Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Гладышчук Анатоль. Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі

Гладышчук Анатоль. Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі
9.99 р.
Вага: 740 г
Памеры: 170x260 мм



Гісторыка-дакументальны нарыс. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 288 с. : іл.

ISBN 978-985-6720-55-3

Кніга "Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі" складаецца з дванаццаці раздзелаў, разнастайных па змесце, якія здолелі аб'яднаць 250 гадоў беларускай гісторыі. Аповеды пра Урсын Нямцэвічаў, жыццёвыя калізіі прадстаўнікоў гэтага слыннага роду з'яўляюцца адлюстраваннем цэлай эпохі, што дазваляе глыбей пазнаёміцца са сваёй гістарычнай спадчынай, якая выклікае не проста звычайную чытацкую цікавасць, але і становіцца сапраўднай культурнай каштоўнасцю. Змешчаны напрыканцы выдання "Радавод Урсын Нямцэвічаў" стаўся вынікам шматгадовых даследаванняў, і, несумненна, будзе цікавы і пазнавальны шырокаму колу аматараў гістарычнай і краязнаўчай літаратуры.

ЗМЕСТ

Да чытача
Прадмова
Урсын Нямцэвічы
Герб "Равіч"

Дзіцячыя летуценні Юльяна. Гісторыя першая
Уступнае слова
Дзяцінства ў Скоках
Дзед Аляксандр з Клейнікаў
Ксёндз-прэлат з Вістыч
Набожнасць тых часоў
Кухар Ян
Сусед Флемінг
Гістарычная даведка

Цагляная калона на Рахвале. Гісторыя другая

Век хлапчукоўскі. Гісторыя трэцяя
Апошні з Пястаў на каралеўстве
Смерць дзеда ў Клейніках
Спасціганне навук розных
Часы Барскай канфедэрацыі
Карціна звычаяў мясцовых
Падарожжа да рыцараў
Кароль з Воўчына (гістарычная даведка)

Школа рыцараў. Гісторыя чацвёртая
Школьныя асновы
Кароль і Кузьма
Першы падзел
Варшава ў забавах
Камісія Адукацыйная
Дома ў Скоках
Выхад у свет

Капліца Марыі Егіпецкай. Гісторыя пятая

Ад'ютант князя. Гісторыя шостая
Служба
Сойм percepty i ekspensy
Караван княжацкі
Вяселле ў Белай
Трыбунал Літоўскі
Антоній Тызенгаўз
Табакерка імператара

Раман у Нэплях. Гісторыя сёмая

Ян Тытус і яго час. Гісторыя восьмая

Прынц Баварскі. Гісторыя дзевятая

Скокаўскае рэха. Гісторыя дзесятая
"Драбніцы мінуўшчыны"
"Маім унукам"

Крыпта Нямцэвічаў. Гісторыя адзінаццатая

Апошні з'езд Нямцэвічаў. Гісторыя дванаццатая
Экскурсія на Палессе
Вітальд
Барбара
Юзэф
Тэрэса

Радавод Урсын Нямцэвічаў
Родазаснавальнікі
У Вялікамірскім павеце
Лявошкі каля Картуз-Бярозы
Нэплі на Заходнім Бугу
Аляксандр з Клейнікаў
Скокі Марцэлія
Юльян
Радня Юльяна
Ян Тытус
Палац у Скоках
Гродзенскае разгалінаванне
Апошнія
Калужскі след

Прачытаўшы кнігу (Алесь Карлюкевіч)

Прадмова

Знакамітых родаў на Беларусі было шмат, нават вельмі шмат, але бясконцыя ціскі гістарычнага прэсу на наш край стваралі для многіх з іх трагічныя абставіны. Лёс і роля гэтага адметнага для нашай зямлі роду часцей выдае дэтэктыўнай, чым гістарычнай спадчынай, якой кожны з нас мае права ганарыцца. Не закранаючы палітычных абставін мінулых часоў, можна пагадзіцца, што ўсё, што мае дачыненне да нашай беларускай зямлі, да тых людзей, якія стагоддзямі тут жылі, нараджаліся і паміралі, – гэта і ёсць нашае мінулае, без якога не толькі нельга ўявіць будучыню, але, што яшчэ важней для сучаснікаў, – нельга ўсвядоміць і сённяшняе. Ці трэба мець шмат розуму, каб уцяміць, што гістарычная калода без тузоў, каралёў, дам і нават валетаў непрыдатная для будучай гульні?

Нямцэвічы – вядомы род на Беларусі, але знакамітасць сваю ён прыдбаў найбольш праз аднаго з іх – Юльяна Урсын Нямцэвіча, паэта і пісьменніка, палітычнага дзеяча і сакратара-ад'ютанта Тадэвуша Касцюшкі. Лес Юльяна Урсын Нямцэвіча падобны да лёсу многіх нашых землякоў, якія ніколі не адмаўляліся ад сваіх каранёў і той зямлі, на якой яны нарадзіліся і якая іх узгадавала. Нарадзіўся і вырас ён у радавым маёнтку Скокі каля Берасця, аднак большую частку свайго сталага жыцця Ю. Нямцэвіч вымушаны быў правесці далёка ад родных мясцін. І сёння, нягледзячы на тое, што цікавасць да гістарычнай спадчыны імкліва расце, мы ўсё яшчэ ніяк не можам зрушыць з месца той велізарны гістарычны замшэлы валун, каб гучна і без агаворак вымавіць: "Гэта ён, наш Юльян Урсын Нямцэвіч!"

І нічога крыўднага няма, калі хтосьці з іншай краіны яго таксама назаве сваім. Месца ў гістарычнай спадчыне не патрабуе змены дзяржаўных меж, а, наадварот, можа стаць добрай падставай для паразумення і дабрачыннасці.

Калі нават павярхоўна паспрабаваць асэнсаваць нашу гістарычную спадчыну, то нельга не здзівіцца, які моцны след пакінулі нам тут продкі, падпарадкаваўшы свае нялёгкія ўчынкі невядомым нам і іхнім пажаданням Богу. Што ні крок – абавязкова ўбачыш нейкі глыбока заканспіраваны гістарычны маячок. І, можа, адразу ён не засвеціць, а спатрэбіцца пэўны час і натхненне, каб раздзьмухаць гэтую застылую на гістарычным холадзе іскрынку мінулага, але як шмат задавальнення потым яна прынясе і таму, хто знайшоў яе, і таму, хто ўбачыць яе святло.

Мінулае – як цень, як нейкі цудоўны міраж, які ўжо ніколі не ўзнікне, а толькі адлюструецца імгненнем сённяшняй памяці, каб пацешыць будучыню. Час – як выпушчаная Богам страла, як безупынны цягнік, які імкнецца толькі ў будучыню, вокамгненна праносячы чалавечы лёс праз жыццё, якое неўзабаве апынаецца ў мінулым. Чалавек – як дзейная асоба, як натхнёны фантазёр, які стварае за час, адведзены яму Усявышнім, шмат чаго добрага, не мінаючы і дрэннае, і які неўзабаве знікае, імкліва аддаляючыся кропкай на небасхіле стагоддзяў, пакуль зусім не знікне. І маўклівымі сведкамі той былой дзейнасці дзе-нідзе праступяць разбураныя падмуркі, раскіданыя валуны і, у лепшым выпадку, дрэвы, якія ён пасадзіў пры жыцці і якія маюць век у некалькі разоў большы за чалавечы. Гэта неспадзяваны цуд, калі нашчадкам застаецца нешта большае – пабудаваны храм або палац, якія выпрабоўваюць дзеючую генерацыю на магчымасць яе будучыні. Так было, так ёсць і так будзе. У гэтым не толькі высокі сэнс гістарычнай спадчыны, але і магчымасць захаваную спадчыну ўзбагачаць, памнажаць і перадаваць нашчадкам.

Гладышчук Анатоль. Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі / Старонка з кнігі

Падрабязьней пра кнігу "Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі" тут або тут.


Раім таксама паглядзець:
Бензярук Анатоль. Свята для сэрца
4.49 р.

Бензярук Анатоль. Свята для сэрца

Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край.

Ліхадзедаў Уладзімір, Карлюкевіч Алесь. Знічкі Айчыны
14.99 р.

Ліхадзедаў Уладзімір, Карлюкевіч Алесь. Знічкі Айчыны

Кніга складаецца з 30 раздзелаў, кожны з якіх распавядае пра канкрэтны куточак Бацькаўшчыны: Ашмяны, Валожын, Вілейку, Клецк, Мсціслаў, Свіслач, Стоўбцы, Чэрвень і шэраг іншых беларускіх гарадоў і мястэчак. Характэрнай рысай дадзенага выдання з’яўляецца тое, што ў невялікіх каментарыях да раздзелаў расказваецца пра тыя знакамітыя постаці пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, вучоных, чый лёс так ці інакш звязаны са згаданымі паселішчамі роднага краю.

Бутэвіч Анатоль. Таямніцы Нясвіжскага замка
12.99 р.

Бутэвіч Анатоль. Таямніцы Нясвіжскага замка

Кніга расказвае пра найбольш значныя і займальныя старонкі гісторыі Нясвіжскага замка, горада Нясвіжа і роду князёў Радзівілаў, якія лічыліся некаранаванымі каралямі. Сёння архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Ліхадзедаў Уладзімір. Адам Міцкевіч на паштоўках канца XIX — пачатку XX стагоддз
19.99 р.

Ліхадзедаў Уладзімір. Адам Міцкевіч на паштоўках канца XIX — пачатку XX стагоддзя

Гэты альбом — унікальная культурная з’ява. Тут упершыню на чатырохстах старых паштоўках адлюстраваныя жыццё і творчасць Адама Міцкевіча, ураджэнца беларускай зямлі, геніяльнага польскага паэта, славы і гонару ўсяго чалавецтва. У аснове кнігі — найбагацейшы збор паштовак вядомага беларускага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава.
Для шырокага кола чытачоў.