Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Грыцкевіч Валянцін. Гісторыя і міфы

Грыцкевіч Валянцін. Гісторыя і міфы
0.79 р.
Вага: 240 г
Памеры: 130x200 мм



Мінск: БелФранс, 2000. – 205 с.

ISBN 985-6425-13-1

Аўтар спрабуе паказаць пэўную залежнасць зменаў у гістарычнай навуцы і адукацыі ад панавальнай ідэалогіі, акрэсліць спосабы навуковага гістарычнага мыслення, пазнаёміць з асноўнымі метадамі ацэнкі гістарычных фактаў на канкрэтных прыкладах, галоўным чынам з гісторыі Савецкага Саюзу. Усё гэта мае на мэце дапамагчы жыццёвай арыентацыі чалавека.

ЗМЕСТ

АД АЎТАРА

ПЕРАСЦЯРОГА

MEMENTO
Папярэджанне перад утопіяй
Спадчына таталітарызму
Навука і таталітарызм
Урокі гісторыі

ТАТАЛІТАРНЫ ЧАЛАВЕК
Этыка і палітыка
Бяспраўе, жабрацтва, жорсткасць
Зрушэнне маральных каштоўнасцяў
Дэфармацыя памяці

РЭПРЭСІІ Ў НАВУЦЫ
Як рэпрэсавалася навука
Маральныя вынікі рэпрэсій

ГІСТОРЫЯ Ў ЗМЕНЛІВЫМ СВЕЦЕ

СПОСАБЫ НАВУКОВАГА ГІСТАРЫЧНАГА МЫСЛЕННЯ
МЕСЦА ГІСТОРЫІ Ў ФАРМАВАННІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ СВЕДАМАСЦІ
ПРАПАГАНДА ІМПЕРСКАЙ АТРУТЫ Ў КАЛОНІІ

МІФЫ І ГІСТОРЫЯ

РАЗУМЕННЕ МІФА
Чаму ўзнікаюць міфы
Міф і рэальнасць
Функцыя міфа

ГІСТАРЫЧНЫ МІФ
Гістарычны міф як частка гістарычнай культуры
Палітычныя міфы
Стэрэатыпы
Змоўніцкая тэорыя гісторыі
Гістарычныя легенды

ГІСТАРЫЧНАЯ АДУКАЦЫЯ І МІФЫ
Насычанае сімваламі выкладанне найноўшай гісторыі
Спробы пераадолення міфаў

СТАРАЯ, СТАРАЯ КАЗКА
МІФ ПРА ВУНІЮ
МІФ ПРА КЛАСАВУЮ БАРАЦЬБУ
МЕСІЯНІЗМ РАСЕІ
Як месіянскі міф насаджаўся у Беларусі

ПАСЛЯМОВА
ЛІТАРАТУРА
ПАКАЗАЛЬНІК ІМЁНАЎ
СПІС СКАРОТАЎ

АД АЎТАРА

Гэтая кніга – лагічная частка адзінай даследніцкай працы. Яе першая частка ("Здані адыходзяць паволі") падрыхтаваная да выдання, трэцяя ("Засмечаная гуманістыка") таксама чакае друкарскага варштату. Кніга, якую паважаны чытач бярэ ў рукі ("Гісторыя і міфы"), – гэта сярэдні злучальны звяз.

На пачатку гэтай кнігі ў раздзеле "Перасцярога" аўтар паставіў задачу глыбіннага асэнсавання прычынаў скажэнняў гісторыі Беларусі. Астатнія часткі ("Гісторыя ў зменлівым свеце" і "Міфы і гісторыя") развіваюць пэўныя асветленыя ў папярэдняй кнізе канкрэтныя гістарычныя тэмы на тэарэтычна-метадычным роўні.

У прапанаванай чытачу кнізе аўтар паспрабаваў высветліць пэўную залежнасць зменаў у гістарычнай навуцы і адукацыі ад таталітарнай ідэалогіі (у першым раздзеле), акрэсліць спосабы навуковага гістарычнага мыслення (у другім раздзеле), а потым (у трэцім раздзеле) даць чытачу магчымасць развіваць уменне навуковай гіерархізацыі, высвятлення сутнасці гістарычных фактаў, пазнаёміць яго з асноўнымі працэдурамі ацэнкі гістарычных фактаў на канкрэтных прыкладах, пераважна з гісторыі Беларусі, з прычынамі паходжання і бытавання гістарычных міфаў, легендаў, стэрэатыпаў.

Усё гэта мае мэтаю дапамагчы арыентацыі сучасніка, які паддаецца трываламу інфармацыйнаму і дэзінфармацыйнаму ціску з боку бліжэйшага асяроддзя і сродкаў масавай інфармацыі, засыпаецца рознага роду праўдамі, паўпраўдамі, а нярэдка звычайным фальшам. Каб свядома і з поспехам удзельнічаць у грамадскім жыцці, трэба не толькі валодаць грунтоўнымі і шырокімі ведамі, але і гнутка распараджацца гэтым інтэлектуальным інструментаром і адпаведнымі ўменнямі. Прыклады такіх уменняў даюцца ў трэцім раздзеле кнігі.

Калі аўтару ў пэўнай ступені ўдалося дасягнуць пастаўленых мэтаў, то можна лічыць, што ягоная праца не была марная.

Яшчэ адно. Мала кнігу напісаць. Нашым часам рукапіс можа доўга ляжаць, калі не будзе дапамогі. Разумею, што ніякія словы не перададуць майго пачуцця ўдзячнасці, якое б я хацеў выказаць свайму даўняму сябру, вядомаму змагару за адраджэнне беларушчыны Зьміцеру Санько. Без ягонай падтрымкі, без ягонага ўдзелу ў справе выдання кнігі яна не ўбачыла б свету, а без ягонага рэдагавання не была б такой, якой атрымалася.

С.-Пецярбург, люты-красавік 1995 г.

Падрабязней пра аўтара тут.


Раім таксама паглядзець:
Невядомая Беларусь
1.24 р.

Невядомая Беларусь

У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі, а таксама публічныя асобы.

Рудовіч Станіслаў. Час выбару. Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе
1.04 р.

Рудовіч Станіслаў. Час выбару. Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе

У манаграфіі комплексна аналізуюцца аб'ектыўныя і суб'ектыўныя фактары, якія падчас Расійскай рэвалюцыі 1917 года актуалізавалі пытанне пра будучы дзяржаўна-палітычны і нацыянальна-культурны статус Беларусі, выносілі гэтае пытанне у фокус грамадскай барацьбы і ў ходзе складанага узаемадзеяння задавалі кірунак, перадвызначалі канкрэтныя формы яго развязання.

Арлоў Уладзімер. Імёны Свабоды
19.99 р.

Арлоў Уладзімер. Імёны Свабоды

"Імёны Свабоды" – гэта 300 гістарычных партрэтаў герояў беларускай свабоды XVIII – XXI стагодзьдзяў. Кніга можа служыць дапаможнікам для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды інш.