Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV – XX ст.

Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV – XX ст
1.56 р.
Вага: 530 г
Памеры: 150x210 мм



Пад рэдакцыяй А. Ф. Смаленчука, Н. У. Сліж. – Гародня, 2009. – 383 c. : іл. – (Гарадзенская бібліятэка).

ISBN 978-83-61617-81-5

Матэрыялы зборніка прысвечаныя гісторыі Гродна. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзейнасці гарадскіх і дзяржаўных органаў улады, а таксама палітычнае жыццё. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў.

Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі і мінулае яе гарадоў.

ЗМЕСТ

Прадмова

Горад у эпоху Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай

Дзяржаўныя ўстановы ў Гародні ў XV – XVIII ст.

Аляксей Шаланда
Замкавы суд у Гарадзенскім павеце (другая палова XV – 1566 г.)

Аляксей Шаланда
Земскі суд Гарадзенскага павета ў 1555 – 1564 гг.

Наталля Сліж
Вяноўныя запісы ў кнізе гарадзенскага земскага суда за 1578 – 1579 гг.

Зміцер Яцкевіч, Урублеўскі Вадзім
Гарадзенскі магістрат у XVII ст.

Алесь Доўнар
Пастанова камісараў Яна Казіміра Вазы 1650 г. аб парадку кіравання ў Гародні

Mariusz Sawicki
Grodno і Grodzieńszczyzna w Metryce Litewskiej w 1650 roku. Nominacje urzędnicze i sprawy ekonomiczne

Tomasz Ciesielski
Grodno miejscem obrad komisji i trybunałów skarbowych. Przyczynek do dziejów skarbowości litewskiej pierwszej ćzwierci XVIII w.

Соймы, соймікі і палітычнае жыццё Гарадзенскага павета ў XVI – XVIII ст.

Віталь Галубовіч
Соймік Гарадзенскага павета ў XVI – XVII стст.

Уладзімір Падалінскі
Павятовая палітычная эліта ў святле дзейнасці гарадзенскага сойміка ў другой палове XVI ст.

Зміцер Віцько
Супрацьстаянне палітычных груповак у Гарадзенскім павеце ў 1696 – 1700 гг. (падчас грамадзянскай вайны ў ВКЛ)

Ганна Паўлоўская
Апісанне гарадзенскіх соймікаў у хроніках бернардзінскага кляштара

Крыніцы

Наталля Сліж
Уладанні гарадзенскага ключніка Мікалая Яновіча Клачко ў першай палове XVI ст.

Андрэй Радаман
Інструкцыя шляхты Гарадзенскага павета паслам на Варшаўскі сойм 1572 г. з агульнаваяводскага сойміка Трокскага ваяводства, які адбыўся ў Самілішках 9 снежня 1571 г.

Віталь Галубовіч
Справа пра напад на гарадзенскі кляштар францысканцаў у 1645 г.

Горад у ХІХ – ХХ ст.

Іна Соркіна
Адукацыя ў Гродне ў першай палове XIX ст. па матэрыялам фонда Канцылярыі Гродзенскага губернатара

Вольга Сабалеўская
Лакальны ўзровень "габрэйскай палітыкі" (Гарадзенская губ., першая палова ХІХ ст.)

Святлана Грамыка
Крыніцы па гісторыі гродзенскага царкоўнага будаўніцтва ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гродне

Сяргей Токць
Дзейнасць гарадзенскіх выбарных гарадскіх устаноў перыяду Расійскай імперыі ў матэрыялах НГАБ у Гродне

Сяргей Токць
Матэрыялы да гісторыі Горадні і ваколіц у зборах Нацыянальнай бібліятэкі імя Асалінскіх "Асалінэум" у Вроцлаве

Таццяна Казак
Дакументы магістрата г. Гродна 1919 – 1939 гг. у фондах Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці

Сяргей Жумар
Кінадакументы як крыніца па гісторыі Гродна (па матэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў)

ПРАДМОВА

Навуковы поспех мінулагодняй канферэнцыі "Гарадзенскі палімпсест. XII – XX стст.", цікавасць грамадскасці і даследчыкаў да зборніка яе матэрыялаў прымусілі арганізатараў задумацца над мэтазгоднасцю ператварэння аднаразовай акцыі ў доўгатэрміновы праект. Відавочная неабходнасць сістэмнага вывучэння гораду і рэгіёну. Галоўнаю мэтаю задуманага праекту стала выяўленне і вывучэнне крыніцаў па гісторыі Гродна ў архівах і бібліятэках Беларусі ды іншых краінаў. Дзякуючы падтрымцы Грамадскага руху "За свабоду!" гэтая ідэя пачала ажыццяўляцца са студзеня 2009 г.

На першым этапе рэалізацыі праекта галоўным аб'ектам навуковай зацікаўленасці сталі фонды дзяржаўных і саслоўных органаў кіравання, судоў са збораў Нацыянальнага гістарычнага архіва (НГАБ) у Мінску, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гродне (НГАБ у Гродне), Дзяржаўнага архіва Гарадзенскай вобласці (ДАГВ). Былі створаныя даследчыя групы, дзейнасць якіх каардынавалася Н. Сліж і А. Смаленчуком. Даследаваннем гарадской праблематыкі перыяду ВКЛ і Рэчы Паспалітай займаліся Аляксей Шаланда, Зміцер Яцкевіч, Віталь Галубовіч і Вадзм Урублеўскі. XIX – XX стст. стала прадметам даследаванняў Іны Соркінай, Святланы Грамыкі, Таццяны Казак і Сяргея Токця. Адпаведна матэрыялы раздзела "Горад у эпоху Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай" рэдагавала Наталля Сліж, а раздзела "Горад у XIX – XX ст." – Алесь Смалянчук.

Вынікі даследаванняў было вырашана прадставіць на чарговай канферэнцыі "Гарадзенскі палімпсест", склад удзельнікаў якой пашырыўся іншымі даследчыкамі з Мінску, Гродна і Аполе (Польшча).

Канцэнтрацыя ўвагі на дзейнасці дзяржаўных устаноў Гродна і гарадскіх органаў улады цалкам зразумелая. У перыяд Вялікага Княства Літоўскага тут дзейнічалі замкавы, гродскі, земскі, падкаморскі і копны суды, знаходзіўся Галоўны Трыбунал ВКЛ, адбываліся соймы і соймікі. У XIX – пачатку XX ст. у горадзе месціліся губернскія ўстановы, а ў міжваенным часе – павятовыя. 20 – 30-я гг. XX ст. таксама характарызуюцца "вяртаннем" у Гродна магістрата.

Многія матэрыялы зборніка можна характарызаваць словам "упершыню". Іншай яго асаблівасцю з'яўляецца вялікая колькасць апублікаваных крыніцаў з архіваў Мінску, Гродна, Санкт-Пецярбургу, Вроцлава. Яны падаюцца або як дадаткі да аналітычных тэкстаў, або асобна.

Па-ранейшаму мы імкнемся "прачытаць" знішчаныя часам і людзьмі старонкі "гарадзенскага палімпсесту". Але гэты зборнік, як і ўвесь праект, не толькі пра Гродна. Фактычна, праз рэканструкцыю мінулага аднаго горада мы спрабуем зразумець гісторыю гарадской цывілізацыі ўсёй Беларусі.

Алесь Смалянчук

Рэцэнзенты:
Доктар гістарычных навук, прафесар З. В. Шыбека
Доктар гістарычных навук, прафесар А. К. Краўцэвіч

На старонках кніг, якія складаюць "Гарадзенскую бібліятэку", прадстаўлена забытая гісторыя Гародні, традыцыя суіснавання розных народаў і культур, памяць пра гістарычную спадчыну, культурніцкія і літаратурныя дасягненні творцаў горада на працягу стагоддзяў.

"Гарадзенская бібліятэка" гэта яшчэ адзін напамін гарадзенцам, што лёс гораду ў іх руках. Толькі агульнымі намаганнямі мы здолеем перанесці ў наступныя стагоддзі непаўторнасць гістарычнай Гародні, зберагчы яе ўнікальнасць для нашчадкаў.

"Гарадзенская бібліятэка" прысвячаецца той Гародні, якой мы можам ганарыцца.


Раім таксама паглядзець:
Гардзееў Юры. Магдэбургская Гародня
13.99 р.

Гардзееў Юры. Магдэбургская Гародня

Манаграфі Юрыя Гардзеева – першая ў Беларусі праца, прысвечаная сацыятапаграфіі горада. Выбраны для даследавання перыяд 16 – 18 ст. надзвычай важны ў гісторыі Гародні. Сённяшняя планіровачная структура гістарычнай часткі горада сфармавалася менавіта ў гэты час. Да таго ж, тапаграфія Гародні адлюстравала ў сабе змену цывілізацыйнай арыентацыі Беларусі – пераход ад візантыйскай да заходнееўрапейскай традыцыі.

Доўнар-Запольскі Мітрафан. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры
5.30 р.

Доўнар-Запольскі Мітрафан. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах

Падрыхт. да друку : А. І. Груша, Р. А. Аляхновіч; камент. : А. І. Груша, Ш. І. Бекцінееў, Л. Каралюс ; увод. арт. : Д. У. Караў, А. У. Унучак, А. І. Груша; камент. А. І. Груша, Ш. І. Бекцінееў, Л. Каралюс. — Мінск : Беларуская навука, 2009. — 759 с. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі). Цвёрдая вокладка.

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні
12.99 р.

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні

Кніга складаецца з трох навелаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследаванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар'еру пачынаў у Гародні. Гэта першая падобнага кшталту кніга прысвечаная Гародні.

Невядомая Беларусь
1.24 р.

Невядомая Беларусь

У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі, а таксама публічныя асобы.