Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01, +375-29-652-00-72 Міхась, Viber / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Гаўф Вільгельм. Казкі

Гаўф Вільгельм. Казкі
12.99 р.
Вага: 550 г
Памеры: 140x210 мм



Казкі / Вільгельм Гаўф ; уклад. Ганна Янкута ; пер. з ням. А. Бахарэвіча, Н. Давыдоўскай, А. Жбанава, I. Крэбса, У. Папковіча.— Мінск : Кнігазбор, 2015.— 336 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка"; Бібліятэка часопіса "ПрайдзіСвет" "PostScriptum").

ISBN: 978-985-711-9-62-2

Свет казак Вільгельма Гаўфа — змрочны і таямнічы. Тут ёсць усё, што толькі магло прымроіцца нямецкаму рамантыку ў XIX стагоддзі: жорсткія і яркія гісторыі з краінаў Усходу, якіх ніколі не існавала, разбойнікі і караваны, што рухаюцца праз пустэльню, — і гэтыя вечныя героі, якіх палюбіла ўжо шмат пакаленняў чытачоў.

Кніга ўключае казкі Вільгельма Гаўфа, якія выйшлі ў трох альманахах — за 1826, 1827 і 1828 гады, прычым першы з альманахаў быў перакладзены для гэтага зборніка цалкам. Большасць змешчаных у кнізе перакладаў друкуецца ўпершыню.

Гаўф Вільгельм. Казкі

ЗМЕСТ

Альманах казак на 1826 год для сыноў і дачок знатных саслоўяў

Караван. Пераклаў Ігар Крэбс;
Каліф-бусел. Пераклаў Ігар Крэбс;
Карабель прывідаў. Пераклаў Альгерд Бахарэвіч;
Адсечаная рука. Пераклала Наталля Давыдоўская;
Выратаванне Фацімы. Пераклаў Ігар Крэбс;
Маленькі Мук. Пераклаў Аляксей Жбанаў;
Несапраўдны прынц. Пераклаў Ігар Крэбс.

3 Альманаха казак на 1827 год для сыноў і дачок знатных саслоўяў

Александрыйскі шэйх і яго нявольнікі. Пераклаў Ігар Крэбс;
Карлік Нос. Пераклаў Уладзімір Папковіч;
Малады англічанін. Пераклаў Уладзімір Папковіч;
Гісторыя Альмансора. Пераклаў Ігар Крэбс.

3 Альманаха казак на 1828 год для сыноў і дачок знатных саслоўяў

Халоднае сэрца. Пераклаў Альгерд Бахарэвіч.


Раім таксама паглядзець:
Конан Дойл Артур. Прыгоды Шэрлака Холмса
9.99 р.

Конан Дойл Артур. Прыгоды Шэрлака Холмса

Шэрлаку Холмсу, гэтаму міфічнаму персанажу новага часу, які дагэтуль не дае спакою пісьменнікам, рэжысёрам і сцэнарыстам, не трэба нічога тлумачыць. Ён адразу бачыць, колькі ў вас дзяцей, што ў вас скралі і ці можна вас назваць шчаслівым. Не ва ўсіх гісторыях з гэтай кнігі расследуюцца заблытаныя злачынствы, але Шэрлак Холмс ведае: часам нават за простай справай стаіць сапраўдная таямніца, і разабрацца з ёй будзе не прасцей, чым з самым загадкавым забойствам…

Гофман Эрнст Тэадор Амадэй. Курдупель Цахес... et cetera, et cetera, et cetera
6.99 р.

Гофман Эрнст Тэадор Амадэй. Курдупель Цахес... et cetera, et cetera, et cetera

Добрая фэя Розабэльвэрдэ з жалю зачароўвае выродлівага целам і душой курдупеля Цахеса, так што большасьць людзей, пераважна філістэры, перастаюць заўважаць яго выродзтва. Цяпер людзі цягнуцца да яго. Любая годная ўхвалы справа, зьдзейсьненая ў яго прысутнасьці, прыпісваецца яму...

Fairy-tale Shakespeariada. Hamlet
4.99 р.

Fairy-tale Shakespeariada. Hamlet

Ангельская мова для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Паводле п'есы Вільяма Шэкспіра. Літаратурная апрацоўка і пераказ Алены Задворнай. Пераклад на ангельскую мову Таццяны Кушнер. Ілюстрацыі Паўла Татарнікава.