Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Гарун Алесь. І я з народам...

Гарун Алесь. І я з народам...
0.72 р.
Вага: 250 г
Памеры: 200x130 мм



Вершы, апавяданні, п’еса. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. — 141 с. — (Бібліятэка школьніка).

У кнігу беларускага пісьменніка Алеся Гаруна (сапр.: Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі, 1887—1920) увайшлі найлепшыя вершы розных гадоў і п’еса для дзяцей "Датрымаў характар".

ISBN 978-985-02-0963-4

ЗМЕСТ

"Брацця, к агульнаму шчасцю..." Уладзімір Казбярук

ВЕРШЫ З КНІГІ "МАТЧЫН ДАР"
Людзям
"Чаму з маленства, з ураджэнства..."
Начныя думкі
"Як надарыцца мінута"
"Мілая, родная старонка-маці!"
"Ты, мой брат, каго зваць беларусам..."
Юдам
Песня-звон
"Усе з аднэй мы выйшлі нівы..."
У выгнанні
Ветру
Думы ў чужыне
З песняў няволі
"За тысячу вёрст ад радзімага краю..."
На смерць
"Думкі — дыяменты, краскі жыцця..."
Nokturno
"Дзяўчыначка сэрца, сябе не трывож..."
"Хто сказаў: "І я з народам"..."
Ідуць гады
Матчын дар
Малітва
Паэту
Слабасці
Жыццё
Муляру
Вецер
У прыпар
Добрыя дзеці
Мяцеліца

ВЕРШЫ, ЯКІЯ НЕ ЎВАЙШЛІ Ў КНІГУ "МАТЧЫН ДАР"
Януку Купале
Матцы
Прывітанне
Праводзіны
Песня ("Віхар шугае ў полі...")
Гімн роднай мове
На варце
Чалавечая кроў
Лісток і надзея
На сяло
Край няволі
Народ
Хвейнаму другу
"Брацця, к агульнаму шчасцю..."
Кліч
Згода
АПАВЯДАННІ
Першы снег. Легенда
Маладое. З казак астрогу
Пан Шабуневіч
Чалавек без крыві
П’ера і Каламбіна
Свята
У Панасавым сяле. Бывальшчына

ДАТРЫМАЎ ХАРАКТАР. Абразок у адной адслоне


"Брацця, к агульнаму шчасцю..." Уладзімір Казбярук

Казкі Алеся Гаруна ўсім сваім зместам выхоўваюць у ма-лых чытачоў і гледачоў найлепшыя чалавечыя якасці. А яшчэ ў іх вельмі каларытна раскрываюцца дзіцячыя характары, па-казваюцца іх гульні і ўяўленні.

Творчасць Алеся Гаруна адлюстравала ў сабе праўду жыц-ця і імкненні таго далёкага пакалення, якое бясконца самаах-вярна працярэблівала шлях да свабоды і роўнасці, справядлі-васці і ўсеагульнага шчасця. Пракладваючы ўласныя шляхі ў літаратуру, аўтар «Матчынага дару» вельмі істотна дапаўняе Янку Купалу і Якуба Коласа і ў філасофскім асэнсаванні зака-намернасцей гісторыі, і ў пазнанні таямніц і глыбіняў чалаве-чай псіхалогіі.

Сваёй мастацкай творчасцю, паводзінамі, усім жыццём пісьменнік дае новым пакаленням урокі мужнасці і патрыятызму, паказвае, як трэба берагчы і славіць бацькоўскую зямлю і матчыну мову. Ён выносіць няшчадны прысуд здрадлівасці, няпраўдзе і фальшу. Сваім мастацкім словам ён заўсёды будзіў чплавечае сумленне і праведны гнеў супраць любых форм пры-гнёту і здзеку над чалавекам.

 

Алесь Гарун – беларускі паэт, празаік, публіцыст, дзяяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.

Падрабязней пра аўтара ў Вікіпедыі.


Раім таксама паглядзець:
Бічэль Данута. Хадзі на мой голас
4.99 р.

Бічэль Данута. Хадзі на мой голас

Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль "Хадзі на мой голас" – гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася спн. Данута, або іх творчасць зрабіла пэўны ўплыў на яе жыццё і творчасць.

Караткевіч Уладзімер, Геніюш Ларыса, Барадулін Рыгор. Галасы
4.99 р.

Караткевіч Уладзімер, Геніюш Ларыса, Барадулін Рыгор. Галасы

23 ўнікальныя трэкі (у фармаце Audio-CD), запісаныя Сяргеем Панізьнікам у 1968 годзе + запіс 2009 году: Рыгор Барадулін чытае тыя самыя вершы праз 41 год. Бонус: аўдыёэсэ Сяргея Панізьніка "Як запісваліся гэтыя галасы".

Цётка. Выбраныя творы
2.99 р.

Цётка. Выбраныя творы

У кнігу выдатнай беларускай пісьменніцы, асветніцы, грамадскага і рэвалюцыйнага дзеяча Цёткі (Алаізы Пашкевіч, 1876 – 1916) увайшлі творы з яе літаратурнай спадчыны: вершы, апавяданні, артыкулы, нарысы, адметная рыса якіх рэвалюцыйная палымянасць, пафас барацьбы за народную справу, вера ў лепшую будучыню роднага краю.