![]() |
11.99 р.
Вага: 440 г
Памеры: 130x200 мм
|
Мінск : Сучасны літаратар, 2005. – 320 с.
ISBN 985-14-1115-9
Гэтая кніга, бадай, першая спроба біяграфіі беларускага гурту. Болей увагі тут надаецца "Мроі", яно й зразумела: "Мроя" тая была так даўно, што некаторыя з музыкаў ня памятаюць гарадоў і датаў, а хтосьці, нават, забыўся на падзеі. Таму гэта тое, што ў нас прынята называць легендай. Дзякуючы Віктару Дзятліковічу аднавіўся парваны ланцуг мроеўскага жыцьця, цяпер можна ўдыхнуць дзіўны водар, здаецца, блізкіх, але такіх даўніх гадоў. Гэткая машына часу... Таму – добрага вам падарожжа!
ЗЬМЕСТ
Прадмова ад Вольскага
Эпоха Мроя
Разьдзел 1. Пачатакі. Стварэньне Мроі
Дзеці – баяністы
Дэклямант Вольскі
Школьныя вопыты
Менск – музычнае балота
Як пазнаёміліся Вольскі і Дземідовіч
Машина Времени – хаўрусьнік Давыдоўскага
Вярбоўка Алезіса
Эскалатар
Нарачэньне Мроі
Разьдзел 2. 1982 – 1983. Першыя канцэрты. "Стары храм"
Вёска Дзегцяроўка
"Майстроўня" і малады нацыяналізм
Першы запіс "Старога храму"
Патлы да зямлі
"Гурт, які граў у Траецкім"
Разьдзел 3. 1984 – 1986. Страчаныя гады
Армія і Ленін
Пацыфіст Ляўкоў
Рок-клюб "Няміга"
Першы гіт-парад "Чырвонай зьмены"
Юрык і КДБ
Вяртаньне. Самы жудасны правал Мроі
Разьдзел 4. 1987. Вяртаньне да жыцьця. Зрок
Фэстываль "Рок-крок" у Гародні
Хлопцы з "зоны"
Савецкая крытыка: "Гэта падобна на прафанацыю музыкі"
Стод-рок
Гілевіч і дэмакратыя
Каралі аўтапаркаў
Разьдзел 5. 1988. Скандалы й перамогі "Зярняткі духоўнасьці". Гіт-парад
"Беларускай маладзёжнай"
Пена на хвалях перабудовы
Змова ў Наваполацку
Спрэчкі пра вартасьці
Парад папулярнасьці 1988
"Студыя БМ" і першыя відэакліпы
Разьдзел 6. 1989 – 1990. Сыход Давыдоўскага. "28-я зорка"
Каханьне і амбіцыі
Давыдоўскі пасьля Мроі
"28-я зорка"
"Веня быў у абсалютнай і пастаяннай адключцы..."
Разьдзел 7. 190 – 1992. Замежныя ваяжы, ГКЧП і пляны эміграцыі
Басовішча
Музыкі-клуначнікі
Францускія ўражаньні
Сьмерць бізнэс-пляну
Жнівень 1991. На плытах у Швэцыю?
Басовішча 92 і выгнаньне Вені
Разьдзел 8. Garelka, drugs & samagon
"Гэта мы пілі, а яны пелі" Грызя і яе хаза
Подзьвіг Юрася
"Прыходзьце пасьля абеду"
Напой "Бураціна
Марыхуана, амарэта і рыбкі гупі
Разьдзел 9. 1992 – 1994. Шлях да сьмерці
Дзіўнае самазабойства
Шот і Цынкевіч, "браты-махляры"
Іншыя героі часу
Загінуўшы альбом
Зьмены гітарыстаў працыгваюцца. Віктар Смольскі
Апошнія фэстывалі. Данія і Басовішча
Зьяўленьне Піта
Разьдзел 10. 1994. Сьмерць Мроі і стварэньне N.R.M.
Піт. Дзяцінства
Піт: "Мы ставілі на Мроі вялікі крыж"
"Нешта валасатае". Запрашэньне Піта ў Мрою
Першыя рэпэтыцыі зь Пітам
Вольскі ставіць на Мроі крыж
Спроба выгнаць Алезіса
Апошняя рэпэтыцыя
Разьдзел 11. 1994 – 1995. Стварэньне N.R.M. і ŁaŁaŁaŁa
Пачатак N.R.M.
Шчупак фаршыраваны і N.R.M. на Рок-каранацыі
У розныя бакі
"ŁaŁaŁaŁa"
Першае праслухоўваньне
"Дзе наш беларускі Deep Purple?"
Разьдзел 12. 1996 – 1998. "Одзірыдзідзіна" і "Пашпарт"
Хто раскруціў N.R.M.?
"Зь іроніяй, сарказмам, дрной весялухай..."
Прэзэнтацыя "Одзірыдзідзіны" і эміграцыя Алезіса
Праблемы з уладамі
"Пашпарт..." у маналёгах
"Пашпарт..." у нататках
"Акустычныя канцэрты..." і іншыя праекты
Кліпаманія
Разьдзел 13. 1999 – 2000. "Тры чарапахі"
"Дзейнічаць. І дзейнічаць нестандартна..."
Польскі запіс. Памылкі
Самотнік
Канчатковы запіс "Трох чарапахаў"
Рэакцыя
"Бульба-рэкардз": рэкордныя падманы
Разьдзел 14. "Галімая папса". Дыскусіі ў прэсе
"Откуда у хлопца рок-н-ролльная грусть..."
"Откуда у хлопца рок-н-ролльная грусть"-2
Разьдзел 15. 2000. Тур па Беларусі
Лявон Вольскі: "Ну, усё, – падумалі мы, – зараз будзе дзікая бойка"
Алезіс Дземідовіч: "Проста трэба мейсцы ведаць"
Юрась Ляўкоў: "Аўтографы, фотаздымкі, машына, гатэль..."
Піт Паўлаў: "Не, я не расеец..."
Тэксты
Мроя
1981 – 1986
1987 – 1990
1991 – 1994
N.R.M.
"ŁaŁaŁaŁa", 1995
"Одзірыдзідзіна", 1996
"Пашпарт грамадзяніна N.R.M.", 1998
"Тры чарапахі", 1999
"Дом культуры", 2002
Пасьляслоўе
Прадмова ад Лявона Вольскага
Віця (аўтар гэтае кнігі) – наш добры сябар. Як толькі прыяжджае ў наш стабільны, чысты й узорны Менск, дык мы абавязкова сустракаемся. Ён нам распавядае пра сваю нялёгкую працу, мы яму – пра сваю. Калісьці Віктар Дзятліковіч працаваў у Менску, але змушаны быў зьехаць у чужы далёкі велізарны горад, які, як усім вядома, ня вераць сьлязам. Таму наш герой ня стаў плакаць, а пачаў працаваць тэлежурналістам на адным зь вядомых расейскіх тэлеканалаў. Праца кідала яго ў Чачэнію, у Аўганістан, нядаўна тэлефанаваў з Таймыру...
Віктар добра нас ведае й нямала з намі паезьдзіў: наведваў "Басовішча", прыяжджаў у Менск на эпахальныя для нас канцэрты "Радыё Гамон" і "Падарожжа на Возера Трох Чарапахаў", гасьцяваў з намі ў Лёніка Тарасэвіча, карацей, зьведаў нягоды й цяжкасьці музыканцкага жыцьця.
Гэтая кніга, бадай, першая спроба біяграфіі беларускага гурту. Болей увагі тут надаецца "Мроі", яно й зразумела: "Мроя" тая была так даўно, што некаторыя з музыкаў ня памятаюць гарадоў і датаў, а хтосьці нават забыўся на падзеі. Дзякуючы Віктару аднавіўся парваны ланцуг мроеўскага жыцьця, і цяпер можна ўдыхнуць дзіўны водар, здаецца, блізкіх. але такіх даўніх гадоў. Гэткая машына часу... Таму добрага Вам падарожжа!