Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

"Дзеяслоў" 2 (63) '13

"Дзеяслоў" 2 (63) '13
3.49 р.
Вага: 550 г
Памеры: 170x260 мм



Паэзію ў нумары прадстаўляюць Рыгор Барадулін (нізка "Вершатэрапія"), Андрэй Хадановіч з падборкай "Амерыканскі футбол", Серж Мінскевіч з "Адвечным рэчытатывам", Аксана Спрынчан ("Сама(і)люстрацыя"), Анатоль Івашчанка ("Закон не-жалезнасці"). Дэбютантамі "Дзеяслова" сталі маладыя паэты Наталля Шыпіла, а таксама Уладзімір Шыпіла.

"Дзяслоў" 2 (63) '13. Сакавік-красавік 2013. Літаратурны часопіс. — Мінск, 2013. — 348 с.

ISSN 2076-1309

З 63-га нумара пачынаецца публікацыя гістарычнага рамана Алеся Усені "Грэх", прысвечанага станаўленню хрысціянства і пераследаванню першых хрысціянаў ва Іудзеі.

Празаічную частку "Дзеяслова" таксама склалі апавяданні Уладзіміра Дамашэвіча, Кастуся Траўня, Уладзіслава Бубена і навелы Уладзіміра Сцяпана.

У рубрыцы "Тэатр" можна пазнаёміцца з п’есай Ніла Гілевіча "Прывітанне ад Агрыпіны", жанр якой аўтар акрэслівае як камедыю ў дзвюх дзеях.

У новым "Дзеяслове" змешчаная навела літоўскага пісьменніка Юозаса Грушаса "Голыя выглядаюць непрыгожа" ў перакладзе Сюзанны Паўкштэла, а таксама выбраныя афарыстычныя запісы Іва Андрыча пад агульным назовам "Знакі ўздоўж дарогі", пераствораныя з сербскай мовы Ганнай Навумавай.

На старонках часопіса — працяг публікацыі "заўчасных успамінаў" Аляксандра Лукашука і "Знакаў прыпынку" Уладзіміра Някляева. Сяргей Астравец прадстаўляе твор "Вайна ў Дуброўніку" (З чарнагорскага дзённіка), які балансуе на мяжы мемуарыстыкі і паэзіі — хутчэй, яго можна назваць дзённікам-паэмай, напісанай верлібрам.

У рубрыцы "Памяць" — артыкул Рыгора Сітніцы пра Сержука Цімохава і літаратуразнаўчае даследаванне Эмануіла Іофе да 110-годдзя Платона Галавача.

Крытыка ў 63-ім нумары па-добраму здзіўляе сваёй разнастайнасцю — шырокім ахопам рэцэнзаваных кніг, абраных тэмаў, і, канечне, аўтарытэтнымі імёнамі аўтараў. Тут можна прачытаць матэрыялы Івана Штэйнера, Сяргея Кавалёва, Алеся Бяляцкага, Ірыны Шаўляковай, Леаніда Галубовіча, Ганны Навумавай.

Рубрыка "Дзеяпіс" распавядае чытачам пра навінкі беларускага кнігадруку.

 


Раім таксама паглядзець:
Тарановіч Алесь. Берлінская мазаіка
6.99 р.

Тарановіч Алесь. Берлінская мазаіка

Беларусы ў адрозненне ад немцаў – гэта этнас, а не нацыя. І пытанне гэтае не столькі цікавае, колькі рытарычнае… У беларусаў няма нацыянальнай свядомасці у вузкім сэнсе гэтага слова – уяўлення пра сваё спецыфічнае адрозненне ад іншых, што ўспрымаецца, як найвышэйшая каштоўнасць тымі ж немцамі…

Хадановіч Андрэй. Разам з пылам
7.99 р.

Хадановіч Андрэй. Разам з пылам

У зборнік увайшлі творы 41 аўтара з лацінскай, французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моваў, зробленыя цягам пятнаццаці гадоў. У сферу зацікаўлення перакладчыка ўвайшлі прадстаўнікі розных эпох – ад старажытнасці да сучаснасці.

Пятровіч Барыс. Спачатку была цемра
5.89 р.

Пятровіч Барыс. Спачатку была цемра

У новай аповесці Барыса Пятровіча падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнай Беларусі.