Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Глобус Адам. Казкі

Глобус Адам. Казкі
4.49 р.
Вага: 110 г
Памеры: 100x125 мм



Мінск, 2007. – 200 с.

У беларусаў заўсёды добра атрымліваліся тры рэчы: песні, казкі і праклёны. Казкі любяць усе! Пэўна таму Адам Глёбус і напісаў кнігу "Казкі", у якой фальклорныя і біблейскія матывы склаліся ў нечаканы шматколерны малюнак.

ЗМЕСТ

1. Шэры шкілет
2. Ружовая манекенніца
3. Залатая каса
4. Чорная труна з белымі крыламі
5. Шэрая рука
6. Аранжыкавы гальштук
7. Чорны журналіст
8. Чорная мясарэзка
9. Аранжавы кол
10. Ружовы анёл
11. Шэрыя капыты
12. Бел-чырвона-белы чалавек
13. Шэрае мяса
14. Слуп колеру хакі
15. Белая галубка
16. Белы джокер
17. Шэра-зялёная гумка
18. Чырванавокая прадавачка
19. Сіні матрос
20. Шэры волас
21. Руды цвік
22. Чырвоная варажбітка
23. Зялёнае дзяўчо
24. Шэравокі хлопчык
25. Чырвоныя панчохі
26. Фосфарны чэрап
27. Шэры люк
28. Чорны хлебароб
29. Белая хустка
30. Дзяўчынка з чорным языком
31. Бэжавая разетка
32. Шэры абеліск
33. Ружовы тартавік
34. Фосфарны шар
35. Блакітная пасажырка
36. Срэбная рука
37. Белая марожанніца
38. Шэрая пляма
39. Жанчына з Малінавым голасам
40. Чырвоны кравец
41. Чорныя шашкі
42. Жоўтыя зубы
43. Шэравокае немаўля
44. Чырвоны палец
45. Люстраны ліфт
46. Шэры ахоўнік
47. Чорнае піяніна
48. Чорны чорт
49. Шэры кот
50. Белая дама
51. Блакітная кроў
52. Фіялетавы пазногаць
53. Жоўтая лямпачка
54. Шэры мядзведзь
55. Чорная іголка
56. Жоўтыя фіранкі
57. Чорная рыбка
58. Брунатны калос
59. Шкляная лялька
60. Чорны прайгравальнік
61. Чырвоны трусік
62. Шэрая вада
63. Шэрая пятля
64. Шэры агент
65. Пурпуровая лілея
66. Зялёная карціна
67. Зялёныя вусны
68. Шэры сцяг
69. Чорная свечка
70. Бэзавы кот
71. Чырвоныя дранікі
72. Чорны хлеб
73. Шэры пісталет
74. Шэрая кропка
75. Сіні шар
76. Шэры прарок
77. Светла-белы чалавек
78. Шэрая татуіроўка
79. Шэры парашок
80. Чырвонае яйка
81. Шэры чалавечак
82. Белая рука
83. Белая дзяўчына
84. Зялёная бутэлька
85. Залаты чалавек
86. Белая зорка
87. Шэрыя акуляры
88. Шэры ключ
89. Белы ключ
90. Зялёная русалка
91. Чорны вырадак
92. Сіні дзядок
93. Чорнае сэрца
94. Шэры ромбік
95. Ліловы дэман
96. Ружовая танцорка
97. Белая каралева
98. Белы шкілет
99. Ружовы конь
100. Шэрая кніга
101. Шэры пераможца
102. Шэры мярцвяк
103. Чырвоная лісіца
104. Белы горад
105. Шэры чалавек
106. Празрыста-белая здань
107. Шэры ідал
108. Шэры палец
109. Ружовая дзяўчына
110. Звычайна-шэры чалавек
111. Брунатная рука
112. Шэры гадзіннік
113. Чырвоная труна
114. Шэрая пташка
115. Чырвоная вадкасць
116. Чорны тунель
117. Ружовае сэрца
118. Зялёная скала
119. Шэры паляўнічы
120. Шэры маг
121. Чырвоны кніжнік
122. Руды анёл
123. Шэры кентаўр
124. Шэра-жоўты мужчына
125. Жоўты атрутнік
126. Белы анёл
127. Шэрае жаданне
128. Шэры ветэрынар
129. Шэрая рыбіна
130. Шэрая каробачка
131. Чорны яйкаквадрат
132. Шэры глядач
133. Фіялетавы дэман
134. Чорная граната
135. Чорныя бананы
136. Шэрыя людзі
137. Чорнае мора
138. Шэры прывід
139. Чорны казёл
140. Залатыя чыпсы
141. Шэрая жаба
142. Шэрая барада
143. Пунсовая кветачка
144. Чырвонае вока
145. Блакітны брыльянт
146. Шэры шлях
147. Шэры маньяк
148. Шэрыя шторы
149. Каляровы рэвалюцыянер
150. Чорны ровар
151. Белае дзяўчо
152. Шэрыя гараджане
153. Чорны кіёк
154. Шэры прывід
155. Іртутны слупок
156. Чорны кашмар
157. Жоўтыя кіпцюры
158. Чорная запалка
159. Шэры калідор
160. Шэры клей

Мае казкі. Як, чаму, калі і навошта я напісаў кнігу казак з Шэрай краіны

Мае казкі. Як, чаму, калі і навошта я напісаў кнігу казак з Шэрай краіны

Казкі любяць усе. У беларусаў заўсёды добра атрымліваліся тры рэчы: песні, казкі і праклёны. У маёй сям'і найлепшыя казкі расказвала бацькава маці – баба Броня. Гісторыі пра хітрую лісічку, якая крала дзедаву рыбу, як і аповесць пра хлопчыка Васілька, якому пташкі падаравалі пёры, каб ён зрабіў крылы і ўцёк ад вядзьмаркі-людажэркі, я пачуў у далёкім дзяцінстве. Голас бабы Броні, яе інтанацыі і мелодыка яе мовы амаль паўстагоддзя захоўвае мая памяць. Яе казкі я запісаў і выдаў у рамане "Дом". Безліч казак мне прачытала мама. Гэта былі класічныя літаратурныя казкі пра драўляную ляльку – Пінокіа, пра Вавілонскую вежу, пра брэменскіх музыкаў, пра Лемюэля Гулівера, пра трох таўстуноў...

Асобна трэба сказаць пра жахлівыя гісторыі і казкі, што мы дзецьмі пераказвалі адзін аднаму. Чорная рука, Чырвоная пляма, Труна на колцах жылі ў нашым пісьменніцкім доме № 7 на вуліцы Чарнышэўскага, што ў Менску. Найлепшай казачніцай у нашым пад'ездзе была Вераніка Махнач. Гэтыя тры жаночыя галасы і з'яўляюцца для мяне сапраўднымі інтанацыямі ў напісанні казак Дзякуючы тром жанчынам: Браніславе Шайбак (Адамчык), Ніне Глобус і Ніцы Махнач, я паверыў у казку. Так, менавіта паверыў. Дзякуючы ім, я адчуў усю красу і сілу гэтай літаратурнай формы. Колькі сябе памятаю, я сам расказваў і пераказваў казкі і гісторыі. Шмат хто лічыць, што расказваю я значна лепей, чым пішу, хоць мне падаецца – запісваю я свае творы досыць старанна і дакладна. Пісаць пра казачныя вобразы я пачаў, калі працаваў у часопісе для школьнікаў "Бярозка". Разам з Уладзімірам Сцяпанам мы прыдумалі п'есу "Мёртвы доктар", а мой брат Міраслаў з Максімам Махначом для часопіса напісалі ажно чатыры п'есы на падставе дзіцячых жахлівых гісторыяў: "Люстраная шафа", "Лядоўня", "Белая прасціна", "Чорная рука", – якія сабралі ў агульную кампазіцыю пад назваю "У чорным-чорным горадзе...". Малюнкі ў стылі коміксаў да гэтай драматургічнай імправізацыі зрабіў мастак Ігар Варашкевіч, больш вядомы як саліст рок-гуртоў "Бонда" і "Крама". Нашы п'есы спадабаліся ўдзельнікам рускай літаратурнай суполкі "Чорная курыца", якая супрацоўнічала з часопісам "Пионер", што ў Маскве. Той часопіс абяцаўся выдрукаваць п'есы ў перакладах на расейскую мову, але раптам зрабіў прапанову перапісаць іх у аповесць, маўляў, форма аповесці больш запатрабаваная чытацкай аўдыторыяй. Быў рэвалюцыйны час, на вачах развальвалася і руйнавалася састарэлая і спарахнелая савецкая імперыя. Трэба было пісаць новае, а не займацца пераробкамі сваіх напісаных і апублікаваных твораў. Тым больш, мы лічылі жанр кароткай, коміксавай, батлеечнай п'есы цалкам адпаведным аўдыторыі дзяцей, спадзеючыся, што школьныя тэатры захопяцца такімі яскравымі вобразамі, як Белая прасціна ды Чорная рука. Але "Чорная курыца" разам з "Пионером" вырашылі інакш. Замест нашых п'ес на часопісных старонках з'явілася аповесць Успенскага пра Чырвоную руку, Чорную прасціну ды Зялёныя пальцы. Ні Міраславу, ні Максіму, ні Сцяпану, ні мне з "Пионера" больш не тэлефанавалі. "Чорная курыца" таксама на доўгі-доўгі час нібыта правалілася пад зямлю. А вось Успенскі, бацька вушастай Чабурашкі, разгарнуў кіпучую дзейнасць. 3 тэлеэкранаў ён крытыкаваў, не буду казаць аплёўваў і ахайваў, кнігі нашага выдавецтва "Літаратура" пра чарапашак-ніндзя. Ён разам з Усачовым выдаў яшчэ адну кнігу пра Чорную руку – "Самые страшные ужасы". Ён, яны... Ды бог з імі... Больш цікавую кнігу выпусцілі выдавецтвы "АСТ" і "Ладомир" – "Русский школьный фольклор", дзе ёсць сшытак, зроблены спадаром Лойтарам – "Детские страшные истории ("Страшилки")". Гэта, бадай, першая спроба зірнуць па-навуковаму на славянскую Чорную руку. Не праміну сказаць, што ў той сшытак трапілі і гісторыі, запісаныя ў Беларусі. Абыякава глядзець, як распачатая намі справа робіцца іншымі, хай сабе і таленавітымі, людзьмі, мне было сумна. Таму я замовіў Іллі Свірыну на падставе фальклорных матэрыялаў напісаць кнігу "Анекдоты и страшилки для мальчиков и девочек". Кніга напісалася, яна выйшла і досыць паспяхова прадалася. Мы мусім нават зрабіць дадатковы наклад. Але праца Свірына, як і кнігі Усачова ды Успенскага, мне не зусім падабаліся, бо яны вельмі блізкія да фальклорных узораў, у іх бракуе аўтарскага голасу і мастакоўскага бачання. Таму я напісаў уласную версію кнігі казак пра Чорную руку і Шэрую краіну.

P. S.
Некалі даўно мой сусед – беларускі казачнік Уладзімір Караткевіч – ахвяраваў мне альбомны верш:

Чорная часіна
(Страшная казка)
Чорная мара
Чорнай гадзінай
У чорнай імшары
Мы заблудзілі.
Што чорныя стрэхі,
Чорныя дахі? –
Тут чорныя духі,
Чорныя страхі,
У хатцы чорнай,
Упорным пакоі
На чорным стале
Штось чарнее такое
У чорнай труне
(Найчарнейшы канец!)
Там чорны-найчорны ляжыць...
............................................
Селядзец!!!

Так ён паўжартам-паўсмехам падкрэсліў маю заўсёдную любоў да гісторый страшных і вобразаў гатычных ды рамантычных. Абодва мы любілі казкі. Зрэшты... Казкі любяць усе, паўсюль і заўсёды.

Адам Глобус

"У чорным-чорным горадзе, у чорным-чорным доме, у цёмным пакоі з прыцішаным сьвятлом... чытаю ноччу "Казкі" Адама Глёбуса. Напэўна, іх можна і нават варта чытаць дзе-небудзь у мэтро, у людзкім натоўпе ці ў пустым асеньнім парку, на лаўцы пад старым каштанам… Тым болей, што фармат кнігі дазваляе насіць яе ў кішэні… Дастаў, адгарнуў старонку – і ты ў паралельным сьвеце, дзе няма фарбаў, пахаў і сонечнага сьвятла..." (Чытаць цалкам рэцэнзію Ганны Кісьліцынай на кнігу А. Глобуса "Казкі" – "У гасьцях у казкі-жахалкі")


Раім таксама паглядзець:
Глобус Адам. Партрэты
6.99 р.

Глобус Адам. Партрэты

У новай кнізе Адама Глобуса сабрана калекцыя літаратурных партрэтаў. Большасць калекцыі складзена з вобразаў блізкіх і вельмі блізкіх людзей, якіх аўтар цудоўна ведаў, і таму тэксты прасякнуты цёплымі пачуццямі любові і спагады. Таксама ў кнізе змешчаны партрэты творцаў, з якімі аўтар не быў асабіста знаёмы, але чые творы моцна на Адама Глобуса паўплывалі.

Бычкоўскі Алесь. Анамалія
4.17 р.

Бычкоўскі Алесь. Анамалія

Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі змешчаныя ў гэтай кнізе: дзве фантастычныя навелы "Ён прыйдзе апоўначы" і "Муары Лідлу". А разам з імі – захапляльныя аповесці і твор па-за жанрам – "Хвалі. Бязмежная плынь" – для тых, хто любіць філасофскія вандроўкі.

Шунейка Яўген. Праспект Незалежнасці
4.99 р.

Шунейка Яўген. Праспект Незалежнасці

У зборнік увайшлі артыкулы, напісаныя ў перыяд 1990 – 2000 гг. У кніжцы аўтар даследуе сучасныя тэндэнцыі ў еўрапейскім мастацтве.

Календа Сяргей. Казкі: гісторыі (не) пра нас
6.99 р.

Календа Сяргей. Казкі: гісторыі (не) пра нас

Казкі Сяргея Календы блізкія да чароўных, хаця ў іх няма пафасных цмокаў, самотных прынцаў ды непрадказальных феяў, няма чароўных прадметаў ад барады да лямпы. Аднак тут ёсць матывы ўвядзення, матывы пошукаў іншага сусвету і падарожжа ў яго, тут ёсць ініцыяцыі, без якіх немагчыма чароўная казка. Галоўнае – героі ды адносіны паміж імі.