![]() |
2.68 р.
Вага: 430 г
Памеры: 130x200 мм
|
Раман. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 382 с. – (Беларуская проза XXI стагоддзя).
ISBN 985-02-0863-5
Раман беларускага пісьменніка У. Гніламёдава прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком – як новы Уліс – ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар даў рады стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.
ЗМЕСТ
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
ЧАСТКА ДРУГАЯ
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
ЧАСТКА ЧАЦВЁРТАЯ
ЧАСТКА ПЯТАЯ
Уладзімір Гніламёдаў нарадзіўся ў 1937 г. у вёсцы Кругель Камянецкага раёна. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Працаваў намеснікам дырэктара і дырэктарам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы. Аўтар літаратуразнаўчых прац "Іван Мележ. Нарыс творчасці", "Ад даўніны да сучаснасці", "Янка Купала. Жыццё і творчасць" і шш. Лаўрэат Літаратурнай прэміімй імя У. Калесніка і прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Доктар філалагічных навук, акадэмік.
Падрабязьней пра аўтара тут.