Гарэцкі Максім. Дзве душы. У чым яго крыўда?

Гарэцкі Максім. Дзве душы. У чым яго крыўда?
6.99 р.
Вага: 170 г
Памеры: 125x185 мм



Дзве душы. У чым яго крыўда? / Максім Гарэцкі.— Мінск : Папуры, 2015.— 256 с.

ISBN: 978-985-15-2276-3

Максім Гарэцкі — геній айчыннай літаратуры, якога параўноўваюць з Рзмаркам. Але дакументальна-мастацкі дзённік нашага класіка "На імперыялістычнай вайне" пабачыў свет на некалькі гадоў раней, чым славуты раман "На Заходнім фронце без зменаў".

Аднак у 1930 годзе Максім Гарэцкі, які ставіў перад сабой звышзадачу "падняць беларуса да ідэальнага чалавека", быў абвінавачаны ў нацыяналізме, а пазней расстраляны.

На дзесяцігоддзі імя пісьменніка трапіла пад забарону, а яго творы былі даступныя толькі "літаратуразнаўцам" у цывільным.

Аповесць "Дзве душы" — адна з вяршыняў творчасці майстра. У ёй няма гераізацыі народа і ягоных правадыроў у гады грамадзянскай вайны. Галоўнаму герою Ігнату Абдзіраловічу не па дарозе з новай уладай.

Перавыдаць "крамольную" аповесць удалося толькі ў 1990 годзе.

ЗМЕСТ
Дзве душы.
У чым яго крыўда?


Раім таксама паглядзець:
Гарэцкі Максім. Дзве душы
5.99 р.

Гарэцкі Максім. Дзве душы

Заможны памешчык Абдзіраловіч, аўдавелы пасля трагічнага выпадку, давярае свайго малога Ігналіка карміліцы. А тая, жадаючы лепшай долі свайму дзіцяці, пераменьвае немаўлят. Пасля абодва – Ігнат і Васіль – праходзяць праз рэвалюцыю, Грамадзянскую вайну.

Гарэцкі Радзім. Браты Гарэцкія
4.99 р.

Гарэцкі Радзім. Браты Гарэцкія

Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя братоў Гарэцкіх: Максіма Іванавіча – класіка беларускай літаратуры, літаратуразнаўцы, крытыка, рэдактара-выдаўца, мовазнаўца, фалькларыста, педагога, публіцыста, грамадскага дзеяча; Гаўрылы Іванавіча – аднаго з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук, вядомага эканаміста, дэмографа, геолага, географа, археолага, грамадскага дзеяча.

Кульбак Майсей. Зельманцы
6.99 р.

Кульбак Майсей. Зельманцы

Майсей Кульбак - сярод найбольш значных беларуска-яўрэйскіх пісьменнікаў, якія пісалі на мове ідыш, што ў 1920-я гады была адной з афіцыйных моваў БССР. Жыццёвы шлях Кульбака трагічна абарваўся 29 кастрычніка 1937 года, калі былі расстраляныя 22 беларускія літаратары. Раман "Зельманцы" - гэта Атлантыда тагачаснага яўрэйскага жыцця, непаўторна і шматфарбна паказанага праз гісторыю старасвецкага мінскага двара.