Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

"Дзеяслоў" 5 (66) '13

"Дзеяслоў" 5 (66) '13
3.49 р.
Вага: 550 г
Памеры: 170x260 мм



"Дзеяслоў" № 66 адкрываецца новым апавяданнем Уладзіміра Някляева "Бары-бэры". Змешчаны ў часопісе працяг рамана Эрнеста Ялугіна "Перад Патопам". Таксама проза прадстаўленая творамі Сяргея Рублеўскага, Евы Вежнавец, Уладзіслава Ахроменкі, Генадзя Дзмітрыева, Касі Дземянчук, Наталлі Навіцкай.

"Дзяслоў" 5 (66) '13. Верасень—кастрычнік 2013. Літаратурны часопіс.. — Мінск, 2013. — 332 с.

ISSN 2076-1309

У паэтычнай частцы нумара — вершы Веры Бурлак, Анатоля Дэбіша, Васіля Дэбіша, Фёдара Ястраба, Іны Снарскай, Ірыны Бельскай, Асі Волкавай, Мікіты Прыходзькі. Дэбютантамі "Дзеяслова" сталі паэты Ксеня Бандарэнка і Максім Шняк.

Пераклад паэмы Льюіса Кэрала "Снаркаловы", пераствораны з ангельскай мовы і пракаментаваны Максам Шчуром, можна назваць галоўнай цікавосткай новага выпуску выдання. Пераклады вершаў Тадэвуша Міціньскага і каментары да іх падрыхтаваныя Ірынай Хадарэнка да 140-годдзя з дня нараджэння польскага паэта, празаіка, перакладчыка, драматурга.

У рубрыцы "Памяць" — матэрыялы Валяр’яна Кісліка пра Навума Кісліка і Дзмітрыя Паўлаўца да 130-годдзя з дня нараджэння Сцяпана Некрашэвіча. Успаміны пра 1990-я, складаную грамадска-культурную сітуацыю ў тагачаснай Беларусі прапануюць чытачам Алесь Бяляцкі, а таксама Антон Кулон.

Вытрымкі з філасофскага дзённіка Алеся Гібок-Гібкоўскага выйшлі ў рубрыцы "Запісы". Агляд драматургіі Сяргея Кавалёва робіць Ігар Набытовіч, а Анатоль Сідарэвіч піша пра знанага літаратуразнаўцу Рыгора Семашкевіча.

У крытыцы — артыкул Алы Петрушкевіч "Каханне і смерць Едруся Мазько", рэцэнзія Алесі Лапіцкай на кнігу Алеся Пашкевіча, матэрыял Алены Ніякоўскай пра раман Алеся Аркуша "Палімпсэст". Леанід Галубовіч адгукаецца на кнігу Міколы Кандратава.

Завяршаецца "Дзеяслоў" № 66 традыцыйным аглядам новых кніг.

 


Раім таксама паглядзець:
"Дзеяслоў" 4 (65) '13
3.49 р.

"Дзеяслоў" 4 (65) '13

Адкрываецца выданне фрагментам з новай кнігі Святланы Алексіевіч "Час second-hand" (Канец чырвонага чалавека) у перакладзе на беларускую мову Валера Стралко. Гэты твор будзе выдадзены адразу на некалькіх мовах, і важна тое, што беларускія чытачы аднымі з першых маюць магчымасць азнаёміцца з ім.

Бурлак Вера. Дзеці і здані
6.99 р.

Бурлак Вера. Дзеці і здані

Новую кнігу Веры Бурлак склалі вершы, замалёўкі і п'ескі. Асобныя творы вызначаюцца іранічнай танальнасцю, разбурэннем існых літаратурных стэрэатыпаў, эксперыментальным пошукам.

Аркуш Алесь. Палімпсэст
5.99 р.

Аркуш Алесь. Палімпсэст

"Палімпсэст" – першы буйны празаічны твор вядомага паэта, эсэіста, стваральніка Таварыства вольных літаратараў Алеся Аркуша. Рэальныя героі маладосьці пісьменьніка трапілі ў "бурштын" творчага пераасэнсаваньня мінулага і набылі другое, гэтым разам літаратурнае жыцьцё.