Галіноўская Ніна. Калі я шчаслівы

Галіноўская Ніна. Калі я шчаслівы
4.99 р.
Вага: 390 г
Памеры: 150x250 мм



Kaлi я шчаслівы : вершы, казкі, жарты, небыліцы : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту Ніна Галіноўская; мастак Галіна Хінка-Янушкевіч. —Мінск : Выдавецкі дом «Звязда», 2013. —160 с. : іл. — Цвёрдая вокладка

ISBN 978-985-7083-13-8

Зборнік разнастайны па жанрах — вершы, казкі, жарты, небыліцы. Творы прасякнуты любоўю да дзяцей, выхоўваюць у ix павагу да бацькоў, сяброў, прывіваюць цікаўнасць да навакольнага свету, патрыятычныя пачуцці да свайго роднага краю.

Напісана кніжка з веданнем псіхалогіі дзяцей, даходлівай мовай для малодшага школьнага узросту..

 

ЗМЕСТ

НАША ДРУЖНАЯ СЯМ ’Я.
ЗАПРАШАЮ У Г0СЦІ Я

ЛЮБІМ ЖАРТЫ, НЕБЫЛІЦЫ.
БУДЗЕМ РАЗАМ ВЕСЯЛІЦЦА

ЗАПРАШАЕМ У ДЗЕТСАД.
ПАВІТАЙЦЕ ДАШКАЛЯТ

ТАК ЦІКАВА 3 БАЕМ —
КАЗАЧКІ ЁН БАЕ

ЛЮБОЙ ПАРОЮ ГОДА
ЛЮБЛЮ ЦЯБЕ, ПРЫРОДА

 

Ніна Галіноўская. Калі я шчаслівы / старонкі з кнігі

 

Ніна Галіноўская. Калі я шчаслівы / старонкі з кнігі

 

Ніна Васільеўна Галіноўская (нар. 18 снежня 1935, в. Вялікія Лазіцы, Шклоўскі раён, Магілеўская вобласць) — беларуская паэтэса. Нарадзілася ў сялянскай сям'і. У 1955 годзе скончыла Магілёўскае дашкольнае педагагічнае вучылішча. Працавала выхавацелькай дзіцячага сада торфапрадпрыемства «Калпеніца» Брэсцкай вобласці, карэктарам газеты «Мінская праўда» (1962—1963). Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1985 г.

Першы верш апублікавала ў 1958 г. (скідальская раённая газета «Красное знамя»). Аўтар кніжак вершаў для дзяцей «Давайце пазнаёмімся» (1962), «Лясная зарадка» (1965), «Размова сняжынак» (1968), «Сяргейкаў параход» (1972), «Кніжчыны сябры» (1975), «Мой дзень» (1977), «Зай прагназіст» (1979), «Незвычайны карагод» (1986), «Восень едзе ў магазін» (1990), калектыўнага зборніка «Калі ветрык спачывае» (1985).


Раім таксама паглядзець:
Галіноўская Ніна. Звяры ў трамваі
5.99 р.

Галіноўская Ніна. Звяры ў трамваі

Гэтая кніга цудоўны падарунак дзецям і бацькам. Яе напісала вядомая пісьменніца Ніна Галіноўская. Вершы, поўныя весялосці і гарэзлівага гумара, падораць шмат радасці чытачам.

Галіноўская Ніна. Леў смяецца
5.99 р.

Галіноўская Ніна. Леў смяецца

Чарговая кніга з серыі "Нашым дзеткам" паэткі Ніны Галіноўскай і мастачкі Марыі Станкевіч будзе цудоўным падарункам як малым, так і іх бацькам, паколькі адпавядае крытэрам добрага выдання для самай складанай, па сутнасці, групы чытачоў.

Масла Алена. Пацучок Фэлік падарожнічае
4.99 р.

Масла Алена. Пацучок Фэлік падарожнічае

Кніга расказвае пра пацучка Фэліка, няўрымслівага і летуценнага жыхара гарадскіх сутарэнняў. Яму ўсё адно, што думаюць пра яго людзі і што многія яго нават баяцца. Ён задумаў пазнаёміцца са светам, які нашмат большы, чым яго родныя сутарэнні, і стрымаць адважнага падарожніка не могуць ніякія перасцярогі.

Вашчанка Аляксандр. Хлопчык Лёкса і Купальскі Дзядок
6.09 р.

Вашчанка Аляксандр. Хлопчык Лёкса і Купальскі Дзядок

Сюжэт аповесці пабудаваны на тым, што гарадскі хлопчык прыязджае на канікулы ў вёску да бабулі і ў час святкавання Купалля знаёміцца з дзядком, які распавядае яму і ягоным сябрам паданні пра Змея, ваўкалакаў, дамавікоў, русалак, Вужынага цара. Пераплятаюцца гісторыя і сучаснасць, далёкае мінулае робіцца блізкім і зразумелым.

Васючэнка Пятро. Дванаццаць подзвігаў Геракла
6.99 р.

Васючэнка Пятро. Дванаццаць подзвігаў Геракла

Пра подзвігі асілка, які змагаецца з монстрамі, ліхадзеямі, разбойнікамі і нязменна перамагае іх, аўтар распавядае ва ўласцівай яму разняволенай манеры, займальна і з гумарам. Раман змяшчае шмат цікавых звестак па міфалогіі, гісторыі, геаграфіі Старажытнай Грэцыі.