Дубавец Сяргей. Вострая Брама

Дубавец Сяргей. Вострая Брама
1.83 р.
Вага: 510 г
Памеры: 115x195 мм



Беларускі культурны кантэкст на мяжы стагодзьдзяў. Выбраныя перадачы Радыя Свабода (1997 – 2004). – Менск : Радыё Свабода, 2005. – 520 с. – (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодьдзе).

ISBN 0-929849-09-4

"Вострая Брама" – супольны праект Радыё Свабода і рэдакцыі газэты "Наша Ніва". У 1998 годзе перадача была ўганараваная прэміяй імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтру. У дадзенае выданьне ўвайшлі выбраныя скрыпты.

ЗЬМЕСТ

Звон Вострае Брамы. А. Лукашук
Вострая Брама і Курган Славы. Як іртуць і вада
"Ружовы туман". Сацрэалізм
Рэспубліка Радзіма. Імя краіны
Крыху нянавісьці для паўнаты жыцьця. Падарожжа ў Лёндан
Сьвятло, зашыфраванае ў смузе. Падарожжа ў Вашынгтон
Маўчаньне паэтаў
Панарская бітва(1831)
Літаратура-пракуратура
Жыды: апраўданьне імя
Мова-2000. Наватворы 20 ст.
"Сказ пра Лысую гару"
100 гадоў Наталі Сарот
Яцак Крышталевіч – гарадзкі вар'ят
Загадка Караткевіча
Друскенікі ў лютым
Падарожжа ў 20 стагодзьдзе
Пасаджэньне на кол (1)
Пасаджэньне на кол (2)
Джэром Сэлінджэр. "Лавец у жыце"
Цэнзура
"Восень патрыярха"
Амэрыканская трагедыя. 11 верасьня 2001 г.
Магіла Каліноўскага
Кен Кізі. Беларусізацыя Амэрыкі
Дзіцячыя хаўтуры. Фэномэн безэмацыйнасьці
Сюжэт пераўвасабленьня: Пэгі Лі
Нацыя паэтаў і яе хросныя бацькі
"Дон Кіхот" – найлепшая кніга на ўсе часы
Стаянка першага чалавека
Грошы
Элвіс Прэсьлі
"Крывавае сьвята"
Алесь Адамовіч
Менск:горад,складзены зь вёсак
"Рэспубліка-партызанка"
Тодар Кляшторны
Натальля Арсеньнева. Таямніца творчасьці
Натальля Арсеньнева. Доры
Лукаш Бэндэ. Даноcчык праўды
Марцін Кухта
Аляксандар Салжаніцын. Жыць без ілжы
Апраўданьне Антона Луцкевіча
Невядомая вайна
Тайна Мярлінскіх хутароў
Зьмест "Вострае Брамы" за сем гадоў
Паказальнік асобаў

ЗВОН ВОСТРАЕ БРАМЫ

У Вострай Браме звону няма. Але хто мае прымач, чуе "Вострую Браму" ўжо восьмы год – кожны тыдзень, у нядзелю ўвечары, у Беларусі й Сібіры, Амэрыцы і Аўстраліі слухачы ловяць акорды Брамса, якія адкрываюць перадачу.

У паўвекавой гісторыі "Свабоды" "Вострая Брама" стварае прэцэдэнт – маратон аднаго аўтара, які мае паўгадзіны этэру і свой погляд на сьвет. Гэта сьвет, дзе мінулае яшчэ не мінула, дзе сапраўднасьць шукае сваё аблічча, дзе самыя простыя рэчы выглядаюць няпэўнымі, бо адсутнічаюць каардынаты нормы.

"Вострая Брама" аднаўляе кантэкст – нацыянальны, эўрапейскі, агульначалавечы.

"Вострая Брама" робіцца ў Вільні – зь любога іншага месца рабілася б іншая перадача. Віленскі погляд дае адчуваньне, якой была і якой можа стаць беларуская Беларусь.

Калі ў сэрцы трывога і жах за радзіму, першым, што ўспомніў паэт, стала Вострая Брама.

На пераломе стагодзьдзяў Сяргей Дубавец вяртае Вострую Браму ў Беларусь.

Аляксандар Лукашук,
Радыё Свабода, Прага

Вострая Брама – гэта хрысьціянская сьвятыня, помнік архітэктуры, сымбаль страчанага беларускага гораду і арыстакратызму. У аднайменнай перадачы Радыё Свабода – погляд на сьвет і на сябе ў ім праз атвор Вострае Брамы – нацыянальны сьветапогляд.

Падрабязьней пра кнігу тут.


Раім таксама паглядзець:
Дубавец Сергей. Русская книга
4.49 р.

Дубавец Сергей. Русская книга

"Русская книга" (первое издание — 1998 г.) состоит из текстов, написанных автором в 1990-е гг. для периодических изданий, выходящих на русском языке: журналов "Нёман", "Белорусский климат" и "Вильнюс", газеты "Свабода" и московской "Литературной газеты".

Арлоў Уладзімер. Імёны Свабоды
19.99 р.

Арлоў Уладзімер. Імёны Свабоды

"Імёны Свабоды" – гэта 300 гістарычных партрэтаў герояў беларускай свабоды XVIII – XXI стагодзьдзяў. Кніга можа служыць дапаможнікам для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды інш.

Невядомая Беларусь
1.24 р.

Невядомая Беларусь

У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі, а таксама публічныя асобы.