшлі проза, вершы і п’еса “…піць з недапітых чаш”.

Аўтар адзначыў, што ў гэтага выдання быў доўгі шлях да друку.

Выхаду гэтай кнігі я чакаў сем гадоў. Яна павінна была выйсці пад маркай дзяржаўнага выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Але так сталася, што кніга там не выйшла, і літаральна за месяц з неверагоднай хуткасцю гэтая кніга з’явілася, дзякуючы Саюзу беларускіх пісьменнікаў і дзякуючы выдавецтву “Кнігазбор”.

Багацце спадарыні Эл бадай што роўнае багаццю каралевы Боны, і характар такі ж… Аўтар упэўнены: цвярозы погляд на каханне гэтак жа патрэбны, як і рамантычны погляд, а ў паэзіі праўдзівы той, хто ператварыў сваю маладосць з узроставай катэгорыі ў эстэтычную, упрыгожыў яе памяркоўнасцю і абараніў ад зайздрасці…

Леанід Дранько-Майсюк

ЗМЕСТ

Раздзел першы
Нервовы раман

Раздзел другі
Ірландыя
Твая Марыя
Паўночны завулак

Раздзел трэці
Поль Верлен (1844 — 1896)
Мастацтва паэзіі
Знямога
* * * У сне чарнее…
Фаўн
Марскі краявід
* * * Слёзы ў сэрцы маім…

Канстанты Ільдэфанс Галчынскі (1905 — 1953)
Заручыны Джона Кітса. Камедыя
Грудзі каханкі
Просьба пра шчаслівыя астравы
Фарляндыя
Пра нашу гаспадарку. Фрашка
Каханая
Цяжкі вечар
Крычыш у сне
Шыпшына
* * * Ветахам быць у тваіх слядах…
Гадзіннік з ланцужком
Вечныя бежанцы
Вандроўка ў шчаслівую Аравію
Паэзія
Струны кранаць
Караль Шыманоўскі (паэтычная версія размовы на Кракаўскім Рынку непадалёк дома «Пад Мурынамі» ўночы з 1 па 2 красавіка 1947)

Раздзел чацвёрты
Скрыпач Антоні
Краўчыха Антоніха
Лятунак
У 1995 годзе
Мая асалода
Д’ябал
Лён
Ля ратушы — 1
Ля ратушы — 2
Ля ратушы — 3
Ля ратушы — 4
Ля ратушы — 5
Закладка ў нервовы раман
Дзікая балерына
Ідучы ў Музычны завулак
У Музычным завулку
Навагодняя свечка
Сон лілей
Убачанае пад сонцам
На вуліцы Нямецкай
Песня снегу
У Снежным завулку
Вяртаючыся на Францысканскую
Каралева Бона любіла мёд
Выпадкова ўбачыўшы спадарыню Эл на Францысканскай 21 лістапада 1999 года
Праз тыдзень зноў на Францысканскай
Калыханка для душы
Прынц і Ружа
Паблізу Нямігі
На Ракаўскай
На Сухой
Прамінуўшы Ратамскую
Прамінуўшы Раманаўскую Слабаду
На Кальварыйскай
На Койданаўскай
Раптоўна згадаўшы спадарыню Эл на Феліцыянскай 3 студзеня 2005 года
На Людамонцкай
У кавярні “Вяроза” — 1
У кавярні “Вяроза” — 2
У кавярні “Вяроза” — 3
У кавярні “Вяроза” — 4
У кавярні “Вяроза” — 5
У кавярні “Вяроза” — 6
У кавярні “Вяроза” — 7
У кавярні “Вяроза” — 8
У кавярні “Вяроза” — 9
Паводле філасофіі спадарыні Эл
Неспакойны спакой
Зорка. Анёл. Шчасце
На Гандлёвай
Гефсіманскі сад
На Ерусалімскай
Еўфрасіння
Маладая мнішка
“Безнадзейнасць”
“Любы князь…”
Мова Беларуская
Мірскі замак
У Лісабоне
А пятай раніцы ў Лісабоне
Думаючы пра Максіма Багдановіча ў Лісабоне
Размова з венгерскім паэтам у Лісабоне
Ноч у Мадрыдзе 8 чэрвеня 2000 года

Раздзел пяты
Еўропа — дзяцінства
Водар вільготнага траўня
Характар Арменіі
“…піць з недапітых чаш”

Кнігі Леаніда Дранько-Майсюка

 

Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў Давыд-Гарадку, што на Гарыні, у сям'і цесляра Васіля і агародніцы Любы. Скончыў давыд-гарадоцкую сярэднюю школу № 2 (1974). Рабіў на “Хабішчах” — на мясцовым заводзіку слясарна-мантажнага інструменту (1974—1976). Дзякуючы расійскай пісьменніцы Лідзіі Абухавай, паступіў на завочнае аддзяленне маскоўскага Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага ў паэтычны семінар Д. Кавалёва (1975). Быў прызваны на службу ў армію (1976). Адслужыўшы, перавёўся ў Літаратурным інстытуце на вочнае навучанне ў семінар — спачатку С. Смірнова і У. Мількова, а пазней — Я. Ісаева і У. Мількова (1978). Па вучобе з Масквы пераехаў у Менск і з ласкі Міхала Дубянецкага пачаў працаваць у выдавецтве “Мастацкая літаратура” (1982). Са жніўня 2002 года — на вольнай працы. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Аўтар чатырнаццаці выдадзеных кніг. З'яўляецца лаўрэатам прэміі “Залаты апостраф” за нізку апавяданняў, надрукаваных у 2005 годзе ў часопісе “Дзеяслоў”.


Раім таксама паглядзець:
Дранько-Майсюк Леанід. Анёлак і я
3.99 р.

Дранько-Майсюк Леанід. Анёлак і я

Апавяданне "Анёлак і я" – поўнае музыкі, філасофіі, паэзіі і таямніцы.

Пятровіч Барыс. Спакушэнне
5.49 р.

Пятровіч Барыс. Спакушэнне

У зборнік увайшлі выбраныя апавяданні Барыса Пятровіча (Сачанкі), якія друкаваліся ў кнігах “Ловы”, “Сон між пачвар”, “Фрэскі”, “Шчасьце БЫЦЬ…”, а таксама напісаныя ў апошні час. Героі твораў балансуюць на мяжы явы і сну, адчаю і надзеі, мінулага і будучыні, хаосу і гармоніі, кахання і…

Акулін Эдуард. Вітражы
3.99 р.

Акулін Эдуард. Вітражы

У новай кнізе вершаў Эдуард Акулін стварае шматколерныя вітражы свайго паэтычнага Сусвету, робячы гэта па-майстэрску нязмушана і выкшталцона.