Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя

Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя
2.03 р.
Вага: 1930 г
Памеры: 180x270 мм



Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы ; уклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш.] ; навук. рэд. В. П. Русак. – Мінск : Беларуская навука, 2009. – 1176 с.

ISBN 978-985-08-1114-1

Граматычна-арфаграфічны слоўнік-даведнік адлюстроўвае сучаснае словазмяненне аднайменных часцінаў мовы, дае поўную парадыгму іх марфалагічных формаў. Асноўная інфармацыя аб часцінах мовы ўтрымліваецца ў слоўнікавым артыкуле, які змяшчае адпаведна формы словазмянення прыметніка, займенніка, лічэбніка, формы ступеняў параўнання прыслоўя.

Слоўнік разлічаны на настаўнікаў, вучняў, выкладчыкаў, студэнтаў, а таксама ўсіх, хто карыстаецца беларускай мовай у пісьмовай і вуснай формах.

ЗМЕСТ

Прадмова
Прыметнік
Займеннік
Лічэбнік
Прыслоўе

ПРАДМОВА

"Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя" заключны ў серыі прац, прысвечаных маштабнаму даследаванню зменаў, якія адбыліся ў беларускай мове з канца 80-х гадоў XX ст. Усю патрэбную інфармацыю аб дзеяслове і назоўніку можна атрымаць у адпаведных слоўніках – "Граматычны слоўнік дзеяслова" (2007) і "Граматычны слоўнік назоўніка" (2008). Граматычна-арфаграфічныя даведнікі знамянальных часцінаў мовы дапаўняюць апісанне сучаснай беларускай літаратурнай мовы, праведзенае ў дзвюх частках граматыкі: Ч. 1. "Кароткая граматыка беларускай мовы. Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія" (2007); Ч. 2. "Кароткая граматыка беларускай мовы. Сінтаксіс" (2009).

Навуковая ідэя фундаментальнага выдання, якім могуць кіравацца стваральнікі вучэбнай і даведачнай літаратуры для забеспячэння адзінападобнага выкарыстання моўных сродкаў, належыць акадэміку А. І. Падлужнаму. Стварэнне падобнага комплексу прац з'яўляецца неабходным для падвышэння культуры мовы і агульнай культуры. Унармаванае, аднастайнае выкарыстанне беларускай літаратурнай мовы ў друку, вучэбным працэсе, справаводстве, дзелавой перапісцы, сродках масавай інфармацыі і г. д. неабходна, паколькі беларуская літаратурная мова з'яўляецца дзяржаўнай мовай у Рэспубліцы Беларусь.

"Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя" складаецца з чатырох незалежных частак, прысвечаных названым часцінам мовы. Усю патрэбную інфармацыю аб тым ці іншым слове можна знайсці ў адпаведным слоўнікавым артыкуле. Слоўнікавыя артыкулы даюць граматычную характарыстыку прыметніка, займенніка, лічэбніка, поўную парадыгму іх словазмянення, а таксама формы ступеняў параўнання прыслоўяў. Аўтарамі раздзелаў слоўніка з'яўляюцца В. П. Русак і Н. П. Еўсіевіч ("Прыметнік"), Л. П. Кунцэвіч ("Займеннік", "Прыслоўе"), В. М. Нікалаева ("Лічэбнік").


Раім таксама паглядзець:
4.59 р.

Баршчэўская Алена, Баршчэўскі Лявон. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы

Рэестр слоўніка ўключае каля 42000 слоў і словазлучэнняў, напісанне і вымаўленне якіх выклікаюць цяжкасці. Выданне падрыхтаванае з улікам "Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", зацверджанымі Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года, які ўступае ў сілу з 1 верасня 2010 года.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 27
0.87 р.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 27

Поровенъ – прегрешити / склад. А.М. Булыка [і інш.]; пад рэд. А. М. Булыкі – Мінск: Беларуская навука, 2007. – 512 с. Цв. вокл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 10. П
0.79 р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 10. П

НАН Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; уклад. Р. М. Ралько, М. П. Антропаў, Г. А. Цыхун; рэд. Г. А. Цыхун. – Мінск: Беларуская навука, 2005. – 325 с. Цв. вокл.