Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Гістарычны атлас Беларусі. Том 1. Беларусь ад старажытных часоў да канца XVIII ст.

Гістарычны атлас Беларусі. Том 1. Беларусь ад старажытных часоў да канца XVIII
7.33 р.
Вага: 980 г
Памеры: 230x295 мм



Варшава-Мінск : Беларускі Гістарычны Агляд, 2008. – 164 с.

ISBN 978-83-916658-4-8

Атлас з'яўляецца сведчаннем незалежнай навуковай думкі, менавіта ў галіне маладой незалежнай беларускай гістарыяграфіі і картаграфіі, што насуперак цэнзуры ў акадэмічным навуковым асяроддзі, а таксама дзяржаўнай манаполіі на картаграфічныя выданні, можа прымусіць задумацца чытачоў. Гэта сведчанне супрацоўніцтва і абмену навуковымі думкамі паміж гісторыкамі як айчыннымі, так і замежнымі, у асноўным з гістарычных беларускіх асяродкаў у Польшчы і Літве.

Выдадзены на высокім навуковым і метадалагічным узроўні, дакладна апрацаваны, і галоўнае, сістэматызаваны картаграфічна, "Гістарычны атлас", безумоўна, вырашае сфармуляваную аўтарамі задачу: "паказаць духоўныя і гістарычныя карані народа", даць "аналіз паходжання і прыняцця канчатковай саманазвы беларусаў". Ён ажывіць навуковыя дыскусіі, зробіцца фактам дыскурсу гістарычных даследаванняў. Справакуе даследаванне тэмаў эканамічнай і культурнай гісторыі, дэмаграфіі – тых накірункаў, недастатковасць вывучанасці якіх выяўляецца якраз у працэсе падрыхтоўкі падобных гістарычных атласаў.

ЗМЕСТ

УСТУП

БЕЛАРУСЬ У СТАРАЖЫТНЫЯ ЧАСЫ
Эпоха палеаліту (150 – 11,7 тыс. гадоў таму)
Сярэднекаменны век – мезаліт (10,3 – 7 тыс. гадоў таму)
Дняпроўская стадыя прыпяцкага зледзянення (каля 100 тыс. гадоў таму)
Паазерскае зледзяненне (18 тыс. гадоў таму)
Паазерскае зледзяненне (12 – 11 тыс. гадоў таму)
Неалітычныя культуры паляўнічых і рыбаловаў (5-е – пачатак 2-га тысячагоддзя да н. X.)
Культура шарападобных амфар і культура лейкападобных кубкаў у Еуропе (4-е – 3-е тысячагоддзі да н. X.)
Ад позняга неаліту да пачатковага перыяду бронзавага веку (сярэдзіна 3-га – пачатак 2-га тысячагоддзя да н. X.)
Тэрыторыя максімальнага пашырэння традыцый кола культуры шнуравой керамікі ў Еўропе (3-е – пачатак 2-га тысячагоддзя да н. X.)
Распаўсюджанне фаянсавых пацерак у канцы 3-га – пачатку 2-га тысячагоддзя да н. X
Ранні і позні перыяды бронзавага веку (1600 – 800/600 гг. да н. X.)
Тшцінецкае культурнае кола ў Еўропе (2-е тысячагоддзе да н. X.)
Радовішчы медзі, волава, бурштыну, якія распрацоўваліся ў эпоху бронзы (3-е – 2-е тысячагоддзі да н. X.)
Утварэнне новых моўных супольнасцяў (1350 – 500 гг. да н. X.)
Паўночная перыферыя Скіфіі і антычнага свету (VIII/ VII – III стст. да н. X.)
Беларускія землі і суседнія тэрыторыі ў перыяд позняга латэну (II ст. да н. X. – пачатак I ст. па н. X.)
Беларускія землі – частка барбарскай перыферыі Рымскай імперыі (I – II стст. па н. X.)
Знаходкі рымскіх вырабаў на Беларусі
Гідранімія аб старажытным насельніцтве Беларусі (3-е тысячагоддзе да н. X. – сярэдзіна 1-га тысячагоддзя па н. X.)
Беларускія землі і суседнія тэрыторыі ў перыяд дамінавання готаў (III – IV стст. па н. X.)
Пачатак вялікага рассялення славян у гунскі і паслягунскі час (V – першая палова VI ст. па н. X.)
Рассяленне славян у перыяд гегемоніі Аварскага каганата (другая палова VI – сярэдзіна VII ст.)
Канчатковае рассяленне славян у час распаду Аварскага каганата (другая палова VII – VIII ст.)
Славянізацыя тэрыторыі Беларусі (IV – IX стст.)
Усходняя Еўропа ў час фарміравання Русі (другая палова VIII – першая палова IX ст.)
Месцы знаходжання скандынаўскіх рэчаў і арабскіх манет (канец IX – XI ст.)

БЕЛАРУСЬ У РАННІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ
Русь у другой палове IX – першай палове X ст.
Русь у другой палове X – XI ст.
Бітва пры Дарастоле (22.07.971 г.)
Полацкае княства (канец X – пачатак XI ст.)
Падзел Русі на вотчыны розных галін Рурыкавічаў (XI – XII стст.)
Ваенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі (XI ст.) Ваенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі (XII ст.)
Беларускія землі ў XI – пачатку XIII ст.
Беларусь на карце XIII ст.
Утварэнне Імперыі манголаў у XIII ст.
Бітва на рацэ Калка (31.05.1223 г.)
Галіцка-Валынскае княства ў першай палове – сярэдзіне XIII ст.
Ваенна-палітычная сітуацыя ў Прыбалтыцы (1220 г. – сярэдзіна XIII ст.)
Праваслаўная царква (X – XIV стст.)
Старажытныя гарады (X – XIV стст.)
Друцеск (Х-ХІІІ стст.)
Тураў (Х-ХІІІ стст.)
Віцебск (X – XIV стст.)
Полацк (XII – XIII стст.)
Менск (XII-XIII стст.)

БЕЛАРУСЬ У 1245 г. – СЯРЭДЗІНЕ XVI ст.
Першы этап утварэння Вялікага княства Літоўскага (1245 – 1315 гг.)
Вялікае княства Літоўскае (1315 – 1384 гг.)
Вялікае княства Літоўскае ў часы Вітаўта (1385 – 1430 гг.)
Бітва пад Грунвальдам (15.07.1410 г.)
Эпідэмія чумы ва Усходняй Еўропе (сярэдзіна XIV – першая палова XV ст.)
Вялікае княства Літоўскае (1430 – 1500 гг.)
Замкі ў Беларусі (ХШ – XVI стст.)
Віленскія замкі (XV ст.)
Гарадзенскі замак (XIII – XV стст.)
Крэўскі замак (XIV ст.)
Лідскі замак (XIV –XV стст.)
Мірскі замак (XVI – XVII стст.)
Новагародскі замак (XIII – XVI стст.)
Вялікае княства Літоўскае на картах XVI – XVII стст.
Беларускія землі ў другой палове XV ст.
Пашырэнне каталіцкага уплыву ў Беларусі (1387 – 1480 гг.)
Уладанні дынастыі Ягелонаў (1434 – 1572 гг.)
Адносіны ВКЛ з Крымскім ханствам (1475 – 1550 гг.)
Бітва пад Клецкам (5.08.1506 г.)
Вайна паміж Вялікімі княствамі Літоўскім і Маскоўскім (1487 – 1494 гг.)
Вайна ВКМ з ВКЛ (1500 – 1503 гг.)
Вайна ВКМ з ВКЛ (1507 – 1508 гг.)
Вайна ВКМ з ВКЛ (1512 – 1522 гг.)
Вайна ВКЛ з ВКМ (1534 – 1537 гг.)
Бітва пад Оршай (08.09.1514 г.)
Міжнародныя сувязі Вялікага княства Літоўскага (2-я пал. XV – 1-я пал. XVI ст.)

БЕЛАРУСЬ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI – КАНЦЫ XVIII ст.
Вялікае княства Літоўскае (другая палова XVI ст.)
Інфлянты (Лівонія) у канцы XVI ст.
Структура зямельнай уласнасці ў Беларусі (1567 г.)
Інфлянцкая (Лівонская) вайна 1558 – 1582 гг. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі
Паходы Стэфана Баторыя
Рэч Паспалітая ў другой палове XVI ст.
Аблога Полацка (11 – 30.08.1579 г.) на гравюрах XVI ст.
Вільня на гравюры і на плане (XVI ст.)
Вільня. Гравюра XVI ст.
Вільня (канец XVI ст.)
Вялікае княства Літоўскае на карце 1648 г.
Каталіцкая царква (XVI – XVII стст.)
Рэфармацыя (XVI – XVII стст.)
Вялікае княства Літоўскае (першая палова XVII ст.)
Бітва пад Кірхгольмам (27.09.1605 г.)
Беларускія землі ў часы казацкай вайны (1648- 1651 гг.)
Бітва пад Лоевам (31.07.1649 г.)
Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскім царствам і Шведскім каралеўствам (1654 – 1667 гг.)
Габрэі ў ВКЛ (XIV – XVII стст.)
Аблога Берасця. Гравюра 1657 г.
Аблога Смаленска. Гравюра 1611 г.
Вялікае княства Літоўскае ў гады Паўночнай вайны (1700 – 1721 гг.)
Праваслаўная царква (XVII – XVIII стст.)
Уніяцкая царква (XVII – XVIII стст.)
Вялікае княства Літоўскае (сярэдзіна XVIII ст.). Барская канфедэрацыя
Прамысловасць і гандаль. Беларусі (XVIII ст.)
Гарадніца (1780 г.)
Адукацыя і культура Беларусі (XVIII ст.)
Гальшанскі замак (канец XVI – пачатак XVII ст.)
Планы гарадоў у XVII – XVIII стст.)
Друя (XVII ст.)
Шклоў (сярэдзіна XVII ст.)
Магілёў (канец XVII ст.)
Гародня (1780-я гг.)
Нясвіж (XVIII ст.)
Бабруйск (1794 г.)
Полацк(1780-я гг.)
Стары Быхаў (канец XVIII ст.)
Планы гарадоў у канцы XVIII ст.
Берасце
Новагародак
Пінск
Ваўкавыск
Віцебск
Слуцк
Варшава як сталіца Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. (на плане 1772 г.)
Падзелы Рэчы Паспалітай (1772 – 1796 гг.)
Хрысціянскія канфесіі ў Рэчы Паспалітай (XVIII ст.)
Мусульмане ў ВКЛ (XVIII ст.)
Беларускія землі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай (1772 – 1796 гг.)
Паўстанне 1794 г. у Вялікім княстве Літоўскім
Манаскія ордэны каталіцкай царквы ў ВКЛ (XVIII ст.)
Ордэнскія фармацыі
Ордэн езуітаў
Ордэн францішканаў
Ордэн дамініканаў
Іудаізм і габрэйскае самакіраванне ў ВКЛ (XVIII ст.)
Рассяленне габрэяў у ВКЛ (XVIII ст.)

СТАРАЖЫТНЫЯ КАРТЫ І ГІСТАРЫЧНЫ КАМЕНТАРЫЙ
Частка тэрыторыі ВКЛ на карце 1665 г.
Вялікае княства Літоўскае на карце 1690 г.
Вялікае княства Літоўскае на карце 1780 г.
Вялікае княства Літоўскае на карце сярэдзіны XVIII ст.
Вялікае княства Літоўскае на картах XVIII ст.
Гістарычны каментарый

СТАРАЖЫТНЫЯ І СУЧАСНЫЯ НАЗВЫ НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ НА КАРТАХ

Падрабязней пра "Гістарычны атлас Беларусі. Том 1" тут або тут.

Карта: Полацкае княства (канец Х - пачатак ХІ ст.)
Карта: Вялікае Княства Літоўскае ў часы Вітаўта
Карта: Вялікае Княства Літоўскае на картах XVI ст.
Карта: Рассяленне славян у пэрыяд гегемоніі аварскага каганата (другая палова VI-VII ст.)

Раім таксама паглядзець:
Мальдзіс Адам. Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі. Восень пасярод вясны
7.99 р.

Мальдзіс Адам. Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі. Восень пасярод вясны

У кнізе разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры ХVIIІ ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі або цесна звязаныя з ёй. Аўтар дае яскравыя партрэты магнацтва, шляхты, мяшчанства і сялянства, расказвае пра грамадскае і сямейнае жыццё, матэрыяльную і духоўную культуру тагачаснай Беларусі.

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588
12.99 р.

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года – помнік юрыдычнай думкі і прававой культуры перыяду Адраджэння. Гэтае выданне дае магчымасць чытачу пазнаёміцца з выдатным помнікам на сучаснай беларускай мове.

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні
12.99 р.

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні

Кніга складаецца з трох навелаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследаванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар'еру пачынаў у Гародні. Гэта першая падобнага кшталту кніга прысвечаная Гародні.

Ермаловіч Мікола. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае
6.49 р.

Ермаловіч Мікола. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае

Гэта – яго кніга жыцця. Мікола Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх сваіх дзён, паспеўшы ўнесці ў яе ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. Слухач упершыню мае магчымасць у поўным выглядзе пазнаёміцца з праўдзівай гісторыяй беларускай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага.