"Дзеяслоў" 4 (65) '13

"Дзеяслоў" 4 (65) '13
3.49 р.
Вага: 550 г
Памеры: 170x260 мм



Адкрываецца выданне фрагментам з новай кнігі Святланы Алексіевіч "Час second-hand" (Канец чырвонага чалавека) у перакладзе на беларускую мову Валера Стралко. Гэты твор будзе выдадзены адразу на некалькіх мовах, і важна тое, што беларускія чытачы аднымі з першых маюць магчымасць азнаёміцца з ім.

"Дзяслоў" 4 (65) '13. Ліпень—жнівень 2013. Літаратурны часопіс.. — Мінск, 2013. — 340 с.

ISSN 2076-1309

Гістарычны раман Эрнеста Ялугіна "Перад Патопам", пачатак якога апублікаваны ў свежым "Дзеяслове", распавядае пра часы падрыхтоўкі Люблінскай уніі і пра няпростыя варункі жыцця ў Рэчы Паспалітай.

Твор Ігара Бабкова "Паветраны шар (1984)" мае падзагаловак "Другая аповесць з рамана-павуты". Думаецца, гэта працяг постмадэрнісцкіх пошукаў аўтара ў празаічным жанры. Таксама ў новым "Дзеслове" можна прачытаць апавяданні Вінцэся Мудрова і Аляксея Чубата.

Паэзію ў нумары прадстаўляюць Алесь Каско, Фелікс Баторын, Алена Ігнацюк, Уладзімір Мароз. Дэбютантамі сталі Максім Баравік з вершамі і Алесь Брагінец з апавяданнем.

Вершы з розных кніг Віславы Шымборскай пераклаў Андрэй Хадановіч. А Наталля Русецкая перастварыла па-беларуску п’есу пісьменніцы і мецэнаткі Францішкі Уршулі Радзівіл.

Фрагмент з новай кнігі Рыгора Барадуліна, якая неўзабаве пабачыць свет, — запісы расповедаў жыхароў Вушаччыны, што перадаюць жывое маўленне людзей, — суправаджаецца прадмовай Уладзіміра Някляева.

Даступны чытачам новага нумара і працяг "Знакаў прыпынку" спадара Някляева.

Пра згадкі і сведчанні мінулага распавядаюць матэрыялы Дануты Бічэль "Ніна Мацяш і сяброўкі яе святога жыцця", Сяргея Панізніка "У цэнзарскім полымі. З нагоды адной не-публікацыі". Дыскутуюць на тэму азначэння мастацкага густу Эдуард Дубянецкі і Віктар Жыбуль.

Ева Лявонава даследуе творчасць Максіма Гарэцкага ў святле еўрапейскага літаратурнага досведу.

Анатоль Сідарэвіч рэцэнзуе кнігу ўспамінаў і лістоў Зоські Верас. Не менш адметным з’яўляецца артыкул Леаніда Галубовіча пра паэтычную кнігу Валера Дубоўскага.

Завяршаецца "Дзеяслоў" № 65 традыцыйным аглядам кніжных навінак.

 


Раім таксама паглядзець:
"Дзеяслоў" 3 (64) '13
3.49 р.

"Дзеяслоў" 3 (64) '13

Выданне за травень—чэрвень адметнае гутаркай Зінаіды Гімпелевіч з Васілём Быкавым. Гэты ўнікальны матэрыял прымеркаваны да дзён памяці Васіля Уладзіміравіча, якія праводзяцца 19 і 22 чэрвеня.

Барадулін Рыгор. Вушацкі словазбор
12.49 р.

Барадулін Рыгор. Вушацкі словазбор

Пад адной вокладкай нарэшце сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі, — асобныя словы, прымаўкі й пад’ялдычкі, зычэнні й грозьбы, а таксама народны каляндар, замовы, стравы, звычаі, гаспадарчыя й жыццёвыя парады й шмат іншага.

Някляеў Уладзімір. Знакі прыпынку
14.99 р.

Някляеў Уладзімір. Знакі прыпынку

Кніга Уладзіміра Някляева "Знакі прыпынку" — гэта біяграфія душы. Аўтар падараваў нам нават не кнігу, а самога сябе, запрасіўшы нас у свет сапраўднага паэта, сучаснага літаратара, сённяшняга беларуса.