Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

"Дзеяслоў" 6 (73) '14

"Дзеяслоў" 6 (73) '14
4.19 р.
Вага: 550 г
Памеры: 170x260 мм



Перадкалядны нумар часопіса "Дзеяслоў" багаты на глыбокія тэксты і вядомыя імёны. У свежым выданні — новыя вершы Уладзіміра Някляева і Змітра Вішнёва, проза Алеся Пашкевіча і Андрэя Федарэнкі. Таксама вашай увазе — пераклады, літаратуразнаўчыя і гістарычныя даследаванні, мемуары.

"Дзяслоў" 6 (73) '14. Лістапад—Снежань 2014. Літаратурны часопіс.. — Мінск, 2014. — 320 с.

ISSN 2076-1309

Паэзія прадстаўлена, акрамя вышэй згаданых аўтараў, нізкамі Васіля Дэбіша, Наталлі Русецкай, Алены Гінько, Змітра Баяровіча. Дэбютуе з вершамі Мікіта Найдзёнаў.

Проза — Сяргей Абламейка, Дзмітрый Падбярэзскі, Аляксей Філатаў, Марына Яўсейчык.

Пераклады: санеты Бенедыкта Янкоўскага ў перастварэнні з польскай мовы Антона Францішка Брыля і Ганны Янкута; апавяданне ўкраінскай аўтаркі Тані Малярчук загучала па-беларуску дзякуючы Лідзе Наліўка.

У "Спадчыне" — заканчэнне публікацыі студэнцкага дзённіка Рыгора Барадуліна.

Сяргей Шапран прадстаўляе старонкі з новай кнігі — "незавершаную біяграфію" Уладзіміра Някляева.

Эсэістыка ў "Дзеяслове" прысвечаная нашай гісторыка-культурнай спадчыне і слынным беларусам, якія працавалі не толькі на радзіме, але і за яе межамі.

Леанід Галубовіч рэцэнзуе апошні паэтычны зборнік Генадзя Бураўкіна "Нагаварыцца з зоркамі…".

Нумар традыцыйна завяршаецца аглядам беларускіх кніжных навінак.

 


Раім таксама паглядзець:
"Дзеяслоў" 5 (72) '14
4.19 р.

"Дзеяслоў" 5 (72) '14

"Дзяслоў" 5 (72) '14. Верасень—Кастрычнік 2014. Літаратурны часопіс.

Бураўкін Генадзь. Нагаварыцца з зоркамі
6.99 р.

Бураўкін Генадзь. Нагаварыцца з зоркамі

У новую кнігу аднаго з найяскравейшых прадстаўнікоў славутага "філалагічнага пакалення" паэта Генадзя Бураўкіна ўвайшлі выбраныя вершы апошняга часу — 2010-2013 гадоў

Дранько-Майсюк Леанід. Кніга для спадарыні Эл
5.29 р.

Дранько-Майсюк Леанід. Кніга для спадарыні Эл

"Багацце спадарыні Эл бадай што роўнае багаццю каралевы Боны, і характар такі ж…" Аўтар упэўнены: цвярозы погляд на каханне гэтак жа патрэбны, як і рамантычны погляд, а ў паэзіі праўдзівы той, хто ператварыў сваю маладосць з узроставай катэгорыі ў эстэтычную, упрыгожыў яе памяркоўнасцю і абараніў ад зайздрасці…