![]() |
4.99 р.
Вага: 320 г
Памеры: 150x170 мм
|
Біяграфія і спадчына. Тэкст і складанне Пракапцоў У.І. — Мінск : Беларусь, 2012. — 95 с. : іл. — (Славутыя мастакі з Беларусі). — Цвёрдая вокладка
ISBN 978-985-01-0976-7
Альбом працаў беларускага мастака Язэпа Драздовіча выйшаў у выдавецтве “Беларусь” у серыі “Славутыя мастакі з Беларусі”. У невялікага памеру кніжцы сабрана 35 твораў вечнага вандроўніка з Дзісненшчыны.
Больш за палову твораў складаюць фантазіі Драздовіча на тэму жыцця ў космасе, якія мастак актыўна адлюстроўваў на палатне ў міжваенны час. Ёсць замалёўкі беларускіх гарадоў і мястэчак, а таксама славутыя маляваныя дываны, якія Язэп Драздовіч рабіў на замову сялянаў, бадзяючыся па вёсках сучасных Глыбоцкага і Шаркаўскага раёнаў.
Добры тэкст пра Язэпа Драздовіча, які напісала мастацтвазнаўца Надзея Усава, надрукаваны па-беларуску, па-расійску і па-ангельску.
Мабыць, з ідэалагічных прычынаў у зборнік не ўвайшла “Пагоня Ярылы” – адзін з самых вядомых твораў Язэпа Драздовіча, дзе ў стылі сімвалізму адлюстраванае адраджэнне Бацькаўшчыны: вершнік на кані ў небе, кіпцюры цмока ды каменны крыж з надпісам Vivat Albarudsia Liberta на зямлі.
Рэпрадукцыі працаў Драздовіча выдаваліся ў Беларусі ў 2002 годзе, калі выйшаў вялікі альбом-манаграфія. Але сёння яго не знойдзеш днём з агнём. Арыгіналы ж маляваных дываноў можна пабачыць у экспазіцыі дзяржаўнага музея імя Драздовіча ў Германавічах (Шаркоўшчынскі раён).
Альбом “Язэп Драздовіч” можа стаць добрым падарункам.