![]() |
6.99 р.
Вага: 160 г
Памеры: 125x200 мм
|
Партрэты / Адам Глобус. — Мінск : Галіяфы, 2014 — 96 с.
ISBN 978-985-7021-28-4
У новай кнізе Адама Глобуса сабрана калекцыя літаратурных партрэтаў. Большасць калекцыі складзена з вобразаў блізкіх і вельмі блізкіх людзей, якіх аўтар цудоўна ведаў, і таму тэксты прасякнуты цёплымі пачуццямі любові і спагады. Таксама ў кнізе змешчаны партрэты творцаў, з якімі аўтар не быў асабіста знаёмы, але чые творы моцна на Адама Глобуса паўплывалі.
ЗМЕСТ
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
БЛІЗКІЯ ЛЮДЗІ
MAKCIM
Словы пра паэта Максіма Танка
ВАЛОДЗЯ
Словы пра скульптара Валодзю Жбанава
ЕЎДАКІЯ
Словы пра паэтку Еўдакію Лось
УЛАДЗІМІР
Словы пра пісьменніка Уладзіміра Караткевіча
МІХАСЬ
Словы пра паэта Міхася Стральцова
ЯНКА
Словы пра пісьменніка Івана Антонавіча Брыля
MIXAІЛ
Словы пра мастака Міхаіла Савіцкага
ГАЎРЫЛА
Словы пра мастака-манументаліста Гаўрылу Вашчанку
МАЙ
Словы пра мастака-жывапісца Мая Данцыга
ЧАСТКА ДРУГАЯ
ПАРТРЭТЫ
МАЙСЕЙ
Словы пра літаратара Майсея Кульбака
КАСТУСЬ
Словы пра скульптара Кастуся Сароку
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
БАЦЬКІ
ЧЭСЬ
Словы пра тату майго, Чэся (Вячаслава) Адамчыка, напісаныя да ягонага 80-годдзя
НІНА
Словы пра сыход мамы маёй Ніны Глобус
Адам Глобус (нар. 29 верасня 1958, Дзяржынск) — беларускі пісьменнік, мастак, выдавец.
Працуе ў галіне паэзіі і прозы. У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»).
Вершы і апавяданні А. Глобуса перакладзены на асноўныя мовы свету, а таксама на асецінскую і каталонскую, друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Германіі, Славеніі, Чэхіі, Польшчы і Расіі («Оборотни» (1991), «Demonokameron» (1993), «Лирика by» (выбраныя паэтычныя і празаічныя творы ў рускім перакладзе, 2007)).