Фэльтаўйс Макс. Жабка і чужынец

Фэльтаўйс Макс. Жабка і чужынец
4.99 р.
Вага: 280 г
Памеры: 210x235 мм



Казка. – Мінск : Каўчэг, 2005

ISBN 985-6056-35-1

Аднойчы ў лес прыйшоў жыць чужынец — Пацучок. Качаня папярэдзіла, што пацукі — злодзеі. Яны лянівыя, брыдкія й брудныя. Гэта ведае кожны! Парсючок сказаў, што пацукам у лесе ня месца. Аднак Жабка вырашыла сама пайсьці й паглядзець...

Фэльтаўйс Макс. Жабка і чужынец


Ад аўтара

Усім жывёлам на гэтай зямлі — чорным ці белым, блакітным ці жоўтым, чырвоным ці зялёным, паласатым ці плямістым...
Дарагія дзеці зь Сярэдняй і Ўсходняй Эўропы!

Мой урад з дапамогаю праграмы “Матра” падтрымлівае перамены да лепшага ў краінах, дзе вы жывяцё. Пры гэтым мы імкнемся ўма- цоўваць дэмакратыю, сяброўскія ўзаемадачыненьні й супрацоўніцтва паміж вашымі й маёй краінамі.

Праграма “Матра” існуе ўжо дзесяць гадоў. Дзесяць гадоў — гэта вялікі тэрмін, і таму мы вырашылі зрабіць вам падарунак на дзень нашага нараджэньня. Мы прапануем вам кніжку, у якой якраз і гаворыцца пра тыя перамены, што падтрымлівае “Матра”. У гэтай казцы распавядаецца пра тое, што аднойчы ў лесе, дзе жылі зьвяркі, пасяліўся чужынец. Зьвяркам гэта не спадабалася, і яны пачалі дрэнна казаць пра яго. Але сваімі добрымі справамі чужынец зьмяніў стаўленьне да сябе. Добра тое, што добра сканчаецца! Зразумела, гэта проста казка, але з дапамогай казак мы часам лепш разумеем, што адбываецца ў нашым жыцьці. I гэтая казка вучыць нас быць больш прыязнымі да чужынцаў.

Я жадаю вам ад імя “Матры” прыемнага чытаньня.


Раім таксама паглядзець:
Толкін Джон Рональд Руэл. Каваль зь Вялікага Вутану
4.79 р.

Толкін Джон Рональд Руэл. Каваль зь Вялікага Вутану

Ня вельмі даўно – для тых, у каго доўгая памяць – і ня вельмі далёка – для тых, у каго доўгія ногі – стаяла вёска. Звалася яна Вялікім Вутанам, бо была большая за Малы Бутан, што хаваўся на некалькі міляў глыбей у лесе. А сама па сабе вёска была ня надта й вялікая, але ў тыя часы багатая, і людзей там жыло шмат – і добрых, і дрэнных, і сярэдніх – адным словам, розных, як паўсюль...

Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў
5.49 р.

Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў

Казкі, фантастычныя апавяданні, артыкулы пра знакамітых людзей, якія так ці інакш звязаны з космасам, умясціліся ў чатыры раздзелы, дзе кожная старонка здзіўляе і захапляе!

Масла Алена. Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала
6.49 р.

Масла Алена. Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала

Пані Чаротная расказвае сваёй шматлікай радні аб прыгодах і знаёмствах, што напаткалі яе падчас вандроўкі да цёткі Крумкі. Ад роднай сажалкі ў Прыздвінні да Палангі – шлях не блізкі. Але падарожніцы дапамагаюць спрыт і таварыскі характар... Героі казкі – "насельнікі" Чырвонай кнігі. У кожнага з іх – свой характар і стаўленне да свету. Адпаведна гэтаму і разгортваюцца казачныя падзеі.