Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01, +375-29-652-00-72 Міхась, Viber / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Друждж Пётр. Бітва пад Оршай 1514 года

Друждж Пётр. Бітва пад Оршай 1514 года
10.99 р.
Вага: 300 г
Памеры: 130x200 мм



Бітва пад Оршай 1514 года. Пётр Друждж ; пераклад з польскай Андрэя Янушкевіча. — Мінск : А.М. Янушкевіч, 2014. — 214 с.: іл.

ISBN 978-985-99340-1-8

Пераклад зроблены з выдання: Piotr Dróżdż. Orsza 1514. Warszawa: Bellona, 2000.

У афармленні вокладкі выкарыстаны фрагмент карціны “Бітва пад Оршай” (Нацыянальны музей у Варшаве)

У кнізе польскага гісторыка Пятра Дружджа на фоне шырокага асвятлення міжнародных падзей у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе распавядаецца пра перадумовы, ход і наступствы бітвы пад Оршай, якая адбылася паміж войскамі Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы 8 верасня 1514 г. Асобныя часткі кнігі прысвечаныя аналізу розных відаў зброі, вайсковых фарміраванняў і тактычных прыёмаў вядзення бою.

Друждж Пётр. Бітва пад Оршай 1514 года

 

Кніга Пятра Дружджа дае магчымасць не толькі бліжэй пазнаёміцца з ходам і характарам славутай бітвы пад Оршай 1514 г., але і зазірнуць у свет міжнароднай палітыкі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе на пераломе эпохі Сярэднявечча і Новага часу. Аўтар упісвае Аршанскую бітву ў кантэкст еўрапейскага ваеннага мастацтва, выдатна паказваючы яе асаблівае значэнне для развіцця вайсковай справы ў Вялікім княстве Літоўскім па еўрапейскіх узорах.

У свой час гэтае выданне было першай кніжнай публікацыяй, прысвечанай гэтай важнай падзеі з гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Зараз і беларускі чытач атрымаў магчымасць азнаёміцца з цікавымі назіраннямі польскага гісторыка на падзеі ваеннай і палітычнай гісторыі канца 15 - пачатку 16 стагоддзя.

Кніга Пятра Дружджа разлічана на самую шырокую аўдыторыю і з'яўляецца добрым прыкладам якаснай гістарычнай белетрыстыкі. Яна будзе сапраўднай крыніцай ведаў для тых, хто хоча даведацца, як разварочваліся падзеі, што адбываліся на палях пад Оршай у 1514 годзе.

 

ЗЬМЕСТ

Прадмова
Міжнароднае і ўнутранае становішча Польшчы ў канцы XV — пачатку XVI ст.
Балтыйскае пытанне — пачатак барацьбы за dominium maris baltici
Унутранае становішча Літвы і праблема ўніі з Польшчай
Расія на мяжы XV—XVI стст. — аб’яднальная палітыка Івана III і Васіля III
Узмацненне пагрозы для Літвы з боку Маскоўскай дзяржавы ў канцы XV — пачатку XVI ст.
Si vispacem, para bellum — нараджэнне новага ваеннага мастацтва
Польская армія
Літоўская армія
Маскоўская армія
Аршанская перамога
Стабілізацыя літоўска-рускай мяжы


Раім таксама паглядзець:
Дайнека Леанід. Назаві сына Канстанцінам
7.99 р.

Дайнека Леанід. Назаві сына Канстанцінам

У новым рамане “Назаві сына Канстанцінам” аўтар не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытач перанясецца ў XV — XVI ст., у Рым, у Вялікае Княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Заключныя сцэны рамана — славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.

Бабятынскі Конрад. Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (16
11.99 р.

Бабятынскі Конрад. Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.)

Кніга Конрада Бабятынскага прысвечаная гісторыі ваеннага канфлікту, у выніку якога ўвосень 1655 г. амаль усю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага разам з ягонай сталіцай Вільняй занялі войскі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча. Гэта быў першы этап вялікай вайны, якая працягвалася ў 1654—1667 гг. і завяршылася толькі Андрусаўскім замірэннем 31 студзеня 1667 г.