Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Гілевіч Ніл. Родныя дзеці

Гілевіч Ніл. Родныя дзеці
5.99 р.
Вага: 260 г
Памеры: 145x215 мм



У кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшоў раман у вершах “Родныя дзеці” – адзін з самых папулярных паэтычных твораў, сацыяльна маштабны, па-філасофску заглыблены, лірычна-пяшчотны.

Родныя дзеці : раман у вершах : для ст. шк. узросту / Ніл Гілевіч.— Мінск : Маст. літ., 2010.— 199 с.— (Школьная бібліятэка).

ISBN: 978-985-02-1233-7

Раман “Родныя дзеці” — адзін з самых інтымных, глыбока прадуманых твораў, якому паэт аддаў дванаццаць гадоў натхнёнай і рупнай працы. Да традыцыйнай у беларускай літаратуры тэмы бацькоў і дзяцей, сустрэчы з роднымі ў матчыным доме далучылася цэнтральная ў гэтым творы тэма кахання як духоўнай сустрэчы мужчыны і жанчыны.

Спрадвечная ў сусветным мастацтве трагедыя кахання ў Гілевічавым творы набыла новы, вельмі сучасны, экзістэнцыяльны сэнс. Абсалютнае па сваёй ідэальнай сутнасці каханне не можа рэалізавацца ў эмпірычнай рэальнасці, дэтэрмінаванай біялагічнымі і сацыяльнымі фактарамі.

Творча-рыцарская душа мужчыны шукае сваю ідэальную адпаведнасць у жаночай іпастасі, ствараючы міфалагемы вечнага вяртання да аднойчы страчанай шчаслівай сустрэчы. Да гэтага твору крытыка і публіка яшчэ будуць звяртацца, ён ствараўся з улікам іх духоўнага росту і ўсведамлення неабходнасці вярнуць страчаныя сацыяльныя і духоўныя каштоўнасці.

Уладзімір Конан

ЗМЕСТ

Запеўка
Прычына
Згадкі ў дарозе
Адступленне першае — паэтычнае
Белы май
Ганьба
Адступленне другое — іранічнае
Разлад
На ўзвеях часу
Адступленне трэцяе — гістарычнае
Бацькоўскі кут
Сустрэча
Адступленне чацвёртае — у гонар маці
Пашанаванне
Гамана ў застоллі
Адступленне пятае — кулінарнае
Іскрынка
Купальскія васількі
Адступленне шостае — педагагічнае
Вечар ў полі
Бяссонне
Дапеўка

 

Ніл Гілевіч (нар. 30 верасьня 1931; вёска Слабада, Лагойскі раён, цяпер Менская вобласьць, Беларусь) — беларускі паэт і грамадзкі дзяяч, народны паэт Беларусі (1991).


Раім таксама паглядзець:
Гілевіч Ніл. Выбранае
6.49 р.

Гілевіч Ніл. Выбранае

Творы народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (нар. 1931) уваходзяць у скарбонку нацыянальнае літаратуры, уключаныя ў школьныя праграмы і даўно ўжо маюць заслужаную любоў у аматараў прыгожага слова. У аўдыёкнізе з серыі "Голас паэта" мэтр сам чытае ўласныя выбраныя творы, што робіць гэтыя запісы сапраўды ўнікальнымі.

Шамякін Іван. Злая зорка. Сатанінскі тур
6.99 р.

Шамякін Іван. Злая зорка. Сатанінскі тур

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна (1921 – 2004) увайшлі раман "Злая зорка" і аповесць "Сатанінскі тур".

Барадулін Рыгор. Лепей
19.99 р.

Барадулін Рыгор. Лепей

Унікальная кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна, якую ў такім незвычайным выглядзе Народнаму паэту Беларусі дапамог выдаць ягоны маладзейшы калега Глеб Лабадзенка. Выданьне месьціць таксама набор паштовак і кружэлку з аўдыётворамі, якія начытала Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Бураўкін Генадзь. Лісты да запатрабавання
12.99 р.

Бураўкін Генадзь. Лісты да запатрабавання

Кніга паэзіі Генадзя Бураўкіна напісана ўжо ў XXI стагоддзі. Яе склалі паэмы «Узнясенне» і «Развітанне», прысвечаныя апосталам Бацькаўшчыны Францішку Багушэвічу і Якубу Коласу, а таксама лірычныя вершы, прасякнутыя балючымі клопатамі нашых дзён, асветленыя сыноўскай любоўю да роднай зямлі і прадыктаваныя ўзвышаным пачуццём чыстага кахання. Як заўсёды ў аўтара, яны гранічна спавядальныя і ўсхваляваныя.