Дыкенс Чарльз. Олівер Твіст

Дыкенс Чарльз. Олівер Твіст
8.99 р.
Вага: 540 г
Памеры: 145x200 мм



Раман. / Для сярэдняга школьнага ўзросту ; пераклад Яўген Бяласін; мастак Анатоль Тадорскі. – Мінск : Галіяфы, 2010. – 456 с. : іл.

ISBN 978-985-6906-39-1

Класіка не старэе. Твор Дыкенса адпавядае нашаму часу яшчэ і тым, што на дзіва арганічна спалучае дзве такія цяжка сумяшчальныя пад вокладкай дзіцячай чытанкі тэмы, як любоў і каханне.

Перакладзены на сотні моў, раман Дыкенса цяпер прадстаўлены чытачу і па-беларуску.

ЗМЕСТ

РАЗДЗЕЛ І
апавядае пра месца, дзе нарадзіўся Олівер Твіст, і пра абставіны яго нараджэння

РАЗДЗЕЛ ІІ
Аповед пра сталенне, адукацыю Олівера Твіста і пра раду

РАЗДЗЕЛ ІІІ
апавядае, як Олівер Твіст ледзьве не атрымаў месца, якое зусім не было б сінекурай

РАЗДЗЕЛ IV
Олівер, атрымаўшы магчымасць уладкавацца ў іншым месцы, робіць свой першы крок у людскую супольнасць

РАЗДЗЕЛ V
Олівер знаёміцца з таварышамі па прафесіі. Упершыню пабываўшы на пахаванні, ён атрымлівае адмоўныя ўражанні ад занятку свайго гаспадара

РАЗДЗЕЛ VI
Олівер, якога вывелі з сябе кпіны Ноэ, пачынае праяўляць актыўнасць, чым вельмі
яго здзіўляе

РАЗДЗЕЛ VII
Пратэст працягваецца

РАЗДЗЕЛ VIII
Олівер ідзе ў Лондан. Па дарозе ён сустракае дзіўнага маладога джэнтльмена

РАЗДЗЕЛ IX,
які ўтрымлівае рознья звесткі пра прыемнага старога джентльмена і яго шматабяцальных выхаванцаў
65
РАЗДЗЕЛ X
Олівер бліжей знаёміцца з характарам сваіх новых таварышаў і за вялікі кошт набывае досвед. Кароткі, але вельмі важны этап у яго жыцці

РАЗДЗЕЛ XI
апавядае пра містэра Фэнга, паліцейскага суддзю, і злёгку крытыкуе яго манеру адпраўляць правасуддзе

РАЗДЗЕЛ XII,
у якім пра Олівера клапоцяцца больш, чым калі-небудзь раней, і ў якім зноў распавядаецца пра вясёлага старога джэнтльмена і ягоных юных сяброў

РАЗДЗЕЛ XIII
Кемліваму чытачу называюцца новыя асобы, у сувязі з гэтым распавядаецца пра розныя прыемныя абставіны, якія маюць адносіны да гэтай гісторыі

РАЗДЗЕЛ XIV,
які ўтрымлівае далейшыя падрабязнасці побыту Олівера ў доме містэра Браўнлоў, а таксама важнае прароцтва, якое вырак нейкі містэр Грымуіг адносна Олівера, калі той пайшоў выконваць даручэнне

РАЗДЗЕЛ XV,
які паказвае, як шчыра любілі Олівера Твіста вясёлы стары габрэй і міс Нэнсі

РАЗДЗЕЛ XVI
апавядае пра тое, што здарылася з Оліверам пасля таго, як Нэнсі заявіла на яго свае правы

РАЗДЗЕЛ XVII
Лёс працягвае наносіць Оліверу ўдары і дзеля таго, каб знішчыць яго рэпутацыю, прысылае ў Лондан вялікага чалавека

РАЗДЗЕЛ XVIII
Як Олівер бавіў час у спрыяльнай кампаніі сваіх слынных сяброў

РАЗДЗЕЛ XIX,
у якім абмяркоўваюць і прымаюць выбітны план

РАЗДЗЕЛ XX,
у якім Олівер адыходзіць у распараджэнне містэра Сайкса

РАЗДЗЕЛ XXI
Экспедыцыя

РАЗДЗЕЛ XXII
Узлом

РАЗДЗЕЛ XXIII,
дзе апавядаецца аб прыемнай размове паміж містэрам Бамблам і адной лэдзі і пацвярджаецца, што нават прыходскі кур'ер часам бывае не пазбаўлены чуллівасці

РАЗДЗЕЛ XXIV
апавядае пра нікчэмную рэч. Але гэты раздзел кароткі, і ён можа аказацца важным у нашай гісторыі

РАЗДЗЕЛ XXV,
у якім наша гісторыя зноў вяртаецца да містэра Фэджына і яго кампаніі

РАЗДЗЕЛ XXVI,
у якім з'яўляецца таямнічая асоба, выконваюцца многія справы і адбываюцца многія падзеі, непарыўна звязаныя з гэтай гісторыяй

РАЗДЗЕЛ XXVII
выпраўляе стан рэчаў, які склаўся ў адным з папярэдніх раздзелаў, калі даволі бестактоўна была пакінутая ў самоце адна лэдзі

РАЗДЗЕЛ XXVIII
пераносіць увагу на Олівера і распавядае пра ягоныя прыгоды

РАЗДЗЕЛ XXIX
апавядае пра насельнікаў дома, у якім знайшоў сабе прытулак Олівер

РАЗДЗЕЛ XXX
апавядае пра тое, што падумалі пра Олівера яго новыя наведвальнікі

РАЗДЗЕЛ XXXI
апавядае пра крытычнае становішча

РАЗДЗЕЛ XXXII
пра шчаслівае жыццё, якім пачаў жыць Олівер сярод сваіх новых сяброў

РАЗДЗЕЛ XXXIII,
у якім шчасцю Олівера і яго сяброў нечакана пагражае небяспека

РАЗДЗЕЛ XXXIV
утрымлівае некаторыя папярэднія звесткі пра аднаго маладога джэнтльмена, які з'яўляецца на сцэне, а таксама новую прыгоду Олівера Твіста

РАЗДЗЕЛ XXXV,
які апавядае пра нездавальняючы вынік прыгоды Олівера і пра даволі важную размову паміж Гары і Роз

РАЗДЗЕЛ XXXVI,
вельмі кароткі і, здавалася б, не мае тут вялікага значэння. Але тым не менш яго трэба прачытаць як працяг папярэдняга і ключ да таго, які будзе ў належны час

РАЗДЗЕЛ XXXVII,
у якім чытач можа назіраць канфлікт – нярэдкую з'яву ў матрыманіяльных
дачыненнях

РАЗДЗЕЛ XXXVIII,
які дае справаздачу ў тым, што адбылося паміж містэрам і місіс Бамбл ды Манксам у час іхняй вечаровай сустрэчы

РАЗДЗЕЛ XXXIX
прадстаўляе некалькі рэспектабельных асоб, з якімі чытач ужо знаёмы, і паказвае, як раіліся годны Манкс з годным габрэем

РАЗДЗЕЛ XL
Дзіўнае спатканне, якое стала працягам падзей, выкладзеных у папярэднім раздзеле

РАЗДЗЕЛ XLI,
які ўтрымлівае новыя адкрыцці і паказвае, што неспадзяванка, як і няшчасце, рэдка прыходзіць адна

РАЗДЗЕЛ XLII
Стары знаёмы Олівера выяўляе яўныя прыкметы геніяльнасці і робіцца ў сталіцы выбітным грамадскім дзеячам

РАЗДЗЕЛ XLIII,
у якім расказваецца, як Спрытны Махляр трапіў у бяду

РАЗДЗЕЛ XLIV
Для Нэнсі надыходзіць час выканаць абяцанне, якое яна дала Роз Мэйлі. Яна церпіць няўдачу

РАЗДЗЕЛ XLV
Ноэ Клэйпал атрымлівае ад Фэджына сакретнае даручэнне

РАЗДЗЕЛ XLVI
Спатканне адбылося

РАЗДЗЕЛ XLVII
Фатальныя наступствы

РАЗДЗЕЛ XLVIII
Уцёкі Сайкса

РАЗДЗЕЛ XLIX
Манкс і містэр Браўнлоў нарэшце сустракаюцца. Іх размова і паведамленне, якое яе перапыняе

РАЗДЗЕЛ L
Пераследаванне і ўцёкі

РАЗДЗЕЛ LI,
які тлумачыць больш за адно таямнічае здарэнне і ўключае шлюбную прапанову без агаворвання жончынай часткі маёмасці або "грошай на шпількі"

РАЗДЗЕЛ LII
Перадсмяротная ноч Фэджына

РАЗДЗЕЛ LIII
і апоші

Слоўнік прыблізных беларускіх асацыятыўных псіхалінгвістычных адпаведнікаў некаторым знакавым прозвішчам з рамана Чарльза Дзікенса "Олівер Твіст"


РАЗДЗЕЛ І апавядае пра месца, дзе нарадзіўся Олівер Твіст, і пра абставіны яго нараджэння

У адным горадзе, які са шматлікіх прычын лепш не называць і якому я не надам аніякага выдуманага наймення, знаходзіцца будынак, які ёсць амаль ва ўсіх гарадах, як вялікіх, так і малых, – працоўня. У гэтай працоўні ў той дзень і час, называць якія мне няма патрэбы, бо гэта не мае аніякага значэння для чытача на дадзенай стадыі апавядання, нарадзіўся смяротны, імя якога папярэднічае першаму раздзелу.

Яшчэ доўгі час пасля таго, як прыходскі доктар прыняў яго ў гэты сумны і тлумлівы свет, было досыць сумнеўным, ці выжыве дзіця наогул, каб насіць нейкае імя; у горшым выпадку гэтыя ўспаміны ніколі не выйшлі б у свет, а калі і выйшлі б, дык мелі б некалькі старонак і, дзякуючы гэтай найкаштоўнейшай іх перавазе, былі б найбольш кароткім і праўдзівым узорам жыццяпісу з усіх, што калі-небудзь захаваліся ў літаратуры любога часу ды любой краіны.

Я не хацеў бы сцвярджаць, што народзіны ў працоўні – найшчаслівейшая і найспакуслівейшая справа, аднак я ўсё-ткі маю на ўвазе, што для Олівера Твіста ў яго становішчы гэта было найлепшым выйсцем. Бо досыць цяжка аказалася прымусіць Олівера Твіста ўзяць на сябе клопат і пачаць дыхаць, а гэты занятак хоць і абцяжарвае, аднак такая ўжо завядзёнка, што ён неабходны для нашага бязбеднага існавання. Нейкі час ён ляжаў, душачыся паветрам на невялікім матрацы з воўны, у стане няўстойлівай раўнавагі паміж гэтым светам і тым, які будзе, прычым ён яўна аддаваў перавагу апошняму. Калі б у гэты кароткі прамежак часу вакол Олівера былі ўважлівыя бабулі, устрывожаныя цёткі, дасведчаныя нянькі ды мудрыя дактары, ён быў бы непазбежна і бясспрэчна забіты. Паколькі ж тут паблізу не было нікога, акрамя старой жабрачкі, у якой галава пайшла кругам ад нязвыкла вялікай колькасці піва, і прыходскага доктара, які выконваў свае абавязкі паводле кантракту, то Олівер і Прырода перамаглі.

У выніку Олівер пасля кароткага змагання ўздыхнуў, чыхнуў і абвясціў насельнікам працоўні пра новы цяжар, што цяпер клаўся на прыход, такім гучным ровам, які можна было чакаць ад дзіцяці мужчынскага полу, якое не мела гэтага карыснага дару – голасу – яшчэ якія тры з чвэрцю хвіліны таму.

Як толькі Олівер выявіў гэты першы доказ неабцяжаранай і належнай дзейнасці лёгкіх, шматковая коўдра на жалезным ложку заварушылася, спалатнелы твар маладой жанчыны прыўзняўся з падушкі, і слабы голас абазначыў словы:

Дыкенс Чарльз. Олівер Твіст / Ілюстрацыі з кнігі

– Дайце мне зірнуць на дзіця... і памерці.

Доктар сядзеў тварам да каміна, папераменна грэючы і расціраючы далоні. Калі маладая жанчына загаварыла, ён падняўся і, наблізіўшыся да ўзгалоўя, сказаў голасам больш цёплым, чым ад яго можна было чакаць:

– О, вам няма яшчэ патрэбы гаварыць пра смерць.

– Але, крый Божа, не трэба! – умяшалася нянька, паспешліва хаваючы ў кішэню зялёную бутэльку, да якое яна з відавочным задавальненнем прыкладвалася, седзячы ў кутку. – Крый Божа, сэр, вось няхай яна пажыве з маё і займее трынаццаць уласных дзяцей, ды ўсе яны памруць, акрамя двух, і яны ў гэтай абагуленасці разам з табой, тады б яна, далібог, так лёгка не кідалася словамі. Падумай, мілая, што значыць быць маці, зірні, якое здатнае тваё дзіцятка!..

Напэўна, перспектыва падтрымкі праз усведамленне сябе маці не зрабіла на хворую належнага ўплыву. Яна патрэсла галавой і працягнула рукі да немаўляці.
Доктар перадаў ёй дзіця. Яна палка прыціснула свае халодныя бледныя вусны да ягонага лба, правяла рукой па твары, павяла дзікім позіркам наўкол, уздрыгнула, упала назад на падушку – і памерла. Ёй церлі грудзі, рукі і скроні, але сэрца спынілася назаўсёды. Ёй казалі пра надзею і суцяшэнне. Але яе душа даўно ўжо лунала дзесьці далёка.

– Усё скончана, місіс Тынгамі, – нарэшце сказаў доктар.

– О небарака! Праўда, усё скончана, – пацвердзіла нянька, падняўшы з падушкі корак ад зялёнай бутэлькі, які выпаў, калі яна нагіналася, каб пераняць дзіця. – Небарака!

– Калі дзіця будзе плакаць, не трэба пасылаць па мяне, – сказаў доктар, з вялікай палёгкай надзяваючы рукавіцы. – Падобна на тое, што ён будзе неспакойным. Калі гэта будзе так, дайце яму крыху кашкі. – Доктар надзеў капялюш і, прыпыніўшыся каля ложка па дарозе да дзвярэй, дадаў: – А яна была прыгожая. Адкуль яна прыйшла?

– Яе прынеслі сёння ўвечары, – адказала старая нянька. – На загад наглядчыка. Ляжала на вуліцы. Прайшла ладны кавалак дарогі, бо чаравікі стапталіся зусім; але ніхто не ведаў, адкуль і куды яна ішла.

Доктар нахіліўся да цела і падняў левую руку.

– Старая гісторыя, – ён патрос галавою. – Няма пярсцёнка... Усё зразумела. Ах!
Сказаўшы "Дабранач!", шаноўны доктар пайшоў абедаць, а нянька яшчэ раз прыклалася да зялёнай бутэлькі і села на зэдлік да агню апранаць малога.

Якім выдатным узорам магутнасці ўбору быў Олівер Твіст! Закручаны ў коўдру, якая была да гэтага часу адзінай яго апранахаю, ён з аднолькавым поспехам мог быць дзіцём шляхціча і дзіцём жабрака; але цяпер, апрануты ў старую каленкоравую кашульку, якая ў выніку службы зрабілася жоўтай, ён атрымаў адзнаку, ён быў пазначаны ярлыком прыходскага дзіцяці, бязбацькавіча з працоўні, непаўнавартаснага галоднага бедняка, якому наканавана было ісці па свеце бітаму і тузанаму, усімі пагарджанаму, і не мець ні ад кога спагады.

Олівер гучна крычаў. Калі б ён мог ведаць, што ён бязбацькавіч, пакінуты на міласцівы дагляд царкоўных старастаў і наглядчыкаў, то, можа быць, ён плакаў бы яшчэ гучней.

 

Чарлз Дыкенс (поўнае імя Чарлз Джон Гафам Дыкенс) – адзін з самых знакамітых ангельскіх празаікаў і безумоўны класік сусветнай літаратуры. Гумар Боза (псеўданім, які часам выкарыстоўваў Дыкенс) пэўным чынам спрычыніўся да фармавання ангельскага гумару ўвогуле, а многія створаныя ім вобразы з’яўляюцца класічнымі (і аднымі з самых вядомых) вобразамі віктарыянскай літаратуры.

Артыкул пра Чарлза Дыкенса ў ПрайдзіСвеце.


Раім таксама паглядзець:
Мілн Алан. Віня-Пых
11.99 р.

Мілн Алан. Віня-Пых

Першае ў гісторыі беларускай літаратуры выданьне вядомай ва ўсім сьвеце кнігі прыгодаў Віня-Пыха.

Караткевіч Уладзімір. Лебядзіны скіт
19.99 р.

Караткевіч Уладзімір. Лебядзіны скіт

Непаўторная мова, дасканалы стыль, а таксама любоў і прага да жыцця, што нясуць з сабою героі казак Уладзіміра Караткевіча, – усё гэта з першых радкоў захапляе і малых, і дарослых. Тэксты шыкоўна праілюстраваныя Міколам Купавам.

Гапеева Вольга. Сумны суп
16.99 р.

Гапеева Вольга. Сумны суп

За звычайнымі, здавалася б, размовамі і ўчынкамі герояў хаваюцца філасофскія думкі і разважанні, да якіх можа далучыцца кожны, хто прачытае новую кнігу Вольгі Гапеевай з ілюстрацыямі Марты Герашчанкі.

Вашкевіч Дар'я. Баваўняная дзяўчынка
15.99 р.

Вашкевіч Дар'я. Баваўняная дзяўчынка

Кніга Дар’і Вашкевіч "Баваўняная дзяўчынка" — пра і для дзяўчатак і хлопчыкаў ад двух да ста дзевятнаццаці гадоў. Яе можна чытаць удзень і ўначы, нашча ці толькі што пад’еўшы бабулінага супчыку, лежачы пад коўдраю або ўскараскаўшыся на яблыну. Галоўнае пры гэтым — кагосьці любіць. А астатняе — дэталі.