Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Гапееў Валерый. Урокі першага кахання

Гапееў Валерый. Урокі першага кахання
2.79 р.
Вага: 340 г
Памеры: 145x220 мм



Аповесці. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2010. – 192 с. – (Пераходны ўзрост).

ISBN 978-985-6941-28-6

У цэнтры кнігі – сучасныя падлеткі. Характары герояў раскрываюцца ў аповесцях праз сацыяльныя, маральныя, эратычныя праблемы і пытанні росту.

ЗМЕСТ

Усё цудоўна,
або Урок бяспечнага кахання

Лёшкава каханне,
або Віртуальнае дрэва рэальнасці

Першы боль,
або Доказ закона прыгажосці


Усё цудоўна,
або Урок бяспечнага кахання (урывак)

Ранак быў цудоўным: празрыстым, ціхім, шматабяцаючым. За апошні пахмурны тыдзень сёння сонца паднімалася над купаламі царквы ў блакітным-блакітным, чыстым небе. І людзі былі цудоўныя: твары ветлівыя, ўсмешкі блукаюць.

А яшчэ Тані нешта прыемнае прыснілася-прымроілся. Што - не памятае. Але застаўся ад сну настрой - узнёслы і лёгкі. Значыць, нешта прыемнае сёння здарыцца.

Ды і чаму не здарыцца прыемнаму? Сёння вечарам у школе дыскатэка. Увогуле, вучыцца сёння амаль некалі. 10-А адказны за правядзенне Дня прафілактыкі СНІДу. Цэлы тыдзень малявалі-клеілі плакаты, рыхтавалі матэрыялы для школьнага радыё. Будзе брэйн-рынг па антыснідавай тэматыцы - Таня удзельнічае. Яна многа ўсяго ведае, бо чытае і чытае. Калі яе аднакласнікі па вечарах, адно снег паспеў сысці і прагрэлася паветра, блукалі па вуліцах горада да позняй ночы, то Таня сядзела дома. Сама вінаватая: паддалася ўгаворам маці, што без вышэйшай адукацыі ты не чалавек. Выбралі інстытут для паступлення, факультэт. А там - англійская мова. А з англійскай у Тані… Вось і сядзіць па вечарах, каб падцягнуць саму сябе. Год адно застаўся. Але ж не будзеш толькі англійскай мовай мазгі тлуміць па пяць-шэсць гадзін. Даводзіцца і так што чытаць, калі ад англійскіх тэкстаў пачнуць плыць кругі перад вачыма.

Ды і маці пільнуе Таню. Сорамна ў гэтым прызнавацца, але жыццё Тані, 16-гадовай дзяўчыны, цалкам падпарадкавана правілам і жаданням маці. "Вывучу - тады жыві сваім розумам", - тлумачыць маці ёй самой, калі Таня пачынае прасіць хоць крышачку волі для сябе. "Я за цябе цяпер адказваю, і не ты шкадаваць будзеш, а я, калі што не атрымаецца. Не хачу, каб ты мяне некалі папракала, што не змагла цябе прымусіць вучыцца".

 

Валерый Гапееў – Нарадзіўся на гомельшчыне, у пасёлку Осава ў 1963 годзе, у вясковай сям'і.
Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым - у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер - каледж сувязі). Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у арміі. Пасля - работа на мінскім "Інтэграле".

У 1992 годзе пераехаў з сям'ёй у Івацэвічы. Тут працаваў на заводзе.

У гэты час стаў пісаць прозу. Першае сур'ёзнае апавяданне надрукавала "Маладосць" - "Абсалютнае жаданне". Часопіс "Крыніца" надрукаваў дэтэктыў на рускай мове "…И два в остатке". Невялікія карацелькі друкаваліся ў газетах.

Прачытаць некаторыя творы аўтара можна на яго сайце.


Раім таксама паглядзець:
Андранікава Гана. Гук сонечнага гадзіньніка
3.72 р.

Андранікава Гана. Гук сонечнага гадзіньніка

Пер. з чэiскай В. Бяльковіч; прадм. С. Сматрычэнкі. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2005. — 300 с. — (Чэшская калекцыя).

Бычкоўскі Алесь. Анамалія
4.17 р.

Бычкоўскі Алесь. Анамалія

Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі змешчаныя ў гэтай кнізе: дзве фантастычныя навелы "Ён прыйдзе апоўначы" і "Муары Лідлу". А разам з імі – захапляльныя аповесці і твор па-за жанрам – "Хвалі. Бязмежная плынь" – для тых, хто любіць філасофскія вандроўкі.

Місько Павел. Грот афаліны
4.99 р.

Місько Павел. Грот афаліны

Дзесьці ў акіяне раскінуліся астравы і атолы архіпелага, празванага Вясёлым. Ёсць там нават востраў Рай. Для багачоў, якія з'язджаюцца сюды з усіх куткоў свету і хочуць пазабавіцца, архіпелаг сапраўды здаецца вясёлым, а жыццё – райскім. Але не для карэнных жыхароў… Падзеі адбываюцца на зямлі і пад зямлёй, на вадзе і пад вадой. Героі – не толькі людзі, але і дэльфіны. Адзінаццацігадовы Янг, яго старэйшы брат Радж і іх сябры часта трапляюць у вельмі небяспечныя сітуацыі.