![]() |
3.49 р.
Вага: 550 г
Памеры: 170x260 мм
|
Паэзія ў "Дзеяслове" № 67 прадстаўленая, акрамя публікацыі Рыгора Барадуліна, творамі Юркі Голуба, Леаніда Галубовіча, Вольгі Гронскай, Алеся Камоцкага, Волі Чайкоўскай, Уладзі Лянкевіча. Дэбютантам у паэзіі стаў Уладзімір Дрындрожык.
"Дзяслоў" 6 (67) '13. Лістапад—сьнежань 2013. Літаратурны часопіс.. — Мінск, 2013. — 296 с.
ISSN 2076-1309
Аповесць Андрэя Федарэнкі "Дзядзька Адольф", два апавяданні Віктара Казько пад агульным загалоўкам "Вечны покліч вады", абразкі Лідзіі Арабей "Пошукі ісціны" і Усевалада Сцебуракі "Вячэра з відам на "Дынама", тры апавяданні Віктара Супрунчука і сямейная сага Паўла Касцюкевіча "План Бабарозы" склалі празаічную частку часопіса.
У рубрыцы "Спадчына" змешчаная гутарка Зіновія Прыгодзіча з Барысам Сачанкам.
Матэрыял Алеся Пашкевіча "Той дзень надышоў. Духоўны ўніверсум прозы Масея Сяднёва" прысвечаны стагоддзю з дня нараджэння пісьменніка.
Пётра Садоўскі палемізуе з Валянцінам Акудовічам і ідэямі, выказанымі ім у кнізе “Код адсутнасці” адносна бачання беларускай ідэнтычнасці.
Крытык Ірына Шаўлякова-Барзенка даследуе ў сваім артыкуле феномен тутэйшасці ў найноўшай беларускай літаратуры.
Эмануіл Іофе рэцэнзуе кнігу Тымаці Снайдэра. Рубрыка "Дзеяпіс" распавядае пра новыя кнігі.