Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Дынько Андрэй, Скурко Андрэй. Беларусь за 10 падарожжаў

Дынько Андрэй, Скурко Андрэй. Беларусь за 10 падарожжаў
4.49 р.
Вага: 220 г
Памеры: 130x200 мм



Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. – 174 с. – (Кнігарня "Наша Ніва")

ISBN 978-5-94716-107-6

Кніга рэдактараў газэты "Наша Ніва" складаецца з эсэ, напісаных пад уражаньнем ад падарожжаў на розныя межы Беларусі.

ЗЬМЕСТ

Дух месцаў, швы часу
Беларуская Ў(с)краіна
На Крайняй Поўначы
Татары на беларускім возе
Чатыры цэнтры Эўропы за паўгадзіны
Рэпартаж зь Вялікага Княства
Зямля Рускай Бібліі
Радзіма яго дарагая
Чаму яны галасуюць за Лукашэнку
Адзін дзень у Расеі
Сьвятая Мядзельшчына


Дух месцаў, швы часу

Гэта кніга падарожных эсэ, але аўтараў мала цікавяць помнікі культуры і прыроды ў звыклым значэньні гэтага слова. Калі гэта й турызм, то антрапаэтнатурызм. Мы шукаем ня замкаў і сабораў, а людзей. Нас цікавяць насельнікі нашага часу, культурныя зьявы, дыялекты быцьця. Тое, што хвалі гісторыі, а часам і яе разец фармавалі стагодзьдзямі і што ўніфікаваная тэлевізійная плынь можа сьцерці на працягу дзесяцігодзьдзя.

Нам цікавыя разломы і зварачныя швы між рознымі этнічнымі традыцыямі і культурамі.

Мы вандравалі на памежжы: беларуска-ўкраінскае, беларуска-польскае, беларуска-расейскае, беларуска-літоўскае. Мы езьдзілі ў сьвятыя мясьціны беларускіх праваслаўных, каталікоў, жыдоў, мусульманаў.

Хай ня дзівіць геаграфія - слова Беларусь у загалоўку ўжытае не ў значэньні адміністратыўнае ці этнічнае адзінкі. Беларусь нашых вандровак – гэта там, дзе гавораць па-беларуску, ідэнтыфікуюць сябе зь беларускай супольнасьцю, усё, што асвоена беларускай тоеснасьцю.

Падарожжы на пэрыфэрыі Рэспублікі Беларусь захапляльныя ня толькі перападамі культурных, рэлігійных, матэрыяльных вышыняў, але й гістарычных паясоў. Побач ужываюцца сярэднявечча, СССР, незалежная эўрапейская Беларусь.

Мы езьдзілі на радзіму знакавых постацяў нашага часу: Быкава, Лукашэнкі, Пазьняка. Нам было цікава адшукаць і вычуць genius loci, дух месца, які ўзгадоўваў вялікіх людзей. Мы езьдзілі ў месца ссылкі Паўла Севярынца, мы хадзілі сьцежкамі Барбары Радзівіл, зазіралі ў аканіцы Марка Шагала і ягоных сучасьнікаў-хасыдаў, мы ўздымаліся на прабалцкія курганы над магілай Максіма Танка.

Кніга складзеная так, каб чытачу лягчэй было праехаць тымі самымі маршрутамі, толькі гэта ня кніга-шпаргалка, а кніга-падказка. Сваю Беларусь няхай кожны напіша сам.


Раім таксама паглядзець:
Латышонак Алег. Беласток – Полацак
6.99 р.

Латышонак Алег. Беласток – Полацак

У кнігу ўвайшлі выбраныя публіцыстычныя артыкулы, напісаныя аўтарам на працягу амаль 30-ці гадоў – з пачатку 1980-х да 2008 г. – пра жыцьцё беларусаў Беласточчыны, пра паездкі на Беларусь, пра становішча беларускай эміграцыі, пра падзеі сусьветнай важнасьці, пабачаныя вачамі прадстаўніка беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы.

Тарас Віталь. Звыклае зло
0.80 р.

Тарас Віталь. Звыклае зло

Кніга складаецца з эсэ вядомага публіцыста Віталя Тараса на тэмы палітыкі і маралі.

"Чытаючы ўсхваляваныя словы літаратара, ты кожны раз пераконваешся, што дабро і зло, белае і чорнае, сьвятло і цемра ў гэтым сьвеце хоць і зьмянілі свой выгляд, але ў сутнасьці засталіся ранейшымі.

Латышонак Алег. Нацыянальнасьць – Беларус
12.49 р.

Латышонак Алег. Нацыянальнасьць – Беларус

У другой беларускамоўнай кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка (папярэдняй быў зборнік "Жаўнеры БНР") сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён.