Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Гапеева Вольга. Метад муаравых крэсак

Гапеева Вольга. Метад муаравых крэсак
3.99 р.
Вага: 80 г
Памеры: 95x140 мм



Вершы. – Мінск: Галіяфы, 2012. – 76 с. – (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6906-65-0

Кніга паэзіі ўвабрала ў сябе найлепшыя вершы былых гадоў і новыя творы вядомай паэткі. Аматары сучаснай паэзіі абавязкова штосьці знойдуць для сябе ў паэтычным свеце Вольгі Гапеевай.

ЗМЕСТ

і панядзелак, і мора
спінамі ў снег падаем
так і буду стаяць
іхнія целы я вуснамі вывучала
я застаюся
пакуль ты забываеш на маё імя
хворае сэрца
у вагоне 898
там, дзе пранізліва грукае вецер у грудзі
вычытаны гэты снег
ўся ў панядзелкавых абдымках
дзяўчына
як неразношаны абутак
непабудаваны дом
ні кахання ў мяне ані кар’еры
калі ты дрэва
як памерці
куды мне спрачацца з жоўтымі слівамі
ісці па асфальце ў ботах
я бяздомныя рухі цела свайго
прымусовае шчасце раздавалі ўчора
хутка восень
такі непрыкметны
хлопчык кульгавы
калі народзіцца смерць
марцыпанавы снег
пад грукат малочнага сэрца
запляцеш мне коскі коскі
я збіраюся на вайну
ты гандлюеш маімі вачыма
адчыняй сваю дамавіну
пясок
восенню
у слоік
я распілую хоспісны вечар
аблокі пераспелыя
ВЕРШЫ ПРА ЖНІВЕНЬСКІ ГОЛАС
адсюль немагчыма памерці
я часткова памру
спелыя зморшчынкі лужынаў
у жоўтай траве
снежня чацвёртага
ад слупа да слупа
зрываюся
мяне не хапае
МНЕ белым кітом
пустою калыскай павісну
па-ведамленне
р-ранкам халодным
вока каня
напэўна
калі памірае дрэва
дарогаю быць цяжка
ля дрэва гранатавага сфатаграфую сябе


Ні кахання ў мяне ані кар’еры

ні кахання ў мяне ані кар’еры
толькі завушніца ў вусе правым
ды адна ў левым
ні дачкі не маю ані сына
крумкачоў у полі я чытаць вучыла
я без крыўды крыўда без мяне
кагосьці падзялілі
а мяне – не

 

Вольга Гапеева – беларуская пісьменніца. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт (2004), спецыяльнасць – замежныя мовы і літаратура – англійская і нямецкая, трэцяя – французская. Ступень магістра (лінгвістыка, 2005, МДЛУ), ступень магістра па Гендэрных даследаваннях (2007, EHU-International, Вільнюс, Літва). Навучаецца ў аспірантуры Лінгвістычнага універсітэта (параўнальная лінгвістыка).

Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі.


Раім таксама паглядзець:
Вішнёў Зміцер. Шоргат жукоў
6.99 р.

Вішнёў Зміцер. Шоргат жукоў

У новую кнігу Змітра Вішнёва ўвайшлі тэксты, напісаныя за апошнія некалькі гадоў (2005—2011). Большасць змешчаных у выданні твораў друкавалася ў перыядычым друку: «Новы час», «Дзеяслоў», «Тэксты».

Брыль Антон Францішак. Не ўпаў жолуд
4.99 р.

Брыль Антон Францішак. Не ўпаў жолуд

У кнізе – вершы і малыя паэмы, напісаныя ў 2003 – 2011 гг. Збольшага – непасрэдныя і ўскосныя эксперыменты ў міфапаэтыцы, самаробныя легенды, самаствораныя паданні і самаадчутыя повязі, спробы засяліць змрок вакол чалавечага жылля – згодна з уласным густам і дзеля агульнай карысці

Бурлак Вера. Дзеці і здані
6.99 р.

Бурлак Вера. Дзеці і здані

Новую кнігу Веры Бурлак склалі вершы, замалёўкі і п'ескі. Асобныя творы вызначаюцца іранічнай танальнасцю, разбурэннем існых літаратурных стэрэатыпаў, эксперыментальным пошукам.