![]() |
4.19 р.
Вага: 550 г
Памеры: 170x260 мм
|
69-ты нумар часопіса "Дзеяслоў" — памяці Народнага паэта Рыгора Барадуліна. Выданне адкрываецца публікацыяй апошніх вершаў Рыгора Іванавіча.
"Дзяслоў" 2 (69) '14. Сакавік—красавік 2014. Літаратурны часопіс. — Мінск, 2014. — 332 с.
ISSN 2076-1309
Паэтычную частку часопіса складаюць таксама новыя вершы Валера Дубоўскага і Леаніда Дранько-Майсюка, Людкі Сільновай і Валярыны Куставай.
Адметны праект новага нумара — анталогія перакладаў расійскай рок-паэзіі, прадмову да якой напісаў Анатоль Івашчанка. Над перастварэннем тэкстаў знакамітых выканаўцаў — Андрэя Макарэвіча, Барыса Грэбеншчыкова, Віктара Цоя, Аляксандра Башлачова, Юрыя Шаўчука ды іншых — працавалі музыканты, літаратары і перакладчыкі Юры Несцярэнка, Марыя Мартысевіч, Раман Яраш, Уладзімір Дрындрожык, Вольга Гронская, Сяргей Балахонаў і іншыя.
Проза ў "Дзеяслове" прадстаўлена заканчэннем рамана Алеся Усені "Грэх", а таксама творамі Анатоля Кудраўца, Евы Вежнавец, Вінцэся Мудрова, Андрэя Стэфановіча.
У рубрыцы "Спадчына" — публікацыя лістоў з Гародні Васіля Быкава. У частцы "Памяць" — раздзел з новай кнігі Яўгена Лецкі.
Сярод матэрыялаў крытыкаў варта адзначыць матэрыял Леаніда Галубовіча да юбілею Кастуся Цвіркі, рэцэнзіі Уладзіміра Сіўчыкава на кнігу Пятра Васючэнкі і Алесі Лапіцкай на раман Віктара Марціновіча.