![]() |
0.92 р.
Вага: 410 г
Памеры: 0x0 мм
|
НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы; уклад., сістэматызацыя тэкстаў і камент. В. І. Скідана, А. М. Хрушчовай; уступ. Арт. Т. В. Валодзінай; навук. рэд. А. С. Ліс. – 2-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2005. – 330 с. – (БНТ: Беларуская народная творчасьць).
ISBN 985-08-0050-X
У том уключаны багатыя скарбы беларускага фальклору, сабраныя ў першай палове XIX ст. Янам Чачотам і Яўстафіем і Канстанцінам Тышкевічам. Сярод сабраных матэрыялаў ёсць самыя розныя песні: абрадавыя і неабрадавыя, вясельныя, жніўныя, калядныя, купальскія, жартоўныя, баладныя, прыпеўкі. Значнае месца ў томе адведзена прыказкам і прымаўкам, апісанням абрадаў, нататкам і заўвагам збіральнікаў фальклору.
Упершыню выданне выйшла ў 1997 г.
Разлічаны на фалькларыстаў, этнографаў, філолагаў, гісторыкаў, усіх, зто цікавіцца беларускай народнай творчасцю.
ЗМЕСТ
Ян Чачот і браты Тышкевічы. Т. В. Валодзіна
Фальклорныя запісы Яна Чачота
Песні
- Калядныя
- Валачобныя
- Веснавыя
- Купальскія
- Жніўныя
- Хрэсьбінныя
- Вясельныя
- Калыханкі
- Пазаабрадавыя
Крывіцкія прыказкі і прымаўкі
Прыказкі і прымаўкі, прыстасаваныя да свят
Адметныя выразы і параўнанні, якія можна аднесці і да прымавак
Загадкі
Фальклорна-этнаграфічныя зборы братоў Тышкевічаў
Я. Тышкевіч
Вясельныя абрады вясковага люду Мінскай губерні, Барысаўскім павеце, Гаенскай парафіі, назіраныя ў 1800, 1801 і 1802 гадах, з некаторымі песнямі і нотамі
Абрады вясковага люду з-над Бярэзіны
Прыказкі жыхароў з ваколіц Бярэзіны – паказчык высокага інтэлектуальнага развіцця народа
К. Тышкевіч
Прыпеўкі
Песні
Каментарыі
Спіс асноўных крыніц і прынятыя скарачэнні