Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Гарадзенскі палімпсест 2012

Гарадзенскі палімпсест 2012
5.99 р.
Вага: 560 г
Памеры: 140x205 мм



Людзі даўняй Гародні. XV – XX стст.. Пад рэдакцыяй А. Ф. Смаленчука. Рэцэнзенты: доктар гістарычных навук А. К. Краўцэвіч, доктар гістарычных навук З. В. Шыбека. — Гродна : Гарадзенская бібліятэка, 2013. — 416 с. : іл.

ISBN 978-83-7893-136-2

Матэрыялы чарговага зборніка “Гарадзенскі палімпсест” прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як фенамена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў выразным антрапалагічным кантэксце. Тэксты зборніка значна пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі.

Кніга адрасаваная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

ЗМЕСТ

Прадмова

Гарадзеншчына і гарадзенцы ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага

Алег Ліцкевіч
Гародня і Гарадзенскі рэгіён у другой палове XІІI – XIV ст.: назва і межы

Jan Tęgowski
Rola Grodna w składzie Wielkiego Księstwa Litewskiego w XIV i początkach XV wieku

Алег Латышонак
Святы Амерык Венгерскі – сапраўдны патрон Горадні?

Уладзімір Канановіч
Легенда пра Літфо і Гарто ў Хроніцы Сымона Грунаў або некалькі рысаў
палітычнай ідэалогіі ў Прускім герцагстве ў эпоху Адраджэння

Mariusz Sawicki
Instrukcja powiatu grodzienskiego na sejm w 1681 roku

Анатоль Цітоў
Гарадзенскія злотнікі ў XVI – пачатку XX ст.

Віталь Галубовіч
Канфірмацыйныя прывілеі на цэх гарадзенскім шаўцам Жыгімонта (1605) і Уладзіслава Вазаў (1633)

Наталля Сліж
Гісторыя роду Валовічаў на Гарадзеншчыне ў XV-XVII стст.

Дзмітры Віцько
Да пытання пра палітычную арыентацыю Катовічаў у канцы XVII ст.

Ганна Паўлоўская
Вобразы гарадзенцаў у апісаннях смерці ў кляштарных хроніках (XVII-XVIII стст.).

Горад і яго жыхары ў XIX - XX стст.

Андрэй Вашкевіч, Андрэй Чарнякевіч
Занёманскі Фарштат Гародні ў XVI – першай палове XX ст.: эвалюцыя
гарадской прасторы

Алесь Радзюк
Гарадзенцы пад наглядам паліцыі ў першай палове XIX ст.

Мечыслау Супрон
Гарадзенскія камінары ў XIX – пачатку XX ст. 243

Татьяна Воронич
Криминальный мир губернского Гродно второй половины XIX – начала XX в.

Генадзь Семянчук
Пачаткі Городна/Гродна ў археалагічных і гістарычных даследаваннях канца XIX – XXI ст.: спроба канкрэтызацыі

Іна Соркіна
Жанчыны Горадні на мяжы XIX – XX ст.

Jan Jerzy Milewski
Kobiety w życiu społeczno-politycznym i kulturalnym międzywojennego Grodna


Адукацыя ў міжваенным Гродне ў 1921 – 1939 гг.

Таццяна Касатая
Прадпрымальніцкая дзейнасць уладальнікаў гродзенскіх кінатэатраў у 1910 – 1930-я гг.

Waldemar Wołkanowski
Sportowe związki Wilna i Grodna w latach 1920-1928

Фёдар Ігнатовіч
Гарадзенец Мікалай Марцінчык (1901 – 1980): лёс беларускага асветніка

Алесь Смалянчук
Трансфармацыя знакаў памяці постсавецкага Гродна

Крыніцы
Віталь Галубовіч
Да гісторыі скарбашукальніцтва на Беларусі: прывілей Жыгімонта Вазы (1588) на пошук скарбаў у Гародні і яе ваколіцах

Наталля Сліж
Ліст Жыгімонта Вазы гарадзенскаму земскаму суддзі Грыгорыю Масальскаму ў справе гарадзенскага сойміка (1589)

Нататкі даследчыка
Zbigniew Jędrychowski
Pustelnia grodzieńska


Прадмова

На працягу пяці гадоў (2008-2012) “Гарадзенскі палімпсест” аднаўляў знішчаныя часам і людзьмі старонкі гісторыі горада над Нёманам. Вынікам працы, якая вялася амаль цалкам на грамадскіх пачатках, сталіся штогадовыя гродзенскія лістападаўскія навуковыя канферэнцыі і зборнікі матэрыялаў, што атрымалі высокую ацэнку даследчыкаў з Беларусі, Літвы і Польшчы.

Нагадаю, што ў межах навуковага праекту “Гарадзенскі палімпсест” раней ужо былі апублікаваныя чатыры зборнікі.

Пятая кніга “Палімпсеста” датычыць пераважна падзеяў сацыяльнай гісторыі горада. Яна складаецца ў асноўным з матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі “Гарадзенскі палімпсест – V: людзі даўняй Гародні” (Гродна, 3– 4 лістапада 2012 г.), прысвечанай памяці гісторыка і археолага Міхася Ткачова (1942-1992).

Тэксты раздзелу Гарадзеншчына і гарадзенцы ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага рэдагавала Наталля Сліж (пры ўдзеле А. Смаленчука). Матэрыялы раздзелу Горад і яго жыхары ў ХІХ - ХХ стст. рыхтаваў да друку Алесь Смалянчук. Таксама друкуюцца гістарычныя дакументы і нататкі Збігнева Ендрыхоўскага пра даследчую працу ў Беларусі.

Межы Гарадзенскага рэгіёну ў другой палове ХІІІ – XIV ст. атрымалі асвятленне ў артыкуле Алега Ліцкевіча (Мінск). З роляй Гародні ў палітычным жыцці ВКЛ XIV – XV стст. знаёміць чытача Ян Тэнгоўскі (Беласток). Вядомы беларускі гісторык Алег Латышонак (Беласток) паставіў пад сумнеў слоган “Гродна – горад святога Губерта”. Ягоны рэферат, прысвечаны культу святога Амерыка Венгерскага, ставіць праблему назвы герба “магдэбургскай” Гародні.

Уладзімір Канановіч (Мінск) прааналізаваў міф пра паходжанне Гарадзенскага княства ў “Прускай хроніцы” Сімона Грунаў першай трэці XVI ст. Марыуш Савіцкі (Аполе) ахарактарызаваў інструкцыю Гарадзенскага павету сваім паслам на сейм 1681 г. Анатоль Цітоў (Мінск) засяродзіў увагу на гісторыі гарадзенскага цэху злотнікаў, пачынаючы з XVI ст. Наталля Сліж (Гродна) распавядае пра гісторыю роду Валовічаў на Гарадзеншчыне, а Зміцер Віцько спрабуе адказаць на пытанне пра палітычную арыентацыю прадстаўнікоў роду Катовічаў напрыканцы XVIII ст. Ганна Паўлоўская (Гродна) аналізуе запісы пра смерць у гродзенскіх кляштарных хроніках XVII – XVIII стст.

Другі раздзел зборніка распачынаецца артыкулам Андрэя Вашкевіча і Андрэя Чарнякевіча (абодва Гродна), прысвечаным гісторыі Занёманскага прадмесця горада. Алесь Радзюк (Гродна) ахарактарызаваў постаці гараджанаў, якія ў першай палове ХІХ ст. знаходзіліся пад паліцэйскім наглядам. Таццяна Вароніч (Мінск) зацікавілася крымінальным светам горада другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст., засяродзіўшы сваю ўвагу на рабаўніцтве і карупцыі.

Генадзь Семянчук (Гродна) зрабіў агляд канцэпцый узнікнення Городна / Гродна ў канцы ХІХ – ХХІ ст. і паспрабаваў пераглядзець радавод гарадзенскіх князёў. Іна Соркіна (Гродна) і Ежы Мілеўскі (Беласток) ахарактарызавалі ролю жанчын у жыцці горада пачатку ХХ ст. і міжваеннага перыяду (1919-1939). Ларыса Міхайлік (Гродна) прааналізавала сітуацыю з адукацыяй у горадзе ў “польскі перыяд” яго гісторыі. Таццяна Касатая (Гродна) звярнула ўвагу на прадпрымальніцкую дзейнасць уладальнікаў гродзенскіх кінатэатраў у 1910-1930-я гг. Вальдэмар Валканоўскі (Аполе) распавёў пра спартыўныя сувязі Гродна і Вільні ў міжваенны час. Асобе беларускага асветніка Мікалая Марцінчыка (1901-1980), якому за сваю дзейнасць давялося сядзець у польскіх турмах і савецкіх лагерах, прысвечаны артыкул Фёдара Ігнатовіча (Гродна). Алесь Смалянчук (Гродна), аналізуючы працэс трансфармацыі памяці/забыцця ў постсавецкім Гродне, заўважыў з’яўленне свайго роду роду інтэгральных “знакаў памяці”.

Алесь Смалянчук


Раім таксама паглядзець:
Горад Святога Губерта. Выпуск VII
3.99 р.

Горад Святога Губерта. Выпуск VII

Чарговы выпуск альманаха, прысвечаны 150-годдзю вызвольнага паўстання 1863 г. Большасць матэрыялаў звязаныя менавіта з гэтай падзеяй у гісторыі горада. Апроч таго традыцыйна разглядаюцца малавядомыя старонкі гісторыі Гродна і гістарычнай палітыцы. Разлічаны на шырокае кола чытачоў.

Гардзееў Юры. Магдэбургская Гародня
13.99 р.

Гардзееў Юры. Магдэбургская Гародня

Манаграфі Юрыя Гардзеева – першая ў Беларусі праца, прысвечаная сацыятапаграфіі горада. Выбраны для даследавання перыяд 16 – 18 ст. надзвычай важны ў гісторыі Гародні. Сённяшняя планіровачная структура гістарычнай часткі горада сфармавалася менавіта ў гэты час. Да таго ж, тапаграфія Гародні адлюстравала ў сабе змену цывілізацыйнай арыентацыі Беларусі – пераход ад візантыйскай да заходнееўрапейскай традыцыі.

Краўцэвіч Аляксандр. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага
6.49 р.

Краўцэвіч Аляксандр. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага

Вялікае Княства Літоўскае дзейнічала на еўрапейскай палітычнай арэне амаль пяць з паловай стагоддзяў — ад высокага сярэднявечча да навейшага часу (1248 — 1795 г.). У кнізе першыя этапы гісторыі ВКЛ прадстаўленыя ў еўрапейскім і беларускім гістарычным кантэксце.