![]() |
4.19 р.
Вага: 550 г
Памеры: 170x260 мм
|
"Дзяслоў" 2 (75) '15. Сакавік—красавік 2015. Літаратурны часопіс.. — Мінск, 2015. — 316 с.
ISSN 2076-1309
Паэзія — вершы розных гадоў Леаніда Галубовіча, новыя творы Валянціны Аксак, Аксаны Спрынчан, Змітра Захарэвіча, Алеся Емяльянава.
Проза — аповесць Міколы Захаранкі, урывак з рамана Алеся Аркуша, апавяданне Андрэя Паўлухіна. У "Дэбюце" — абразок Надзеі Тачыцкай.
Пераклады — "Проглас" Канстанціна Філосафа з прадмовай Айца Яўгена Усошына ў перастварэнні Алеся Камоцкага.
Нон-фікшн у нумары прадстаўлены працягам "Незавершанай аўтабіяграфіі" Уладзімера Някляева, запісамі Міколы Гіля і Сержука Сыса, эсэ Людмілы Рублеўскай.
У рубрыцы "Памяць" — Ала Сямёнава пра Анатоля Сыса і Уладзімір Содаль пра Францішка Багушэвіча.
Маладыя гомельскія даследчыкі аналізуюць сучасны літаратурны працэс, Уладзімір Дрындрожык гутарыць з Віктарам Сямашкам пра беларускую музыку.
Напрыканцы нумара — рэцэнзіі на выданні і традыцыйны агляд кніжных навінак.