"Дзеяслоў" 5 (78) '15

"Дзеяслоў" 5 (78) '15
6.99 р.
Вага: 550 г
Памеры: 170x260 мм



"Дзяслоў" 5 (78) '15. Верасень—кастрычнік 2015. Літаратурны часопіс.. — Мінск, 2015. — 336 с.

ISSN 2076-1309

У празаічнай частцы звяртае на сябе ўвагу проза аднаго са старэйшых пісьменнікаў Беларусі Віктара Карамазава: навела "Ван Гог" прысвечана тэме мастацтва. Лаўрэат і прызёр прэміі Ежы Гедройца Уладзімір Някляеў і Вінцэсь Мудроў выступаюць у нумары з аповесцямі "На ўсякім свеце" і "Албанскае танга" адпаведна. Полацкі аўтар апавядае пра сваю ўлюбёную Албанію, а экс-кандыдат у прэзідэнты – пра жыццё ў іншасвеце. З апавяданнямі невялікага фармату друкуюцца ў "Дзеяслове" таксама Таццяна Будовіч-Барадуля, Міхась Булавацкі і Альжбета Кеда.

Аддзел паэзіі і ўвесь №78 адкрывае падборка вершаў Людмілы Рублеўскай, якая нядаўна выдала ў "Бібліятэчцы часопіса "Дзеяслоў" кнігу "З’яўленне Інфанты". Свае вершы друкуюць у нумары Алесь Гібок-Гібкоўскі, Алена Ігнацюк, Мікола Канановіч, Ігар Сіроткін і Юрась Шамецька. З вершамі ў рубрыцы "Дэбют" упершыню выступае Яўген Іхонкін.

Нямала старонак новага "Дзеяслова" аддадзена перакладам: Вера Дзядок прапануе чытачам у сваім перастварэнні з нямецкай мовы частку рамана "Апошняя паездка Суціна" швейцарскага пісьменніка Ральфа Дутлі, а Валер Стралко друкуе пераклады апавяданняў старшыні кіеўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Украіны Уладзіміра Даніленкі.

Да 85-годдзя Уладзіміра Караткевіча "Дзеяслоў" падрыхтаваў унікальную першую публікацыю невядомага дзённіка класіка за 1965-1966 гады. Доўжыць перадюбілейную гаворку Лада Алейнік з літаратуразнаўчым артыкулам "Дзядзькаванне: звычай ці міф?". Доследныя штудыі працягвае патрыярх беларускай этнаграфіі і мастацтвазнаўства Арсень Ліс, які публікуе артыкул "Традыцыйная народная культура беларусаў і станаўленне нацыянальнай ідэі". Сяргей Шапран прапануе новую частку сваёй архіўна-крытычнай кнігі "Уладзімір Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія".

Эсэістычна-крытычную частку нумара прадстаўляюць Міхась Скобла з тэкстамі з будучай кнігі "Саркафагі страху", Уладзімір Сіўчыкаў з развагамі пра мастацкі талент Ігара Рымашэўскага, Анатоль Трафімчык з рэцэнзіямі на кнігі Кандрата Лейкі і Валянціна Таўлая і Максім Клімковіч з артыкулам пра раман Алеся Аркуша "Мясцовы час".

Змест нумара глядзіце на сайце часопіса "Дзеяслоў".


Раім таксама паглядзець:
Рублеўская Людміла. З'яўленне Інфанты
4.99 р.

Рублеўская Людміла. З'яўленне Інфанты

Новы зборнік Людмілы Рублеўскай - гэта гістарычныя вершы-міфы пра Беларусь старасвецкую і рыцарскую, умоўныя вершы-"дакументы" пра Беларусь інсургенцкую, расстраляную... I рэаліі Беларусі сённяшняй, фантасмагарычныя і трагедыйныя, калі часам ратуе толькі іронія.

Пашкевіч Алесь. Рух
4.99 р.

Пашкевіч Алесь. Рух

Гэтая кніга - пра вынаходнікаў дызельнага рухавіка і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш пра тых, хто любіць сваю радзіму.

Гэта, па сведчанні крытыкаў, "сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, надта займальнае чытво, якое зацягвае і не адпускае да самага фіналу..."

Барадулін Рыгор. Перакуленае / Бородулин Рыгор. Опрокинутое
14.99 р.

Барадулін Рыгор. Перакуленае / Бородулин Рыгор. Опрокинутое

"Рыгор Бородулин — крупнейший белорусский поэт ХХ столетия. Один из первых поэтов Европы. Поэтому и был он выдвинут польским и русским ПЕН-центрами, украинским и белорусским Союзами писателей (то есть славянскими литераторами, которые могут оценить поэзию Бородулина в оригинале) кандидатом на соискание Нобелевской премии" (Владимир Некляев). В книге стихи Рыгора Бородулина представлены параллельно — в белорусских оригиналах и в лучших переводах на русский.