Гаўф Вільгельм. Карлік Нос

Гаўф Вільгельм. Карлік Нос
12.99 р.
Вага: 340 г
Памеры: 135x210 мм



Карлік Hoc / Вільгельм Гаўф; укладанне Алена Макарэвіч, пераклад з нямецкай мовы Уладзіміра Папковіча — Мінск: Галіяфы, 2014. — 108 с.

ISBN 978-985-7021-21-5

Кніга Вільгельма Гаўфа пабачыла свет у межах конкурсу “Ствараем кнігу разам!”, які зладзіў дабрачынны фонд “Вяртанне”. Дзеці і падлеткі з усёй Беларусі ілюстравалі казкі вядомага нямецкага пісьменніка ў перакладзе на беларускую мову. 279 чалавек даслалі 320 малюнкаў. У кнігу ўвайшло 18 лепшых!

Дык чытайма на роднай мове скарбы сусветнай літаратуры!

Пераклаў з нямецкай мовы Уладзімір Папковіч з выдання:
Wilhelm Hauff, Marchen, К. Thienemanns Verlag, Stuttgart — Wien, 1992.

Вільгельм Гаўф

ЗМЕСТ

Уступнае слова
Спіс пераможцаў
Карлік Hoc
Малады англічанін
Біяграфія

УСТУПНАЕ СЛОВА

Дарагія сябры!

У вашых руках — незвычайная кніга. Казкі сусветна вядомага казачніка Віль-гельма Гаўфа “Карлік Hoc” і “Малады англічанін”, добра вядомыя многім пакаленням людзей і любімыя сучаснікамі, праілюстравалі беларускія хлопчыкі і дзяўчаткі.

Дабрачынны фонд “Вяртанне”, абвясціўшы конкурс ілюстрацый да названых твораў, меў на мэце высакародную і надзвычай актуальную на сённяшні дзень задачу — праз чытанне казачнай класікі аднаўленне і абуджэнне цікавасці да беларускай мовы.

Беларусь — краіна шматнацыянальная. У сяброўстве і згодзе тут жывуць прадстаўнікі больш як ста нацыянальнасцей. Усім хапае месца пад чыстым небам і ласкавым сонцам, сярод гасцінных і шчырых, чулых да чужога гора і шчодрых беларусаў. Відаць, нашыя людзі валодаюць найвышэйшай на зямлі мудрасцю і навукай — лагодзіць, ужывацца, разумецца. Дзеля таго, каб жыць у міры і спакоі. Каб гадаваць дзяцей, займацца любімай справай, радавацца кожнаму дню. I калі людзі больш чым ста нацыянальнасцей называюць Беларусь родным домам — гэтым трэба ганарыцца. Значыць, мы — вартыя павагі і адданасці гаспадары і сябры.

Цягам жыцця складаецца характар чалавека. Стагоддзямі — характар народа, нацыі. Вера, традыцыі, культура, абрады, звычкі, — усё гэта тыя тачыльныя камяні, якія з года ў год, з веку ў век фарміравалі і адточвалі і нашу славутую талерантнасць, і гасціннасць, і міралюбства.

А перад усім было СЛОВА. Яно як цэментам замацоўвала нашыя паняцці, выпраменьвала свету нашае разуменне яго.

Беларускае слова. Беларуская мова.

Страшна падумаць нават, што можна яе страціць, згубіць. Мы тады абяднеем не проста на мову. Мне падаецца, парушыцца цэлы свет, які трымаўся на ёй — свет чысціні і спагады, любові і даверу.

Таму, дарагі дружа — карэнны ты беларус ці прыезджы, якога гасцінна сустрэла беларуская зямля — схілі галаву перад веліччу Слова, якое ўмее аб’ядноўваць і вучыць разумецца! Дзеля таго, каб не страціць і мірнае неба, і дабрыню, і спагаду, і гасціннасць нашай зямлі.

Цікава, ці спадабалася б табе, дружа, каб раптам усе людзі сталі на адзін твар? 3 аднолькавымі галасамі, звычкамі, уменнем? “Гэта ўжо не людзі, а робаты нейкія”, — заўважыш ты абсалютна слушна. А мова ж — гэта пазнака індывідуальнасці, адметнасць нацыі. Дык каб не страчваць нацыянальнага аблічча, не губляць сябе — не губляй мовы зямлі, якая цябе гадуе.

Спадзяемся, што гэтая кніга дапаможа некаму з вас, дарагія сябры, адчуць смак беларускай мовы, натхніць засвоіць яе і валодаць ёй — як дарагім скарбам. Як павінен валодаць ёй сапраўдны беларус і той, для каго Беларусь стала родным домам!

I колькі слоў скажу яшчэ пра сам конкурс.

Па шчырасці, няпроста было вызначыць пераможцаў. Шмат цікавых, яскравых прац даслалі юныя мастакі. Асабліва ж да казкі
“Карлік Hoc” — відаць, больш знаёмай вам і дзякуючы дыснееўскаму мультфільму. Але, канешне, мы адразу адкладалі ўбок малюнкі, якія вельмі ўжо нагадвалі кадры з гэтага мультфільма. Як і працы, змаляваныя з кніг. (А члены журы — мастачка Марыся Лось, дырэктар фонду “Вяртанне” Алена Макарэвіч і пісьменніца-казачніца Алена Масла — рыхтуючыся да прагляду малюнкаў, і мульцік перагледзелі, і ўважліва пагарталі кнігі казак Вільгельма Гаўфа!)

Свет цікавы сваёй разнастайнасцю. Творца — сваім адметным почыркам, бачаннем свету. Не скапіяваць некага, а перадаць сваё уласнае адчуванне, бачанне — вось задача, вартая дасягнення. Натуральна, і на гэтым конкурсе перавагу мелі працы з акрэсленым індывідуальным почыркам.

А лепшыя з мноства прац — вось тут, у гэтай кнізе. Мы віншуем пераможцаў! I шчыра жадаем усім удзельнікам конкурсу поспехаў — і творчых, і жыццёвых!

Алена Масла, пісьменніца-казачніца

 

Вільгельм Гаўф. Карлік Нос / Старонкі з кнігі


СПІС ПЕРАМОЖЦАЎ

Куляшоў Дзмітрый, 15 гадоў
Гімназія №5 г. Брэста (вокладка)

Казімірчык Дзіяна, 14 гадоў
Сярэдняя школа №4 г. Ваўкавыска (старонка 10)

Воднева Ірына, 11 гадоў
Гімназія №192 г. Мінска (старонка 15)

Казімірчык Ганна, 10 гадоў
Сярэдняя школа №4 г. Ваўкавыска (старонка 17)

Ахрэменка Паліна, 12 гадоў
Гімназія №20 г. Мінска (старонка 21)

Шчэрбіна Кацярына, 14 гадоў
Цярэшкавіцкая сярэдняя школа Гомельскага
раёна (старонка 23)

Пратасевіч Уладзіслаў, 10 гадоў
Карцэвіцкая сярэдняя школа Нясвіжскага раёна (старонка 26)

Злотнік Дар’я, 13 гадоў
Народная мастацкая студыя Кобрынскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці (старонка 45)

Тунчык Лізавета, 8 гадоў
Народная мастацкая студыя Кобрынскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці (старонка 51)

Каравай Вераніка, 11 гадоў
Сярэдняя школа №5 г. Навагрудка (старонка 58)

Русаковіч Мацвей, 9 гадоў
Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Маяк” г. Мінска (старонка 61)

Мініна Лізавета, 13 гадоў
Сярэдняя школа №3 г. Горкі (старонка 64)

Кулянёнак Лізавета, 14 гадоў
Гімназія №1 г. Віцебска (старонка 66)

Пачыкоўская Лізавета, 9 гадоў
Гімназія №7 г. Маладзечна (старонка 68)

Заяц Алеся, 12 гадоў
Сярэдняя школа №207 г. Мінска (старонка 74)

Мацкевіч Кацярына, 9 гадоў
Карцэвіцкая сярэдняя школа Нясвіжскага раёна (старонка 88)

Шунейка Юлія, 14 гадоў
Гарадзішчанская сярэдняя школа Шклоўскага раёна (старонка 99)

Сафонцава Ангеліна, 13 гадоў
Сярэдняя школа №2 г. Магілёва (старонка 105)

 

Вільгельм Гаўф. Карлік Нос / Старонкі з кнігі

 

ВІЛЬГЕЛЬМ ГАЎФ (Wilhelm Hauff) — нямецкі пісьменнік. Нарадзіўся 28 лістапада 1802 у нямецкім горадзе Штутгарт. Яго тата быў сакратаром у Міністэрстве замежных спраў. А мама выхоўвала дзяцей: акрамя Вільгельма ў сям’і іх было яшчэ трое.

Вільгельм вучыўся ў манастырскай школе. А затым ва ўніверсітэце вывучаў філасофію і рэлігію. Калі скончыў вучобу, уладкаваўся рэпетытарам у сям’ю міністра абароны. I для генеральскіх дзяцей Гаўф пачаў прыдумваць казкі. Малады чалавек шмат вандраваў з сям’ёй міністра, а таму цікавых гісторый даводзілася расказваць шмат.

Першыя казкі ён апублікаваў за паўтара года да смерці — у студзені 1826. I яны сталі папулярнымі сярод нямецкамоўных чытачоў. Затым іх пачалі і перакладаць на іншыя мовы. А 18 лістапада 1827 года пісьменнік памёр пасля
хваробы. У нямецкім горадзе Байрсброне знаходзіцца Музей казак Вільгельма Гаўфа.

Яго пяру належаць такія творы, як “Выратаванне Фацімы”, “Гісторыя пра маленькага Мука”, “Лёс Саіда”, “Гісторыя пра карабель прывідаў”, “Гісторыя пра адсечаную галаву”... Перакладаліся яны і на беларускую мову і выходзілі асобнымі кнігамі. Яшчэ ў 1938 годзе выйшлі асобнымі выданнямі яго “Маленькі Мук” і “Карлік Hoc”. Але гэтыя казкі перакладаліся не з арыгіналаў, а з рускамоўных перакладаў. А пры перакладзе з мовы-пасярэдніцы шмат губляецца. I тыя кнігі ўжо фактычна немагчыма адшукаць.

Пазней, у 1977 годзе, была выдадзена казка “Маленькі Мук”, якую непасрэдна з нямецкай мовы пераклаў Даір Слаўковіч. Кніга выйшла накладам у 300 000 асобнікаў. I гэтае выданне не цяжка адшукаць у раённых бібліятэках.


Раім таксама паглядзець:
Мілн Алан. Віня-Пых
11.99 р.

Мілн Алан. Віня-Пых

Першае ў гісторыі беларускай літаратуры выданьне вядомай ва ўсім сьвеце кнігі прыгодаў Віня-Пыха.

Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-даху
11.99 р.

Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-даху

Казачная аповесьць "Малы і Карлсан-з-даху" – першая з сусьветнавядомага цыклю аповесьцяў славутай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн (1907 – 2002). Кніга ў цьвёрдай вокладцы і аздобленая каляровымі ілюстрацыямі.

Масла Алена. Пацучок Фэлік падарожнічае
4.99 р.

Масла Алена. Пацучок Фэлік падарожнічае

Кніга расказвае пра пацучка Фэліка, няўрымслівага і летуценнага жыхара гарадскіх сутарэнняў. Яму ўсё адно, што думаюць пра яго людзі і што многія яго нават баяцца. Ён задумаў пазнаёміцца са светам, які нашмат большы, чым яго родныя сутарэнні, і стрымаць адважнага падарожніка не могуць ніякія перасцярогі.

Суса Эва, Шо Бенжамэн. Снежны чалавек
11.99 р.

Суса Эва, Шо Бенжамэн. Снежны чалавек

Толькі на Prastora.by! Асобнікі з аўтографам, сонейкам і сардэчкам ад швэдзкае пісьменьніцы для дзетак і аўтаркі кнігі — спадарыні Эвы Суса!

Простая і мілая гісторыя сяброўства двух братоў Уна і Макса са снежным чалавекам аздобленая мастаком Бэнджамэнам Шо. Кніга мае вялікі фармат і добрую паліграфію.

Чытанка для маленькіх
19.99 р.

Чытанка для маленькіх

Цудоўна ілюстраванае выданне легендарнай кнігі!

У “Чытанцы” сабраныя як народныя, так і аўтарскія вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў. Укладальнікі кнігі — вядомыя знаўцы беларускай мовы Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі.