Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР 1970-1982. Падзеі і дакументы

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР 1970-1982. Падзеі і дакументы.
9.99 р.
Вага: 550 г
Памеры: 145x200 мм



Рада БНР (1970-1982)/ Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — 300 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кніга 23) — Цвёрдая вокладка

ISBN 978-985-7119-10-3

Кніга "Рада БНР (1970-1982): Падзеі і дакументы" (23-я ў серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны") прысвечана беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903—1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання "Рада БНР (1947-1970): Падзеі. Дакументы. Асобы" (Мінск, 2013). У кнізе пададзены пратаколы і дакументы з дзейнасці Рады БНР 1970 — пачатку 1980-х гг., ліставанне найбольш значных дзеячаў, бібліяграфія, хроніка. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя кірункі і праблемы дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва на эміграцыі.

Рэцэнзент — доктар гістарычных навук Юры Грыбоўскі.

Кніга выдадзеная сумесна з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва (Нью-Ёрк, ЗША).

 

"Рада БНР ня можа абмежыцца да канцэпцыі парлямэнту і ўраду, як тэта было ў Беларусі, а мусіць займацца й справамі беларускае эміграцыі, на якой апіраецца. Рада БНР мусіць браць пад увагу спэцыфічныя абставіны й ня толькі выконваць свае абавязкі адносна Беларусі, але й дбаць пра ўтрыманьне беларускага нацыянальнага жыцьця ў беларускай эміграцыі".

Вінцэнт Жук-Грыцікевіч

 

ЗМЕСТ

Прадмова

Раздзел І:
Рада БНР Вінцэнта Жук-Грышкевіча: гістарычны нарыс

Новы старшыня
Новыя выклікі і магчымасці
Міжнародная палітыка
"Залатыя сямідзясятыя" беларускай эміграцыі
Новы Статут Рады БНР
Нутраныя справы Рады БНР
Дзейнасць сектараў
Рада БНР і яе цэнтральныя органы
Фінансавыя справы
Нутраныя канфлікты. Праблема дачыненняў з БЦР
Выдавецкая дзейнасць
Ветэранскія справы
Спадчына Міколы Абрамчыка: Фундацыя Крэчэўскага, Радыё "Свабода", Мюнхенскі інстытут
Знешнепалітычная дзейнасць
Супрацьстаянне з БССР і ідэалогія БНР
Архівы Рады БНР
Рада БНР і царкоўныя справы
Сыход Вінцэнта Жук-Грышкевіча

Раздзел ІІ:
Пратаколы

Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму i Сакратарыяту Рады БНР з дня 9 верасьня 1970 г
Пратакол 11-й Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, што адбылася 29 траўня 1971 г. у Нью Ёрку
Пратакол пасяджэньня Прэзыдыюму Рады БНР, што адбылося 1 чырвеня 1971 г. у Нью-Ёрку (на памешканьні сябра Рады БНР Ул. Русака)
Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму й Сакратарыяту Рады БНР з дня 18 сьнежня 1971 году
Пратакол нарады прадстаўнікоў эўрапэйскіх сэктараў Рады БНР у зал) Бібліятэкі Францшіка Скарьшы ў Лёндане, 37 Голдэн Роуд,
Лёндан 15 красавіка 1972 году
Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму й Сакратарыяту Рады БНР у Беларускім Рэлігійна-Грамадзкім Цэнтры ў Таронта, 15 травеня 1972 г.
Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму й Сакратарыяту Рады БНР у Нью Ёрку з дня 8 сьнежня 1972 году
Пратакол 12-ай Нечароднай Сэсіі Рады БНР, што адбылася 21 красавіка 1973 г. у Беларускім Рэлігійна-Грамадзкім Цэнтры на 524 ст. Клярэнс Авэ. Таронта, Онтарыё, Канада
Дадатак да пратаколу 12-й Сэсіі Рады БНР
Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму й Сакратарыяту Рады БНР дня 8 сьнежня 1973 г. у Фундацыі Крэчэўскага ў Нью Ёрку
Пратакол 13-й Чароднай Сэсіі Рады БНР, што адбылася 30 лістапада 1974 г. у будынку Фундацыі Крзчэўскага, 166-34 Готык Драйв, Джамэйка, Нью Ёрк, 11432, ЗША
Зварот Рады Беларускае Народнае Рэспублікі да беларускага грамадзтва
Рэзалюцыя 13-ай Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі на Чужыне 30 лістапада 1974 г. у Нью Ёрку, ЗША
Пратакол паседжаньня Рады міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі 1 студзеня 1951 г. Нью Ёрк, ЗГА Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму Рады БНР з дня 3 студзеня 1976 году ў Нью Ёрку
Пратакол 14-ай Ненароднай Сэсіі Рады БНР, што адбылася 27 лістапада 1976 г. у будынку Фундацыі Крэчэўскага, 166-34 Готык Драйв, Джамэйка, Нью Ёрк 11432, ЗША
Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму Рады БНР дня 29 лістапада 1976 г. у памешканьні Радыё «Лібэрты» ў Нью Ёрку
Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму Рады БНР з дня 23 травеня 1977 году
Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму Рады БНР дня 19 лютага 1978 г. у Нью Ёрку ў залі пад царквой
Пратакол 15-й Юбілейнай Сэсіі Рады БНР, што адбылася 25 лістапада 1978 г. у будынку Фундацыі Крэчэўскага, 166-34 Готык Драйв, Джамэйка, Нью Ёрку, 11432, ЗША
Прамова Старшыні Рады БНР на 15-й Юбілейнай Сэсіі Рады БНР (у скароце)
Пратакол 16-й Звычайнай Чароднай Сэсіі Рады БНР, што адбылася 24 лістапада 1979 г. у будынку Фундацыі Крэчэўскага, 166-34 Готык Драйв, Джамэйка, Нью Ёрку, 11432, ЗША
Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму Рады БНР з дня 20 верасьня 1981 г
Пратакол 17-ай Звычайнай Чароднай Сэсіі Рады БНР, што адбылася 27 лістапада 1982 г. у будынку Фундацыі імя П. Крэчэўскага, 166-34 Готык Драйв, Джамэйка, Нью Ёрк, 11423, ЗША
Прапанова пастановы 17-й Сэсіі Рады БНР

Раздзел ІІІ:
Дакументы

Камунікат Прэзыдыюму Рады Беларускае Народнае Рэспублік пра пераняцьцё старшынства Рады БНР
Да сэктараў і сяброў Рады БНР
Праўныя і ідэалягічныя асновы Рады БНР
I. Праўныя падставы Рады БНР
II. Народны, дэмакрагычны характар Рады БНР
III. Эміграцыйная спэцыфіка
Статут Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
I. Паўнамоцтвы, мэты й заданьні
II. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
III. Сэсія Рады БНР
IV. Прэзыдыюм Рады БНР
V. Старшыня Рады БНР
VI. Сакратарыят Рады БНР
VII. Сэктары Рады БНР
VIII. Сябры Рады БНР
IX. Скарб Рады БНР
X. Кантрольная камісія
XI. Аpxiў Рады БНР
XII. Суд
XIII. Праўная абарона Рады БНР
XIV. Зьмена Статуту
XV. Уваход у сілу Статуту
Плян працы Рады БНР на кадэнцыю (1974—1977)
I. Асновы пляну працы
II. Плян працы Рады БНР

Раздзел ІV:
Ліставанне

Ліст Раісы Жук-Грышкевіч
Лісты Міколы Нікана
Ліст Васіля Русака
Ліст Янкі Запрудніка
Ліст Аляксандра Стагановіча
Лісты Станіслава Станкевіча
Ліст Віталя Кажана
Лісты Вінцэнта Жук-Грышкевіча

Раздзел V:
Бібліяграфія

Паасобныя выданні
1971
1972
1973
1974
1975
1976
1977
1978
1979
1980
1982

Раздзел VІ:
Хроніка дзейнасці Рады БНР (1970—1982)

Іменны паказнік

 


Раім таксама паглядзець:
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР 1947-1970. Падзеі. Дакументы. Асобы.
10.99 р.

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР 1947-1970. Падзеі. Дакументы. Асобы.

Кніга прысвечаная 110-м угодкам з дня нараджэння першага прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903—1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы асобных дзеячаў. У гістарычным нарысе зробленая спроба асэнсавання асноўных напрамкаў гісторыі Рады БНР першых паваенных дзесяцігоддзяў.

Верас Зоська. Я помню ўсё
12.99 р.

Верас Зоська. Я помню ўсё

Выданьне прымеркаванае да 120-х угодкаў Зоські Верас (Людвікі Сівіцкай; 1892-1991) – пісьменніцы, лексыкографа, перакладчыцы, асьветніцы, грамадскай дзеячкі. У аднатомавіку без купюраў друкуюцца яе ўспаміны і 386 лістоў (367 – упершыню), адрасаваных яе гарадзенскім карэспандэнтам.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.

Гарэцкі Радзім. Браты Гарэцкія
4.99 р.

Гарэцкі Радзім. Браты Гарэцкія

Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя братоў Гарэцкіх: Максіма Іванавіча – класіка беларускай літаратуры, літаратуразнаўцы, крытыка, рэдактара-выдаўца, мовазнаўца, фалькларыста, педагога, публіцыста, грамадскага дзеяча; Гаўрылы Іванавіча – аднаго з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук, вядомага эканаміста, дэмографа, геолага, географа, археолага, грамадскага дзеяча.