Гарачка Усевалад. Багі і героі

Гарачка Усевалад. Багі і героі
3.99 р.
Вага: 40 г
Памеры: 140x70 мм



Вершы, апавяданні, п’еса. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 76 с. – (Другi фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6906-20-9

Праз творы сваёй новай кнігі "Багі і Героі" Усевалад Гарачка расказвае ў гратэскава-іранічнай форме пра таго "Залатога Цяльца", якога столькі гадоў запар стваралі нашыя пісьменнікі, мастакі ды іншыя "творчыя асобы".

Аўтар прапануе сваім чытачам яшчэ раз перажыць (на гэты раз як фарс) тое, што некалі гаварылася з самай сур'ёзнай інтанацыяй.

Змест

1. Багі і героі
2. З новай Ленініяны
3. Дзедава нага
4. Свята вайны
5. Дарэчы
6. Творцы
7. Французскі пінжак

Усевалад Гарачка. Нарадзіўся 12 снежня 1968 года ў пасёлку Юцкі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. У 1986 годзе скончыў Дзямідавіцкую сярэднюю школу, у 1992 годзе – фізічны факультэт БДУ. Працуе на ВНА "Інтэграл". Жыве ў г. Фаніпаль. Жанаты. Мае дачку.

Вершы піша з 1992 года. З 1993 года выступае ў перыядычным друку: спачатку з вершамі, а потым і з крытычнымі артыкуламі, эсэ, кароткімі апавяданнямі. З 2005 года сябра Беларускага ПЭН-цэнтра, з 2006 – Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Раім таксама паглядзець:
Гарачка Ўсевалад. Пралетарскія песні
0.32 р.

Гарачка Ўсевалад. Пралетарскія песні

Мінск: Логвінаў, 2004. — 72 с.

У першую кнігу вядомага пралетарскага паэта Ўсевалада Гарачкі ўвайшлі вершы розных гадоў. Настраёвая разнастайнасць надае "песням" часам рэвалюцыйную, а часам лірычную дынаміку гучання.

Акулін Эдуард. Вітражы
3.99 р.

Акулін Эдуард. Вітражы

У новай кнізе вершаў Эдуард Акулін стварае шматколерныя вітражы свайго паэтычнага Сусвету, робячы гэта па-майстэрску нязмушана і выкшталцона.

Васючэнка Пятро. Піраміда Ліннея
3.99 р.

Васючэнка Пятро. Піраміда Ліннея

Вершы. — Мінск: Галіяфы, 2008. — 76 с. — (Другі фронт мастацтваў).