Гамбровіч Вітальд. Ferdydurke

Гамбровіч Вітальд. Ferdydurke
4.99 р.
Вага: 340 г
Памеры: 130x200 мм



Раман / Пер. з польск. Васіля Сёмухі. — Мінск: Калегіюм Еўропы Усходняй імя Яна Новака-Езёраньскага; Зміцер Колас, 2009.— 266 с.— (Littera scripta).

ISBN 978-83-61617-96-9
ISBN 978-985-6783-63-3

Раман аднаго з найбуйнейшых польскіх аўтараў ХХ ст. Вітальда Гамбровіча, поўны чорнага гумару, працягвае камедыйныя традыцыі вялікіх майстроў мінуўшчыны Рабле, Сэрвантэса, Філдынга. Правакацыйны стыль, парадаксальная будова твору і абсурднасць яго сітуацый не замінаюць аўтару глыбока даследаваць такія вечныя тэмы, як узаемаадносіны маладосці і даросласці, сталасці і недаспеласці, уплыў на чалавека культуры і дачыненняў з іншымі, свабода асобы і яе залежнасць ад чужой думкі...

Пра аўтара

Вітальд Гамбровіч (Witold Gombrowicz) нарадзіўся 4 жніўня 1904 г. у маёнтку Малашыцэ пад Апатувам. Паходзіў з сярэднезаможнага сялянскага роду — яго дзед Ануфры Гамбровіч страціў у студзеньскім паўстанні маёнткі на Жмудзі і перасяліўся на Сандамершчыну. Вітальд вучыўся ў каталіцкай гімназіі імя св. Станіслава Косткі ў Варшаве, а пасля экзаменаў y 1923—1926 гг. вывучаў права ў Варшаўскім універсітэце, дзе і набыў званне магістра. У 1928 г., пасля году побыту ў Францыі, дзе вучыўся ў Instіtut des Hautes Etudes Internationales, пачаў працаваць судовым юрыстам-практыкантам. У 1933 г. дэбютаваў томам апавяданняў “Помнік з акрэсу сталення”, супрацоўнічаў з газетай “Кур’ер Паранны”, часопісамі “Скамандэр”, “Час”. Падтрымліваў кантакты з мастакоўскім сяродкам, належаў да сталых наведнікаў кавярні “Земяньска”. У жніўні 1939 г. Гамбровіч адплывае ў Аргентыну на трансатлантычным параходзе “Храбры”, дзе яго застае выбух вайны. Вырашае застацца ў Аргентыне, звяртаецца ў польскую амбасаду ў Буэнас-Айрэсе, але прызыўная камісія прызнае яго непрыдатным да вайсковай службы. Жыве на сціплыя сродкі, ананімна піша ў газеты. Завязвае знаёмствы ў асяроддзі маладых аргентынскіх літаратараў і мастакоў, з якімі сустракаецца ў кавярнях “Фрэгата” і “Рэкс”. Піша творы, перакладае іх з сябрамі на іспанскую мову. У 1947—1955 гг. працуе чыноўнікам у Польскім банку ў Буэнас-Айрэсе. У 1951 г. Гамбровіч распачынае супрацу з Літаратурным інстытутам у Парыжы, дзе пазней публікуюцца ягоныя творы на старонках штомесячніка “Культура”. Пасля сыходу з банка жыве на стыпендыю радыё “Вольная Еўропа”, Фонду А. Кёстлера, з прыватных урокаў філасофіі, а пазней з даходаў ад выданняў і выставаў твораў у многіх краінах. У Польшчы з 1958 г. да паловы 1970-х гг. творы пісьменніка не публікаваліся і не згадваліся афіцыйна, месцамі толькі дазваляліся выставы карцін. У траўні 1963 г. на запрашэнне Фонду Форда наведаў Заходні Берлін. З Берліна выехаў у Парыж і Руамонт, дзе правёў тры месяцы ў доме, які належаў Cercle culturel — таварыству, што арганізуе міжнародныя сустрэчы асобаў з літаратурнага, мастацкага, навуковага асяроддзя. Тут сустрэў Марыю Рыту Ляброс, канадскую раманістку, з якой пазней ажаніўся. У 1966 г. перабраўся ў Вэс непадалёк ад Ніцы. Памёр у 1969 г. ад лёгачнай недастатковасці.

За літаратурную творчасць атрымаў прэмію фонду А. Южыкоўскага ў Нью-Йорку (1966), прэстыжную міжнародную ўзнагароду выдаўцоў Прыкс Формэнтор (1967), у 1968 г. кандыдаваў на Нобелеўскую прэмію.


Раім таксама паглядзець:
Бэссон Патрык. Ліст да страчанага сябра
4.99 р.

Бэссон Патрык. Ліст да страчанага сябра

Раман апавядае пра знешне нібыта лёгкае жыццё маладых людзей, якія вядуць, тым не менш, няпростыя пошукі свайго месца ў гэтым жыцці і, на жаль, не заўсёды ўдала спрабуюць паразумецца паміж сабою.

Дваццаць польскіх апавяданьняў
3.99 р.

Дваццаць польскіх апавяданьняў

У зборнік увайшлі дваццаць апавяданьняў дзесяці папулярных і чытаных сучасных польскіх аўтараў. Адрозныя векам і стылістыкай, яны адлюстроўваюць найбольш характэрныя мастацкія тэндэнцыі ў кароткай прозе сённяшняй Польшчы.

2.99 р.

Гюле Павел. Мэрсэдэс-Бэнц

Раман, апавяданьні / Пераклад з польскай М. Шоды. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 248 с.