Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Дудараў Аляксей. Князь Вітаўт

Дудараў Аляксей. Князь Вітаўт
4.99 р.
Вага: 390 г
Памеры: 130x200 мм



П’есы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 318 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 985-02-0871-6

У кнігу вядомага беларускага драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Аляксея Дударава ўвайшлі лепшыя п'есы – "Парог", "Вечар", "Радавыя", "Князь Вітаўт", "Палачанка" і інш.

Творы аўтара вызначаюцца высокай духоўнасцю, псіхалагічнай і пачуццёвай энергіяй, выразнасцю і дакладнасцю мовы.

ЗМЕСТ

ПАРОГ
ВЕЧАР
РАДАВЫЯ
КНЯЗЬ ВІТАЎТ
ПАЛАЧАНКА
ЧОРНАЯ ПАННА НЯСВІЖА
КРЫЖ

Аляксей Дудараў (нар. 1950, в. Кляны Віцебскі раён) – беларускі драматург. Скончыў Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча нафтавікоў (1968), нейкі час працаваў на нафтаперапрацоўчым заводзе. Служыў у Савецкай Арміі (1968 – 1970). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі ТЮГа, членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі "Тэлефільм" (1976 – 1983). З'яўляецца сакратаром Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (з 1987). У друку пачаў выступаць з 1973. Пісаў апавяданні, казкі для дзяцей. Вядомасць атрымаў як драматург і кінадраматург. Па яго сцэнарыях пастаўлены фільмы "Суседзі", "Купальская ноч", "Белыя росы", "Восеньскія сны" і інш. Напісаў п'есы "Выбар", "Парог", "Вечар", "Радавыя", "Злом", "Вежа" (з У. Някляевым), "Купала" ("Князь Вітаўт"), "У прыцемках" і інш.


Раім таксама паглядзець:
Станкевіч Юры. Мільярд удараў
1.37 р.

Станкевіч Юры. Мільярд удараў

Галоўныя пытанні, на якія шукае адказы Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў, — гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юр’я Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар, тым не менш, стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю.

5.01 р.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапейскім кантэксце

Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5—6 лютага 2008 г.) / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В. А. Максімовіч. — Мінск: Беларуская навука, 2008. — 295 с.

Народны тэатр
0.65 р.

Народны тэатр

НАН Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Уклад. І камент. М. А. Каладзінскага; Уступ. Арт. А. С. Фядосіка; Рэд. Выд. А. С. Фядосік, А. В. Сабалеўскі. – 2-е выданне, выпраўленае і дапрацаванае. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 554 с. – (Беларуская народная творчасць). Цв. вокл.

Бібліятэка французскай драматургіі. Том 2
1.75 р.

Бібліятэка французскай драматургіі. Том 2

У зборнік уключаныя драматычныя творы славутых французскіх пісьменнікаў, лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры розных гадоў Жана-Поля Сартра "Мухі", Альбэра Камю "Праведнікі" і Самюэля Бэкета "Канец Гульні".