Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Гэта мы – гэта наша гісторыя / This is us – this is our history

Гэта мы – гэта наша гісторыя / This is us – this is our history
1.00 р.
Вага: 460 г
Памеры: 220x290 мм



Альбом-каталог дзіцячых твораў. На беларускай і англійскай мовах / уклад. Аляксей Марачкін, Ігар Марачкін. – Мінск, 2006. – 94 с. іл.


Гэта мы – гэта наша гісторыя

Дзіцячы свет шматкаляровы і разнастайны, дзеці дапытлівыя і цікаўныя да ўсяго, што ёсць, што было і што будзе. Вось чаму дзеці адгукнуліся на прапанову зазірнуць у глыбіню стагоддзяў, адчуць мінулае, дзе пад звон мячоў і дзідаў нашы продкі баранілі Бацькаўшчыну. Слаўныя постаці нашай гісторыі: вялікі князь Вітаўт, першадрукар Францішак Скарына, Святая Еўфрасіння Полацкая, гетман Канстанцін Астрожскі – герой Аршанскай перамогі, паўстаюць на малюнках юных мастакоў.

Андрэй Панфілаў, 14 гадоў. Гедымін. Сон спрадвечча. Папера, гуаш / Andrey Panfilau, 14 у.о. Hedymin. The dream of the time immemorial. Gouache on paper. Малюнак з кнігі

Гісторыя Беларусі ў малюнках дзяцей – першае падобнае выданне ў Беларусі. Пераважную частку твораў, што ўвайшлі ў альбом, складаюць працы ўдзельнікаў і пераможцаў дзіцячых літаратурна-мастацкіх конкурсаў, якія Міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" ладзіць цягам шасці гадоў. Юнае пакаленне цікавіцца нашай гісторыяй, і гэта абнадзейвае, што мы маем будучыню, што мы не згубімся сярод іншых народаў і цывілізацый.

Ірэна Каляда-Смірнова, кіраўнік дабрачыннага фонду "Ethnic Voice of America" (ЗША) Кліўленд, 8 чэрвеня 2006 г.

 


This is us – this is our history

Children's world is multicolored and multifarious, children are keen and curious to everything that was, is and will be. That is why children responded to the proposal to look to the remote ages, feel the past, where our ancestors protected the motherland under the clank of swords and spears. Glorious figures of our history: Grand Duke Vitaut, printing pioneer Frantsishak Skaryna, Saint Eufrasinnya Polatskaya, hetman Kanstantsin Astrozhski – the hero of the victory of Orsha, appear on the pictures of young artists.

Дар'я Ляцяга, 14 гадоў. Першадрукар Францыск Скарына ў Вільні. Папера, гуаш / Darya Lyatsyaha, 14 у.о. The printing pioneer Frantsysk Skaryna in Vilnia. Gouache on paper. Малюнак з кнігі

The history of Belarus in the pictures of children is the first such edition in Belarus. The prevalent part of the works that got into the album make the works of participants and winners of children literary-artistic competitions that the International Public Society "World Association of the Belarusians "Homeland" has been carrying out for six y.o. The young generation is interested in our history and it gives hope that we have future; that we will not disappear among other nations and civilizations.

Irena Kalyada-Smirnova, President of the fund "Ethnic Voice of America" (USA) Cleveland, 8 June, 2006.


Раім таксама паглядзець:
Маляўка Мікола. Марфутка-імянінніца
0.93 р.

Маляўка Мікола. Марфутка-імянінніца

Для самых маленькіх дзяцей мастакі Таццяна Беразенская і Наталля Каламейцава стварылі серыю яркіх, прыгожых і вельмі вясёлых малюнкаў, а паэт Мікола Маляўка да кожнай карцінкі напісаў вершы. Вось і выйшла кніжка пра тое, як кошка Марфутка святкавала свае імяніны, запрашала і частавала гасцей. Частуйцеся і вы, чытайце на здароўе.

Кудрыцкі Алесь. Прыгоды капітана Танакі
0.96 р.

Кудрыцкі Алесь. Прыгоды капітана Танакі

Капітан Танка – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна з гэтае кнігі.

Сэкара Ондржэй. Кніжка Ферды Мураша
1.00 р.

Сэкара Ондржэй. Кніжка Ферды Мураша

Ферда Мураш – бадай, адзін з самых улюбёных сярод чэшскіх дзяцей казачных персанажаў, вядомы таксама ў шмат якіх іншых краінах.

Камэнтары

І я хачу набыць

Адкажыце, калі ласка, як толькі з'явіцца

Хачу набыць...

Хачу набыць гэтую кнiгу, як доуга чакаць?