"Дзеяслоў" 4 (71) '14

"Дзеяслоў" 4 (71) '14
4.19 р.
Вага: 550 г
Памеры: 170x260 мм



У 71-м нумары літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў” — раннія вершы Таццяны Сапач, якія ўпершыню прадстаўлены ўвазе чытачоў. Публікацыя прымеркаваная да Дня памяці паэткі, што традыцыйна праводзіцца 26 жніўня на яе малой радзіме, у вёсцы Маркава.

. — Мінск, 2014. — 308 с.

ISSN 2076-1309

Таксама ў часопісе — заканчэнне дэкаданснага рамана Людмілы Рублеўскай "Дагератып", мемуары Ніла Гілевіча, студэнцкі дзённік Рыгора Барадуліна і многае іншае.

Прозу "Дзеяслова" таксама складаюць творы Сяргея Дубаўца, Лідзіі Арабей, Уладзіміра Міхно, Алеся Емяльянава.

Нумар адметны сваёй паэтычнай рубрыкай: тут можна прачытаць новыя вершы Галіны Дубянецкай, Зянона Пазняка, а таксама падборкі двух Віктараў — Жыбуля і Слінкі.

Дэбютуе ў № 71 празаік Андрэй Захарэўскі з навелай "Край".

Як заўсёды, даволі важкае месца ў "Дзеяслове" адводзіцца перакладам. Выданне змяшчае вершы сучаснай шведскай паэткі Атэны Фарухсад(перастварыў на беларускую Дзмітры Плакс) і апавяданне Артура Конан Дойля (пераклала Алена Казлова).

Эпісталярная спадчына ў часопісе прадстаўлена заканчэннем публікацыі "Лістоў з Гародні" Васіля Быкава і пісьмамі да жонкі Вячаслава Адамчыка.

Валеры Дубоўскі згадвае пра апошнюю сустрэчу з Рыгорам Барадуліным, а Ева Лявонава піша пра творчую спадчыну Якуба Коласа і Янкі Купалы ў прачытанні Алеся Разанава.

Таксама ў нумары можна знайсці згадкі Уладзіміра Мароза, эсэ Сержука Сыса. У рубрыцы "Палата № 6" — матэрыял Яўгена Рагіна.

Завяршаецца "Дзеяслоў" традыцыйным аглядам кніжных навінак.

 


Раім таксама паглядзець:
"Дзеяслоў" 3 (70) '14
4.19 р.

"Дзеяслоў" 3 (70) '14

"Дзяслоў" 3 (70) '14. Травень—Чэрвень 2014. Літаратурны часопіс.

Слінка Віктар. Арахна
4.99 р.

Слінка Віктар. Арахна

Для паэта, які родам з-пад Івацэвічаў, гэта ўжо трэцяя кніга паэзіі . “Арахна”, а менавіта так называецца новы зборнік, змяшчае вершы, эсэ і паэму “Жбан, вада”.

Сыс Сяржук. Стрэмка
4.99 р.

Сыс Сяржук. Стрэмка

Паэзія Сяржука Сыса, знаёмая аматарам з перыядычнага друку ды інтэрнету, упершыню сабраная пад адной вокладкай. Запамінальныя вобразы, элементы самабытнай міфалогіі, філасофскія і настальгічныя матывы, іронія і гумар, уласцівыя творам паэта, далучаюць чытача да непаўторнага свету лірычных перажыванняў аўтара.