![]() |
4.79 р.
Вага: 340 г
Памеры: 135x205 мм
|
Стэпавы воўк : Раман. / Герман Гесэ; пераклад з нямецкай мовы Васіля Сёмухі. — Мінск : Зміцер Колас, 2011. — 186 с. — (Littera scripta) — Цвёрдая вокладка
ISBN 978-985-6992-05-9
Раман «Стэпавы воўк» — адзін з найбольш вядомых твораў лаўрэата Нобелеўскай прэміі (1946) Германа Гесэ.
Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.
“Мастацкія творы разумеюцца і не разумеюцца вельмі па-рознаму. У большасці выпадкаў аўтар мастацкіх твораў не тая інстанцыя, якой належыць вырашаць, дзе ў чытачоў канчаецца разумение і пачынаецца неразуменне...
Я, натуральна, не магу і не хачу прадпісваць чытачам, як яны маюць разумець маё апавяданне. Няхай кожны сам сабе выбірае, што яму пасуе і можа быць карысным! Але мне было б прыемна, калі б многія самі заўважылі, што гісторыя Стэпавага ваўка, хоць і паказвае хваробы і крызіс, але не ёсць гісторыяй, якая вядзе да смерці, да пагібелі, а наадварот: да ацалення.”
Герман Гесэ
Герман Гесе (2 ліпеня 1877, Кальв, Германія — 9 жніўня 1962, Мантаньёла, Швейцарыя; псеўданімы: Эміль Сінклер, Герман Лаўшэр), швейцарска-нямецкі пісьменнік і мастак, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1946).
Напачатку творчасці пісаў рамантычныя вершы і апавяданні. Сярод найбольш вядомых твораў — раманы «Петэр Каменцынд» (Peter Camenzind, 1904), «Пад колам» (Unterm Rad, 1906), «Гертруда» (Gertrud, 1910), «Дэміян» (1919), «Сідхарта» (Siddhartha, 1919—1922), «Стэпавы воўк» (Der Steppenwolf, 1927), «Нарцыс і Гальмгольд» (Narziss und Goldmund, 1930), «Падарожжа на Усход» (Die Morgenlandfahrt, 1932), раман-утопія «Гульня шкляных перлаў» (або «Гульня ў бісер»; Das Glasperlenspiel, 1943) і інш.
Творы Г. Гесэ атрымалі шырокую папулярнасць у краінах Захаду, што ў значнай ступені было абумоўлена не толькі высокімі мастацкімі якасцямі, але і наяўнасцю ў раманах і навелах матываў усходняй філасофіі і рэлігіі, папулярных ідэй З. Фрэйда, К. Г. Юнга, Ф. Ніцшэ. Для творчай манеры Г. Гесэ ўласцівы інтэлектуалізм, пастаноўка фундаментальных філасофскіх праблем, сімвалічнасць, дакладнасць псіхалагічных характарыстык. Г. Гесэ крытыкаваў сучасную яму буржуазную культуру, выступаў за актуалізацыю класічнай культурнай спадчыны.